Галоўная


Пошук па сайце


Кантакты


Мапа сайту
Настаўніца  Іра

 
 
 
   

Бацькі і дзеці

Еўрапейская Хартыя Правоў і Абавязкаў Бацькоў абвешчаная ў 1992 годзе

  1. Бацькі маюць права выхоўваць сваіх дзяцей у духу талерантнасці і разумення іншых, без дыскрымінацыі, якая вынікае з колеру скуры, расы, наныянальнасці, веравызнання, полу і эканамічнай пазіцыі. Бацькі абавязаныя выхоўваць сваіх дзяцей у духу адказнасці за сябе і за ўвесь чалавечы свет.
  2. Бацькі маюць права лічыць сябе “першымі настаўнікамі” сваіх дзяцей. Бацькі абавязаныя выхоўваць сваіх дзяцей належным чынам, клапоцячыся пра іх.
  3. Бацькі маюць права на поўны доступ сваіх дзяцей да фармальнай сістэмы адукацыі, дзе ўвага будзе накіраваная на іхнія патрэбы, мачымасці і дасягненні. Бацькі абавязаныя ўключыцца ў школьнае навучанне сваіх дзяцей на правах партнёраў.
  4. Бацькі маюць права доступу да ўсёй інфармацыі пра ўстановы асветы, якія могуць датычыцца іхніх дзяцей. Бацькі абавязаныя перадаваць школам, у якіх вучацца іхнія дзеці, любую інфармацыю, якая датычыцца магчымасці дасягнення супольных (датычных сям'і і школы) адукацыйных мэтаў.
  5. Бацькі маюць права на выбар такога адукацыйнага шляху для сваіх дзяцей, які будзе найбольш блізкім да іхніх перакананняў і каштоўнасцяў, што лічацца найважнейшымі дзеля развіцця дзяцей. Бацькі абавязаныя зрабіць свядомы выбар адукацыйнага шляху сваіх дзяцей.
  6. Бацькі маюць права дамагацца ад фармальнай сістэмы таго, каб іхнія дзеці атрымалі духоўныя і культурныя веды. Бацькі абавязаныя выхоўваць сваіх дзяцей у пашане да іншых людзей і ў згодзе з імі і іхнімі перакананнямі.
  7. Бацькі маюць права ўплываць на асветную палітыку, якая рэалізуецца ў школах іхніх дзяцей. Бацькі абавязаныя ўключацца ў школьнае жыццё іхніх дзяцей і быць істотнай часткай лакальнай грамадскасці.
  8. Бацькі і бацькоўскія аб'яднанні маюць права даваць свае ацэнкі і весці кансультацыі з уладамі, адказнымі за адукацыю на ўсіх узроўнях. Бацькі абавязаныя ствараць дэмакратычныя рэпрэзентатыўныя арганізацыі на ўсіх узроўнях. Гэтыя арганізацыі будуць рэпрэзентаваць бацькоў і іхнія інтарэсы.
  9. Бацькі маюць права на матэрыяльную дапамогу з боку публічных уладаў, што дазволіла б пераадолець усе фінансавыя бар'еры, якія маглі б паўстаць на шляху іхніх дзяцей да адукацыі. Бацькі абавязаныя прысвячаць свой час і ўвагу сваім дзецям і іхнім школам, так, каб узмоцніць намаганні школаў, накіраваныя на дасягненне акрэсленых мэтаў навучання.
  10. Бацькі маюць права патрабаваць ад адказных публічных уладаў высокай якасці адукацыйных паслугаў. Бацькі абавязаныя супрацоўнічаць між сабой і ўдасканальваць свае здольнасці “першых настаўнікаў” і партнёраў у кантакце школа-сям'я.

Вечныя пытанні

Разам з дзецьмі ў сям'і з'яўляюцца вечныя пытанні, якія растуць, трансфармуюцца, але ніколі не знікаюць. Паспрабуйце пры дапамозе псіхолагаў адказаць на некаторыя з іх.




 
 
Галоўная    Пошук    Кантакты    Мапа сайту
Навіны    Аб праекце
  

RSS
2005 © Настаўнік.info
Зроблена прафесійна!
 
Rating All.BY