Усяго патроху, ці як навучыць вучняў супрацьстаяць клікбейту?

Усяго патроху, ці як навучыць вучняў супрацьстаяць клікбейту?

Аўтар: Алена Радзевіч,

начальнік цэнтра прафесійнага развіцця і інавацыйнай адукацыі 

 

ДУА «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі»

 

Клікбейт (з англ. "Click" – клік/пстрычка, «bait» прыманка) гэта вядомыя кожнаму сенсацыйныя загалоўкі. Іх мэта прыцягнуць увагу чытача любымі спосабамі, каб атрымаць трафік. Clickbait падахвочвае чалавека націскаць спасылку на артыкул, выяву або відэа. Загалоўкі клікбейтаў уздзейнічаюць на эмоцыі, выклікаюць цікаўнасць, замест таго, каб публікаваць аб'ектыўныя факты. Пасля таго, як чалавек націсне на загаловак, вэб-сайт, на якім размешчана спасылка, атрымлівае прыбытак ад рэкламадаўцаў.

Сенсацыйныя загалоўкі і кантэнт заснаваны на ідэі прыцягнуць увагу любымі сродкамі. Гэтая бізнес-мадэль замяніла традыцыйную мадэль публікацыі навін, пры якой рэклама запускаецца ў падтрымку публікацыі. Замест гэтага сеткі, якія існуюць за кошт рэкламы, ствараюць кантэнт, каб размяшчаць у ім рэкламу. Відавочна, што чым больш абуральныя, шакуючыя  гісторыі, тым больш клікаў яны збіраюць і тым больш грошай зарабляюць вытворцы.

 

Крыніца: https://nn.by/?c=ar&i=267720

 

Чаму клікбейт праблема?

Калі вэб-сайты выкарыстоўваюць клікбейт, яны звычайна цэняць атрыманне клікаў, а не прадстаўленне якаснай праверанай інфармацыі. Абуральныя, неедпаведныя рэальнасці загалоўкі выклікаюць эмоцыі ў чытачоў, якія затым распаўсюджваюць кантэнт у сацыяльных сетках, робячы яго вірусным. Што дазваляе распаўсюджваць клікбейты і фэйкавыя навіны, нягледзячы на іх нізкую якасць? Нажаль, даследаванні паказалі, што 6 з 10 чалавек дзеляцца допісамі ў сацыяльных сетках, не чытаючы сам артыкул цалкам. Прыклад, які прывеў медыяпедагог, эксперт па пытаннях медыяадукацыі у Швецыі – Ёран Андэрсан падчас семінараў з беларускімі педагогамі.

“Даследаванне: людзі, якія не чытаюць мастацкую літаратуру, разумнейшыя».

У выніку праведзенага даследавання, у якім паўдзельнічалі 10000 добраахвотнікаў, было навукова даказана, што ў тых, хто чытае мастацкую літаратуру, дрэнна развіваюцца аналітычныя здольнасці. Такая выснова грунтуецца на тым, што, калі чалавек чытае закончаны твор, у якім падзеі развіваюцца згодна з ідэяй аўтара, то ў яго зніжаецца здольнасць адэкватна рэагаваць на падзеі рэальнага жыцця. Такім чынам навукоўцы даказалі, што ў сярэднім той, хто не чытае , разумнейшы.

Цяпер давайце звернемся да школьных бібліятэк усіх краін свету з заклікам павыкідваць усе кнігі… 

Людзі маюць меркаванне на падставе высноў з вынікаў, не паглыбляючыся ў сутнасць.  Вы даведаліся пра гэта таму, што прачыталі артыкул да канца. Згодна са статыстычнымі дадзеным толькі 41 % гэта робяць. Астатнія пакуль што вераць, што яны разумнеюць, калі не чытаюць кнігі”.

 Такім чынам, сенсацыйныя загалоўкі створаны, каб выклікаць цікаўнасць, што робіць іх прывабнымі для дзяцей і падлеткаў.

Дзе часцей сустракаецца клікбейт?

Фальшывыя фатаграфіі, правакацыйныя заявы, конкурсы, якія занадта добрыя, каб быць праўдай, мілыя коцікі і сабачкі, плёткі пра вядомых людзей - усё гэта загорнута ў загалоўкі, якія застаўляюць націснуць мышку яшчэ да таго, як  мозг заўважае, што не варта гэта рабіць. Клікбейт амаль заўсёды ен не адпавядае ўзросту дзяцей, патэнцыйна небяспечны для кампутара, распаўсюджвае дэзінфармацыю, фальшывыя навіны і сумнеўныя крыніцы, а таксама пагаршае атрыманне агульнага досведу медыяадукацыі. Загалоўкі клікбейтаў распаўсюджваюцца ў сацыяльных сетках і блогах, у той час як многія надзейныя аўтарытэтныя сайты прапануюць рэкламнае месца для кантэнту клікбейта. Гэта азначае, што калі чалавек  знаходзіцеся на надзейным вэб-сайце, яму ўсе роўна  прыйдзецца выканаць экспрэс ацэнку загалоўка, перш, чым на яго націскаць.

Як супрацьстаяць сенсацыйным загалоўкам?

Перад клікбейтам цяжка выстаяць нават дарослым, не гаворачы пра дзяцей, якія не заўседы валодаюць устойлівай увагай, руплівасцю, выканаўчымі навыкамі,  умеюць прадумваць наступствы сваіх дзеянняў (у дадзеным выпадку –“завісаць” у дрыгве бязглуздзіцы).

  Разуменне тэхнік клікбейта, практыка адказных паводзін у інтэрнэце, развіцце крытычнага мыслення могуць дапамагчы супрацьстаяць спакусе паглыбіцца ў абуральныя сенсацыйныя гісторыі, прадухіліць распаўсюджванне фэйкавых навін, што дазволіць сканцэнтравацца на выкананні сапраўды важных задач.

Класічныя тэхнікі клікбейта

 Некалькі падказак для вучняў:

  • Загалоўкі. Любыя смелыя заявы, такія як «Вы не паверыце, што адбылося далей», з'яўляюцца сігналам таго, што гісторыя з’яўляецца прыманкай для клікаў.
  • Дзіўныя гіфкі. Аніміраваныя малюнкі, якія ілюструюць нешта незвычайнае і падахвочваюць да расследавання. Звычайна за імі хаваецца махлярства.
  • Схемы заробку. Усё, што абяцае вам зарабіць грошы, не падымаючы пальца, з’яўляецца махлярствам.
  • Прывабныя фота. Злёгку апранутае цела, хваробы, скажоныя выявы усё гэта клікбейты.
  • Продажы. Інфармацыя пра ўсё, што вы нядаўна куплялі, часта з’яўляецца ў вашай сацыяльнай сетцы або ў выніках пошуку Google, дзякуючы пэўным алгарытмам,
  • Конкурсы і хітрыкі. Такія слоганы, як «Падзяліся!» або «Вы выйгралі!» маюць тэндэнцыю прыводзіць да павелічэння колькасці клікбейтаў  і могуць утрымліваць шкодныя вірусы.
  • Малюнкі, якія даюць волю  фантазіі.
  • Нумараваныя спісы «17 фактаў пра…, у якія вы не паверыце »,  «5 крокаў да заможнасці», «як за месяц атрымаць 60 тысяч падпісантаў».
  • Наяўнасць цытат з тэксту, якіх насамрэч няма. Такім чынам рэкламадаўцы імкнуцца дамагчыся эфекту дакладнай інфармацыі.

  • Чуткі і гучныя заявы, сапраўднасць якіх немагчыма праверыць.
  • Нематываванае выкарыстанне кропак, клічных і пытальных знакаў.
  • Інтрыга, якая не раскрывае сутнасці самога паведамлення.

 

Табліца папулярных словаў у клікбейт-загалоўках:

Назоўнік

Выдумшчык, дзяўчына, ісціна, кашмар, лайфхакі, хлопец, падобны, праўда, правіла, праблема, рэгістрацыя, сенсацыя, смерць, вялікі талент, жах, навуковец, пачуццё, шок, лютасць.

Прыметнік

Вар’яцкі, бясплатны, бясцэнны, вялікі, вечны, геніяльны, адзіны, натуральны, знакаміты, вядомы, іншапланетны, кожны, касмічны, прыгожы, лёгкі, лепшы, мілы, неверагодны, непрыемны, велізарны, чароўны, рэдкі, раскошны, таемны, смешны, унікальны, чароўны, эфектыўны.

Дзеяслоў

Верыць, бачыць, абурацца, заўважаць, займацца, здавацца, хлусіць, націскаць, называць, знаходзіць, падабацца, ўсведамляць, ацэньваць, патрашыць, правакаваць, спампоўваць, ціскаць, пазнаваць.

Важна працаваць з вучнямі не толькі па выяўленні клікбейту, але і супрацьдзеянню клікаў на яго.

Дзеянні і пачуцці  да... Перш чым клікнуць, падумайце, што загаловак просіць вас зрабіць і чаму, якія каштоўнасці нясе? Калі прыпыніцца і задаць сабе гэтыя пытанні, імпульс націснуць аслабне.

Дзеянні і пачуцці пасля… Такім чынам, вы націснулі. Што вы ўбачылі? Як вы сябе адчувалі? Ці было гэта пустым марнаваннем часу? Што б вы рабілі, калі б не спусціліся паглыбіцца ў гэтыя  сутарэнні?

8 практыкаванняў для заняткаў з вучнямі па клікбейту.

Падзяліцеся прыведзенымі вышэй парадамі са сваімі вучнямі і абмяркуйце з імі памылкі і небяспекі клікбейта. Затым паспрабуйце некаторыя з прыведзеных ніжэй практыкаванняў, якія дапамогуць ім навучыцца распазнаваць клікбейт.

  1. Дайце ім два загалоўка для адной і той жа гісторыі. Няхай яны вырашаць, які з іх з'яўляецца клікбейтам. 
  2. Хай вучні возьмуць знаёмую гісторыю, напрыклад «Тры парасяці», і створаць для яе некалькі відавочна клікабельных загалоўкаў: чым больш дзіўнага, тым лепш! Напрыклад:

 загаловак №1: «Вы не паверыце, што зрабіў гэты 13-гадовы хлопчык на свой дзень нараджэння

 Загаловак №2: «Дзіця, якое пакарыла Эверэст»

3. Папрасіце вучняў выкарыстоўваць генератар загалоўкаў, напрыклад http://title.web-canape.ru/. Увядзіце тэму, напрыклад «каты», і генератар створыць безліч загалоўкаў. Абмяркуйце, чаму на вэб-сайце так лёгка стварыць так шмат загалоўкаў па адной тэме і што гэта гаворыць аб іх якасці.

4. Абмяркуйце з вунямі, чаму клікбейт можа быць шкодным. Дайце заданне ў групах стварыць сацыяльную рэкламу, каб папярэдзіць іншых пра небяспеку клікбейта, выкарыстоўваючы відэа, аўдыё, малюнкі або інфаграфіку.

5. Вазьміце гістарычную падзею (напрыклад, утварэнне Беларускай Народнай Рэспублікі) і напішыце для яе загалоўкі клікбейтаў. Затым спытайце вучняў, як гэтыя загалоўкі маглі б змяніць наша ўяўленне аб рэальнай гістарычнай падзеі, калі б мы ведалі  толькі загалоўкі.

6. Папрасіце вучняў напісаць загалоўкі клікбейтаў для агульных момантаў, звязаных з навучаннем. Прыклад: «У вас сёння тэст. Вы не паверыце, што вас чакае ў №17!»

7. Кожны вучань выбірае тэму, якую вывучалі на прошлых уроках і стваре для яе загаловак клікбейта. Затым прапануе вучням паспрабаваць адгадаць, пра што ідзе гаворка.

8. Правядзіце панельную дыскусію са старшакласнікамі на тэму: якія праблемы могуць выклікаць фальшывыя навіны, клікбейт. Загадзя вучні рыхтуюць прыклады.

 

 Медыяадукацыйны занятак на тэму “Ствараем клікбейт”

Занятак можна правесці на класнай гадзіне. Узрост вучняў 10-15 год.

 Мэта: вучні навучацца ацэньваць клікбейтныя загалоўкі і прымаць адказныя  рашэнні адносна распаўсюджвання фейкавай інфармацыі. 

 План правядзення:

1. Скажыце вучням, што занятак пачнецца з гульні, якая пакажа, наколькі лёгка можна стварыць загалоўкі для клікбейтаў - загалоўкаў, напісаных спецыяльна  для таго, каб хтосьці прачытаў  і клікнуў па спасылцы - асабліва калі ен ігнаруе дакладнасць інфармацыі .

2. Выкарыстоўваючы любы метад дзялення на групы (карткі, колеры, пазлы, пералік…) падзяліце ўдзельнікаў па тры або чатыры чалавекі.

3. Раздайце  табліцу, дзе пералічаны наступныя часціны мовы: назоўнік прыметнік і дзеяслоў. Дайце навучэнцам 3-5 хвілін на запаўненне ліста адпаведнымі словамі, якія  часцей сустракаюцца ў прывабных загалоўках Заахвочвайце іх працаваць хутчэй.

4.  Папрасіце вучняў на падставе запоўненай табліцы,  скампанаваць і саставіць клікбейтныя загалоўкі. Для гэтага можна выкарыстаць вялікія аркушы паперы, фламастары, старыя журналы і газеты.

5. Групы прэзентуюць вынік сваей працы, зачытваюць некаторыя бязглуздыя , але прывабныя для чытача загалоўкі. Пры жаданні мжна стварыць «галерэю», папрасіўшы групы вывесіць запоўненыя лісты па пакоі. Затым вучні ходзяць, каб прачытаць загалоўкі адзін аднаго.

6. Раздайце сапраўдныя загалоўкі для параўнання.

Пытанні для абмеркавання:

  • На які з загалоўкаў вы, хутчэй за ўсё, націснеце? Навошта? Растлумачце, што прымушае прыцягнуць вашу ўвагу ці абудзіць вашу цікаўнасць.
  • Ці заўсёды самы сенсацыйны загаловак найбольш цікавы? Ці ёсць выпадкі, калі загалоўкі сур’езных правераных артыкулаў гучаць цікавей, чым загалоўкі, створаныя для клікбейта?
  • Дзе праходзіць мяжа паміж цікавым загалоўкам і загалоўкам кликбейта?
  • Што вы можаце даведацца, прачытаўшы толькі загаловак? 
  • Як варта рэагаваць на загалоўкі, звязаныя з праблемай «фэйкавых навінаў» / некарэктных навін і іх распаўсюджвання ў інтэрнэце.

Пашырэнне магчымасцяў урока

7. Выберыце адносна сумны загаловак з сённяшніх навін і прачытайце суправаджальную навіну.

8. Перапішыце загаловак, каб людзі з большай верагоднасцю націснулі на яго.

9. Затым перапішыце яго адмыслова для трох розных аўдыторый: падлеткаў, пенсіянераў і аматараў жывёл. Абмяркуйце свой выбар. 

10. Як вы думаеце, наколькі эфектыўнымі будуць вашы перапісаныя загалоўкі? Ці адлюстроўваюць па-ранейшаму загалоўкі факты з навін?

У артыкуле выкарыстаны наступныя рэсурсы: