Бацькоўскія ініцыятывы

Як памяняць у школе рускую літаратуру на сусветную?

Бацькі беларускіх школьнікаў прапануюць замяніць у адукацыйных праграмах рускую літаратуру на сусветную. Што рабіць, калі вы хочаце больш сусветнай літаратуры? Як выкладаюць рускую літаратуру ў нашых суседзяў?

Дзіцячыя кнігі па-беларуску: ствараем і выдаём самі!

Беларускія бацькі навучыліся аб'ядноўвацца, каб іхным дзецям ставала якаснага чытва на роднай мове. Гэтым тыднем распачаўся збор грошай на выданне кніг пра Алісу і пра Караліну.

Усяго трое школьнікаў у Магілёве будуць вучыцца па-беларуску

У школе № 34 сфармаваны клас з беларускай мовай навучання. У ім дзве вучаніцы – Таццяна Турандзіна і Эвеліна Самойленка. Працягне вучыцца адна ў сёмым класе першай школы Ялінка Салаўёва.

Супрацоўнікі Canon дапамаглі вырабіць веер з беларускімі літарамі для першакласнікаў

З рускімі літарамі веераў хоць заваліся, а дзе знайсці хоць адзін з беларускімі? Праблема абвастраецца зноў кожны год, як толькі бацькам трэба рыхтаваць дзіця да школы.

Слоўнік «Наш дом / Our Home»: збор сродкаў на дадатковы наклад

Сродкі для выдання 500 асобнікаў першага беларуска-англійскага picture dictionary ўжо сабраныя дзякуючы 92 фундатарам. Цяпер каманда хоча, каб праект стаў карысным большаму колу.

Выпрабавана на сабе: як адкрыць адзіную ў горадзе беларускамоўную групу садка

Сваім досведам падзялілася Наталля Святкіна, намаганнямі якой з’явілася беларускамоўная група ў адным з гродзенскіх садкоў.

Брэст: Паведамляйце, калі вам не прапануюць беларускі клас

Уладзімір Вялічкін: Прашу неабыякавых берасцейцаў інфармаваць мяне, калі вам не прапануюць аддаць дзіцё ў клас з беларускай мовай навучання, ці будуць адгаворваць па надуманых падставах.

«Каб жыць у Беларусі, а не Белоруссіі» – у Гомелі распачаў працу гурток «Мова дзяцей»

Першыя заняткі гуртка беларускай мовы для дзяцей адбыліся 2 красавіка. Па колькасці заявак было сфармавана тры групы рознага ўзросту: 4–5 год, 5–6 і 8–12.

Набор у гурток беларускай мовы для дзяцей у Гомелі

Таварыства беларускай мовы ў Гомелі абвяшчае набор у гурток «Мова дзяцей». Плануецца стварыць дзве групы дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту. Узровень валодання мовай значэння не мае.

Старонкі