Альтэрнатыва школе, альбо Чаму некаторыя дзеці вучацца дома

— Ваша дзіця хворае?
— Не.
— Яно — геній?
— Не.
— Тады ж чаму вы хочаце, каб яно вучылася дома?
Звычайна такая размова адбываецца ва ўсіх тых бацькоў, якія прыходзяць у школы пісаць заяву аб навучанні іх дзяцей па індывідуальным плане (не блытаць з навучаннем дома, калі дзіця па стане здароўя не можа наведваць школу). Аргументаў, чаму вучобу дома такія сем'і лічаць лепшай за школьную, прыхільнікі хатняга навучання могуць называць шмат.