Сайт «Беларускі дзіцячы фальклор»
folk-by.16mb.com [1]
Сайт «Беларускі дзіцячы фальклор» – курсавы праект студэнта БДУКМ Аляксандра Варановіча, прысвечаны беларускаму дзіцячыму фальклору… і не толькі. Галоўны змест рэсурса – каталог [2] з тэкстамі кнігі «Дзіцячы фальклор» [3], выдадзенай у 1972 годзе ў Мінску (складальнікі: Г.А. Барташэвіч – тэксты; В.І. Ялатаў – музычная частка). У дадатак да ўласна тэкстаў кнігі (гульні, дражнілкі, забаўлянкі, заклічкі і прыгаворы, калыханкі, песні) на сайце змешчаны нотныя запісы некаторых твораў з магчымасцю праслухаць MIDI-файлы.
Таксама сайт прапануе: раздзелы з аўтарскімі творамі [4] для дзяцей; медыятэку (у тым ліку – відэа спектакляў [3] «Дзівосныя авантуры паноў Кубліцкага ды Заблоцкага», «Казачная торба», «Пра ката Сафрона і пеўніка Андрона»).