Чытанка для маленькіх - цяпер на YouTube

На ютуб-канале «Будзьма» выйшла відэакніга «Чытанка для маленькіх».  (Cпампаваць PDF-версію можна на нашым сайце тут). Відэакнігу можна можна і ГЛЯДЗЕЦЬ, і СЛУХАЦЬ, і ЧЫТАЦЬ адначасова. Укладальнікі кнігі — Пётра Садоўскі і Вінцук Вячорка. Казкі і вершы з малюнкамі на роднай мове для дзетак дашкольнага ўзросту агучылі Аня Хітрык і Павел Харланчук. У «Чытанцы» сабраныя народныя, а таксама аўтарскія вершы і казкі, калыханкі і гульнёвыя прыпеўкі для дзетак да трох гадоў.

Мастачка — Святлана Канькова-Дударэнка. Музыка — Аня Хітрык.