Школы і садкі з беларускай мовай навучання

Ручаінкі

«Газета Слонімская»: Гэта, канешне, недарэчна, што нашы дзеці, як і пераважная большасць дарослых, не ведаюць роднай мовы. Таму вельмі радасна, што ў Дзятлаўскім дзіцячым садку №2 ёсць беларускамоўная група.

Даніла і Мікіта Кузьмінічы вярнуліся ў школу

Гродзенскія гімназісты Даніла і Мікіта вярнуліся за парты гродзенскай гімназіі №10. Намаганні бацькоў за права навучацца па-беларуску прывялі да станоўчага выніку.

Гродна: школы і садкі, дзе вучацца па-беларуску

Жнівень – апошні месяц падачы заяў бацькоў у першыя беларускія класы Гродна. Адміністрацыя школ і бацькі, якія напісалі свае заявы на навучанне дзетак па-беларуску, шчыра запрашаюць далучацца!

Беларускамоўная група з'явіцца ў садку на праспекце Газеты «Звязда» ў Мінску

Гэта ўжо шосты садок у Маскоўскім раёне, дзе ёсць група на роднай мове. Група адкрыецца ў верасні. У яе набралася 25 дзяцей 4–5 гадоў. Яна была створаная па выніках анкетавання бацькоў.

Брэст: У адным з дзіцячых садкоў можа адкрыцца беларускамоўная група

У Маскоўскім раёне можа быць адкрыта беларускамоўная група для дзяцей 2–3 гадоў, але пры ўмове, што на восень набярэцца неабходная колькасць дзетак для такой групы.

Беларускамоўныя школы і класы Мінска ды іншых гарадоў: Май 2015

Памятайце, што пытанне запісу ў садок і школу трэба вырашаць загадзя, што прыкідкі на камплектаванне груп загадчыцы і дырэктары робяць наперад. Не прапусціце дэдлайнаў!

Старонкі