Бацькі ў школе. Стратэгіі пабудовы стасункаў настаўнікаў і бацькоў на пачатку навучальнага года

Калі настаўнікі робяць (пажадана сумесныя) намаганні для стварэння здаровых, трывалых стасункаў з сям'ёй, вучні атрымліваюць шмат карысці. Вынікі даследаванняў паказваюць, што ўдзел бацькоў можа прынесці вучням дапамогу ў навучанні: больш высокія ацэнкі і лепшыя вынікі тэстаў, павышэнне сацыяльных навыкаў, больш хуткае выкананне заданняў, паляпшэнне наведвання і матывацыі да вучобы і зніжэнне праблем з паводзінамі.

Стварэнне добрай платформы для зносін бацькоў і настаўнікаў можа быць цяжкім. Гэта заўсёды патрабуе сумесных намаганняў абодвух бакоў. Аднак ініцыятыва павінна зыходзіць ад настаўнікаў. Вось чатыры парады, якія могуць дапамагчы.

Стратэгіі пабудовы стасункаў настаўнікаў і бацькоў на пачатку навучальнага года

1. Добры пачатак

На думку настаўнікаў, усталяванне трывалых адносін і выразных ліній зносін у пачатку навучальнага года дае трывалую аснову для ўзаемадзеяння бацькоў і настаўнікаў. Лепш за ўсё наладзіць каналы зносін з бацькамі, спытаць іх непасрэдна пра іх прыярытэты.  Добрая ідэя - выкарыстоўваць для гэтага  інтэрнэт-каналы, такія як Google-форма, электронная пошта ці тэлефонныя званкі. Вы таксама можаце адправіць паведамленне бацькам у выглядзе кароткаметражнага фільма ці роліка, што можа быць асабліва карысным у пачатку года, калі мы прадстаўляем планы і чаканні на ўвесь год. Апекуноў можна папрасіць запісаць усё, што яны хочуць, каб настаўнік ведаў пра іх дзіця. Варта пацікавіцца ў бацькоў, якія даты для іх падыходзяць для наведвання школы, калі іх можна запрасіць і г.д. Некаторыя настаўнікі прапануюць выкарыстаць для гэтага азнаямленчыя наведванні дамоў вучняў. Падчас візіту бацькоў пытаюцца аб іх моцных баках і каштоўнасцях у іх сям'і і аб мэтах, якія яны ставяць перад сваім дзіцем. У такой прамой размове можна разам вызначыць, як дапамагчы дзіцяці як у школе.

2. Двухбаковая сувязь

Варта наладзіць двухбаковую камунікацыю, у якой бацькі могуць выслухоўваць водгукі аб поспехах дзіцяці, але таксама могуць выказвацца і быць пачутымі. Зваротная сувязь патрэбна бацькам, і яе лепш прадстаўляць рэгулярна. Такая інфармацыя не павінна ўтрымліваць толькі крытыку, перш за ўсё павінна ацэньваць прагрэс і намаганні дзіцяці. Нядрэнна стварыць старонку, блог класа або чат для зносін настаўніка з бацькамі з вока на вока. Гэта можа быць месцам для перадачы паведамленняў і бягучай інфармацыі. Варта забяспечыць пастаянны і рэгулярны кантакт. Цікавая ідэя - дазволіць вучням запісаць кароткі відэазапіс урока, у якім распавядаецца, што яны зараз вывучаюць і як працуюць. Такое відэа дзіця можа адправіць бацькам падчас урока. Даследаванне Калумбійскага ўніверсітэта паказала, што адпраўка штотыднёвых паведамленняў бацькам  школьнікаў аб адзнаках, прагулах і нявыкананых заданнях іх дзіцяці прывяла да павелічэння наведвальнасці на 12 працэнтаў і зніжэння колькасці няўдач на 27 працэнтаў.

3. Бацькі ў класе

Даследаванні паказваюць, што чым больш бацькі ўдзельнічаюць у навучанні дзіцяці, тым большыя дасягненні і паспяховасць вучня. Варта даць сем'ям магчымасць з'явіцца ў класе. Спытайце іх, што ім цікава і чым яны могуць падзяліцца, і прапануйце ім прыйсці на ўрок, расказаць пра гэта вучням. Асабліва, калі гэта датычыцца таго, што праходзяць у школе.  Калі бацькі не могуць прыйсці ў школу, іх дзеці могуць зрабіць з імі кароткі відэаролік, які можна паглядзець падчас урокаў. Вельмі карысна запрашаць бацькоў на школьныя выставы, прэзентацыі праектаў, класныя спектаклі і г.д. Можна арганізаваць бацькоўскія сходы, якія праводзяцца вучнямі і дзе яны распавядаюць бацькам, што яны даведаліся ў школе. Трохбаковыя бацькоўскія сходы з удзелам вучня, настаўніка і бацькоў таксама даюць добры вынік. На іх вы можаце скласці агульнае бачанне і ідэі, як дапамагчы вучню вучыцца.

4. Пазнаёмцеся з бацькамі там, дзе яны знаходзіцца

Першае правіла - не будаваць сваё меркаванне на аснове сваёй першапачатковай ацэнкі. Трэба прыняць, што рухальнай сілай дзеянняў бацькоў з'яўляецца дабрабыт іх дзіцяці, што ніхто з іх не хоча быць так званым "цяжкім бацькам", "СОП-ам" ці "няпоўнай сям'ёй". Будзьма пазітыўна ставіцца да ўсіх бацькоў! Другое - рыхтаваць паведамленні такім чынам, каб яны былі зразумелыя кожнаму з бацькоў.  Не разлічвайце на тое, што яны здагадаюцца і зразумеюць тое, што не было выразна сказана. Неабходна ўлічваць здольнасць бацькоў выкарыстоўваць тэхналогіі, адсутнасць такіх навыкаў з іх боку можа зрабіць зносіны немагчымымі.

Данута Стэрна
на аснове артыкула Page Tutt ад July 30, 2021