Галоўная


Пошук па сайце


Кантакты


Мапа сайту
Настаўніца  Іра

 
 
 
   

Бацькоўскія ініцыятывы

Прававы статус дзіцяці

З ініцыятывы бацькоў змяшчаем артыкул, прысвечаны прававому статусу дзіцяці ад нараджэння да паўналецця. Добра з гэтай інфармацыяй пазнаёміць дзяцей, іх бацькоў і настаўнікаў. Аўтар артыкулу – Алеся Чарняўская, навуковы супрацоўнiк Нацыянальнага iнстытуту адукацыi, педагог i юрыст.
Спампаваць: Твой прававы статус ( zip  )

Гарбузік №3: Рыцары

Забаўляльна-навучальны часопіс для дзетак

Часопіс ствараецца супольнымі намаганнямі бацькоў-валанцёраў. У нумары:
- Клапатлівыя машыны
- Краіна замкаў, краіна рыцараў
- Настольная гульня «Выратуй каралеўну»
- Самаробка «Рыцарскі замак»
- Казка пра спадарыню Мышэвіч (заканч.)
- Загадкавая крыжаванка

Чытаць далей / Каментаваць

Гарбузік №2: Дыназаўры

Забаўляльна-навучальны часопіс для дзетак

Часопіс ствараецца супольнымі намаганнямі бацькоў-валанцёраў. У нумары:
- Лічым дзетак жывёл
- Казка пра спадарыню Мышэвіч
- Гіганты мінулага
- 7 надзвычайных дыназаўраў
- Задачкі для маленькіх і вялікіх разумнікаў
- Вясёлы Дына з пластыліну
- Крыжаванка

Чытаць далей / Каментаваць

Бацькоўскія камітэты і апякунскія рады

- Палажэнне аб педагагічнай радзе і бацькоўскім камітэце
- Палажэнне аб апякунскай радзе
- Палажэнне аб радзе ўстановы адукацыі

Чытаць далей / Каментаваць

Вучымся чытаць па-беларуску

Флэш-гульні для маленькіх, якія дапамогуць вывучыць літары, навучыцца чытаць склады, словы. Рэкамендуем падагогам-дашкольнікам, настаўнікам пачатковых класаў і бацькам.

Чытаць далей / Каментаваць

Беларускія дзённічкі для вучняў 2 класа

Нашыя дзеткі
У 2 класе дзённікі не абавязковыя. Але ў школах, для лепшай арганізацыі навучальнага працэсу, настойліва раюць набыць гэтак званыя «дзённічкі» – прадукцыю Віцебскай абласной друкарні і Мінскай фабрыкі каляровага друку. Сутнасць праблемы ў тым, што гэтых самых дзённічкаў па-беларуску НЯМА! Яны ж «не абавязковыя»!
Бацькі вучняў 2 класа 23 мінскай гімназіі зрабілі дзецям беларускія дзённічкі сваімі сіламі. Надрукавалі крыху з запасам, каб пры патрэбе падзяліцца.

Чытаць далей / Каментаваць

Нашыя дзеткі – да Дня ведаў

Сайт «Нашыя дзеткі» віншуе ўсіх з надыходам новага навучальнага года і зычыць цікавага і займальнага падарожжа ў краіну карысных ведаў!
А таксама прапануе бацькам, дзецям і настаўнікам сёе-тое ў дапамогу:
1. Расклад заняткаў па-беларуску;
2. Пропісы
3. Прыкладны спіс неабходных набыткаў у 1 клас;
4. Беларуская каляндарная сетка;
5. Гімны беларускіх школ;
6. Цудоўная школьная песенька «Літарынка»;
7. Традыцыйныя школьныя спевы;
8. Расклад заняткаў і перапынкаў;
9. Ідэі гульняў на перапынках;
10. Сцэнар свята 1 верасня;
11. Падборка вершаў пра школу;
12. Ну а калі для поўнага шчасця бракуе толькі грошай – калі ласка...

Чытаць далей  / Каментаваць

«Гарбузік»

Забаўляльна-навучальны часопіс для дзетак
Даслала Ірына Бурносенка на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку»
Пілотны нумар сучаснага дзіцячага часопіса па-беларуску. Створаны супольнымі намаганнямі бацькоў-валанцёраў.
Тэма нумару – Вялікдзень.

Чытаць далей / Каментаваць

ТБМ: Трэба адраджаць беларускамоўную адукацыю

Белсат ТВ
«У краіне амаль адсутнічаюць беларускамоўныя дзіцячыя садкі. А колькасць вучняў, што навучаюцца на мове тытульнай нацыі, скарацілася да 18 %. Аднак цяпер вёска вымірае, а ў горадзе далёка не кожны дзед ці бабуля валодае мовай продкаў», – адзначаецца ў звароце сакратарыяту Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны.
ТБМ прапаноўвае стварыць Усебеларускі бацькоўскі камітэт трох узроўняў для забеспячэння навучання дзяцей па-беларуску. Пра гэта гаворыцца ў звароце, прынятым ў Менску 29 красавіка на пасяджэнні кіраўніцтва ТБМ. Яго аўтары звяртаюць увагу на тое, што пасля рэферэндуму 1996 г. і адпаведных зменаў у Канстытуцыі і Законе аб мовах прыйшла ў заняпад сістэма бесперапыннай беларускамоўнай адукацыі ў Беларусі.

Чытаць далей / Каментаваць

Выхоўваць дзяцей па-беларуску — абавязак педагога, а не звышзадача

Глафіра Ляткоўская, Настаўніцкая газета

У чэрвені 2009 года ў «Настаўніцкай газеце» быў апублікаваны артыкул “Дашкольная адукацыя на беларускай мове. Цалкам магчыма, але...” (№ 78 ад 23 чэрвеня 2009 г.). Яго аўтар, Дар’я Каткоўская, расказвала пра складанасці, з якімі сутыкнулася яе сям’я пры ўладкаванні сына Алеся ў беларускамоўную групу ў адным са сталічных дзіцячых садоў.
У выніку беларускамоўная група ў дзіцячым садзе № 570, што знаходзіцца ў сталічным мікрараёне Сухарава, усё-такі з’явілася. Малы Алесік, сын Ігара і Дар’і, а таксама іншыя малыя штодзень чуюць беларускую мову і размаўляюць на ёй, як і хацелі бацькі. Адзначу, што са з’яўленнем беларускамоўнай групы ў жыццядзейнасці сада не адбылося нейкіх кардынальных змен. Можна было б сказаць, што сітуацыя вырашылася станоўча, калі б сёлета гісторыя не атрымала працяг.

Чытаць далей / Каментаваць

Падпіска на перыёдыку ў школах: па разнарадцы, пад прымусам

Іна Студзінская, Радыё Свабода

Мы працягваем тэму школьных пабораў. Не сакрэт, што і школьнікаў, і настаўнікаў прымушаюць падпісвацца на пэўныя перыядычныя выданні. Наколькі гэта правамоцна?
Днямі бацькі першакласнікаў 23-й мінскай гімназіі прыйшлі на бацькоўскі сход, дзе ім настаўніца паведаміла, што трэба выпісаць тры выданні: часопісы «Вясёлка», «Качели» і газету «Юный спасатель». Распавядае маці першакласніка спадарыня Крысціна: «Насамрэч нам сказалі, што ёсьць такі парадак — выпісваць гэтыя тры выданьні. Таму вырашайце, якім чынам мы на гэта арганізуем збор сродкаў».

Чытаць далей / Каментаваць

Беларускія бацькі супраць «абавязковай» падпіскі на перыёдыку ў школах

Першаму класу мінскай гімназіі № 23 было загадана падпісацца на часопісы «Вясёлку», «Юный спасатель» і «Качели». Бацькоўскі сход вырашыў даслаць пісьмовы запыт у Мінадукацыі і рэдакцыі гэтых выданняў на прадмет навязання паслугаў.
Сябры супольнасці Нашыя дзеткі спрабуюць разабрацца: ці сапраўды існуе дакумент, які насамрэч абавязвае кожны клас выпісваць нейкія канкрэтныя перыядычныя выданні?

Чытаць далей / Каментаваць

Альтэрнатыва школе, альбо Чаму некаторыя дзеці вучацца дома

— Ваша дзіця хворае?
— Не.
— Яно — геній?
— Не.
— Тады ж чаму вы хочаце, каб яно вучылася дома?
Звычайна такая размова адбываецца ва ўсіх тых бацькоў, якія прыходзяць у школы пісаць заяву аб навучанні іх дзяцей па індывідуальным плане (не блытаць з навучаннем дома, калі дзіця па стане здароўя не можа наведваць школу). Аргументаў, чаму вучобу дома такія сем'і лічаць лепшай за школьную, прыхільнікі хатняга навучання могуць называць шмат.

Чытаць далей / Каментаваць

Беларускі расклад заняткаў для школьнікаў



Натхнёная першавераснёўскай лінейкай у беларускамоўнай гімназіі, дызайнер Вольга Кузьміч намалявала цудоўны беларускі РАСКЛАД ЗАНЯТКАЎ.

«Для маладых бацькоў у Беларусі не ў навінку самастойна рабіць размалёўкі, мапы ды іншыя дзіцячыя матэрыялы па-беларуску, бо ў краме не шмат знойдзеш. Вось і я зрабіла свой маленькі творчы ўнёсак у такую вялікую справу.»

Замовіць выдрукаваны асобнік можна праз сайт Нашыя дзеткі – там сем’і разам друкуюць для сваіх малых. Калі ж Мінск далёка альбо ёсць магчымасць выдрукаваць самастойна – прапануем файлы для запампоўкі.

Запампаваць А3
Запампаваць А4

Каментаваць

Да ўвагі бацькоў і дашкольных педагогаў

Самім зрабіць сваім дзецям казку
Паводле http://ikuzminich.livejournal.com/9198.html?view=54254#t54254
Часта можна пачуць, што беларускіх казак мала, альбо, што тыя якія ёсць па нейкай прычыне не падыходзяць майму дзіцяці. Але разам з тым хочацца каб дзіцё бачыла і слухала свае, беларускія казкі. Больш за тое, хочацца каб дзіцё засвойвала тыя каштоўнасці якія важныя для бацькоў.

Пакуль у Беларусі слаба развітая індустрыя стварэння казак, мультфільмаў і кіно для дзяцей, тым больш гэта тычыцца беларускамоўных казак, мультфільмаў і кіно, можна самім бацькам уключыцца ў стварэнне казак для сваіх малюпахаў.

Сучасны стан развіцця тэхналогій дазваляе гэта зрабіць бацькам самастойна. Камп'ютарныя праграмы па агучванню, відэакамеры, фотаапараты і магчымасць мантажа матэрыялаў на кампутары, ствараюць практычна неабмежаваныя магчымасці ў творчасці. У выпадку, калі самастойна цяжка прыдумаць казку, заўсёды можна ўзяць вашую любімую казку і, напрыклад, агучыць яе самастойна, зрабіўшы аўдыё-версію Пазней можна дадаць да гуку некалькі здымкаў ці малюнкаў – і ў вас атрымаецца цікавы матэрыял, які з задавальненнем будуць глядзець вашыя дзеці ці іншыя дзеці праз інтэрнэт.

Ніжэй падаю прыклад сваёй аўдыёказкі, якую я ілюстраваў пры дапамозе здымкаў узятых з інтэрнэта і праграмы Windows Movie Maker. Праграмка даволі простая і разабрацца ў ёй здольны практычна кожны. (вага Казкі 6,79 МВ)
Ігар кузьмініч,
бацька і педагог
 

Спампаваць казку
Пакінуць падзяку аўтару за ідэю і казку.
Чытаць далей/Каментаваць

Cайт для бацькоў і дашкольных педагогаў.


Нашыя суайчыннікі, якія пакінулі Радзіму ў пошуках лепшай долі, стварылі сайт “Дзяцінства”, які назвалі віртуальнай беларускай школкай. Сайт утрымлівае беларускія дзіцячыя песні, кніжкі і дыяфільмы. Сайтам і нядзельнай школкай для беларускіх дзетак займаецца ў асноўным сям'я Галіны і Андруся Падлескіх.
Нагадваем, што расціць беларусаў дапамогуць і наступныя інтэрнэт рэсурсы.: партал Нашыя дзеткі, Казачнік, «З рога ўсяго многа«.

Хатняе навучанне, альбо ці варта вадзіць свайго дзіцёнка ў школу

 Артыкул Вольгі Куўшынавай паводле http://wgcre.net/
“Калісці непісьменнымі былі тыя, хто не хадзіў у школу – зараз акурат наадварот”.
Французскі навэліст Поль Ґу

Калі я стала маці, я вырашыла, што падару свайму дзіцёнку самае галоўнае – дзяцінства. Іншымі словамі, не буду ламаць ягоную натуру. Не буду прымушаць стаяць, калі хочацца бегаць, не буду ўсаджваць, калі хочацца стаяць, не буду заганяць дахаты, калі хочацца пагуляць на вуліцы. Не буду адмахвацца ад ягонага жадання атрымліваць адказы на свае пытанні.  >>>

Партал Нашыя Дзеткі

Партал Нашыя Дзеткі – унікальны некамерцыйны рэсурс, створаны ў дапамогу сем'ям, якія гадуюць сваіх дзяцей па-беларуску. Створаны бацькамі для бацькоў і педагогаў дашкольнікаў.

  • арыгінальныя й адаптаваныя артыкулы
  • гульні ды забаўкі (тэксты дзіцячае літаратуры, музыка, слайды, флэш-анімацыя);
  • даведкавая інфармацыя пра ўстановы дашкольнае, школьнае й пазашкольнае адукацыі;
  • кансультацыі адмыслоўцаў: знаўцаў груднога кармленьня, мэдыкаў, праўнікаў, мовазнаўцаў ды інш.;
  • зьвесткі пра тавары ды паслугі, водгукі спажыўцоў;
  • форум для сумеснага абмеркаваньня надзённых праблемаў;
  • афіша падзеяў і імпрэзаў;
  • анансаваньне ды справаздачы пра рэальныя сустрэчы, фатасэсіі ды інш.;
  • віншаваньні, прыватныя паведамленьні ды інш.;
  • супольныя й прыватныя фотагалерэі;
  • спасылкі на рэсурсы дзіцячае ды беларускае тэматыкі;
  • бонусы сайта: беларускія подпісы да форумаў, конкурсы ды інш.
Глядзіце http://dzietki.org

Парады бацькам абітурыентаў

Да паступлення сваёй дачкі мы ўсёй сям’ёй падрыхтаваліся, як мне здавалася, адказна: уважліва вывучылі ўсе законы і дакументы, загадзя выбралі ВНУ, самастойна і з рэпетытарамі на паглыбленым узроўні вывучалі патрэбныя прадметы. Настаў час ЦТ. Асаблівых хваляванняў не было. Аказалася дарма.Артыкул цалкам…




 
 
Галоўная    Пошук    Кантакты    Мапа сайту
Навіны    Аб праекце
2005 © Настаўнік.info
Зроблена прафесійна!
 
Rating All.BY
  Каталог TUT.BY