Бацькі і дзеці

У мінскай гімназіі №4 з незадаволеных ляцяць галовы, бацькі пратэстуюць супраць русіфікацыі

Нядаўна скульптар Гэнік Лойка судзіўся з дырэктарам гімназіі праз тое, што настаўнікі фізкультуры не ведаюць роднай мовы. Калі выкладчыца Алена Лазоўская вырашыла заступіцца за спадара Лойку, яе паставілі перад фактам: «Вы звольненыя».

Згуляем у апуку? Дзесяць старых беларускіх спартовых гульняў

Што такое ілкі і перагон? Куды гульцы кідалі гулу і кацілі булу? З чаго рабілі апуку? Якая старая беларуская гульня нагадвала бейсбол, гольф і кіданне дыску? Ці магчыма згуляць у азярод у сучасных умовах?

Набор у гурток беларускай мовы для дзяцей у Гомелі

Таварыства беларускай мовы ў Гомелі абвяшчае набор на другі сезон гуртка «Мова дзяцей». Каб дзіця патрапіла ў групу, трэба запоўніць анкету. Уводныя заняткі адбудуцца ў суботу, 11 лютага.

Дзецям пра экалогію: каляровыя кніжкі (pdf)

Брашура «У планеты высокая тэмпература!» расказвае, што такое клімат, чаму ён змяняецца і якім ён будзе ў будучыні. Cюжэт казкі «Упакоўка шукае сяброў» разварочваецца ў краме, а потым дома ў халадзільніку.

Бацькі школьнікаў пра меркаваныя змены ў адукацыйны працэс

«Трэба не перапісваць-удасканальваць падручнікі, а ўзяць іх і спаліць. Пасля гэтага запрасіць адмыслоўцаў з Еўропы, правесці пераатэстацыю нашых педагогаў і ствараць сістэму адукацыі з нуля.»

Старонкі