11 клас, біялогія. Тэма "Вірусы". Урок Вольгі Жыткай

Перакулены ўрок Вольгі Жыткай па тэме "Вірусы", пабудаваны на прынцыпах АА. Падыдзе і ў якасці класнай гадзіны па прафілактыцы covid-19.
Вучні будуць ведаць асаблівасці будовы вірусаў, спосабы іх пранікнення ў жывыя арганізмы, метады прафілактыкі вірусных захворванняў; змогуць выкарыстоўваць набытыя веды для крытычнага аналізу публікацый у СМІ на тэму прафілактыкі віруснай інфекцыі, дэкадаваць медыяпаведамленні, распазнаваць фэйкі, замацуюць правілы паводзін у сацыяльных сетках.
Урок глядзіце на нашым дадатку медыятулкіт: