Практыкаванне "To share or not to share" для аналізу навін

Аўтар: Таццяна Фадзіна,

 настаўніца англійскай мовы

 сярэдняй школы № 26 г. Гродна 

 

 

 

 

Практыкаванне "To share or not to share", якое распрацавала настаўніца англійскай мовы сярэдняй школы № 26 г. Гродна Таццяна Фадзіна, вучыць выкарыстоўваць навыкі крытычнага мыслення для аналізу навін у сацыяльных сетках.

 

Практыкаванне: “To share or not to share”

Аўдыторыя: Падлеткі

Вучэбны прадмет: англійская мова

Клас: 8-11

Абсталяванне: блок-схемы для аналізу навін

Медыятэксты: навіны з інтэрнэту

Практыкаванне «To share or not to share» вучыць выкарыстоўваць навыкі крытычнага мыслення для таго, каб аналізаваць навіны. Вучні будуць ведаць як ацэньваць крыніцы інфармацыі па ступені іх надзейнасці і аўтарытэтнасці, разумець розніцу паміж фактам і меркаваннем; навучацца адбіраць якасныя навіны сярод «інфармацыйнага смецця»

1. Абмеркаванне:

- спытайце вучняў, як яны атрымліваюць і дзеляцца інфармацыяй у Інтэрнэце;

- як яны вырашаюць, ці варта дзяліцца інфармацыяй далей ці не.

2. Выберыце для вучняў некалькі навін, каб ацаніць іх з дапамогай блок-схемы і вырашыць, ці варта дзяліцца гэтай навіной у сацсетках.

 

3. Абмеркаванне пасля працы з навінамі па блок-схеме.

-What type of impact do you think your assigned story would have if it was shared by many people? Як вы думаеце, які ўплыў акажа ваша навіна, калі яе раскажуць многія людзі?

-How easy or difficult was it to use this flowchart? Which questions were the easiest to answer? Which questions were more difficult? Наколькі лёгка ці складана было выкарыстоўваць гэтую блок-схему? На якія пытанні было прасцей за ўсё адказаць? Якія пытанні былі складаней?

-Do you agree with the conclusion that you reached using the flowchart? Explain. Ці згодныя вы з высновай, да якой вы прыйшлі пры выкарыстанні блок-схемы? Растлумачце.

-It’s not realistic to use this flowchart every time you are trying to decide what to do with a story in real life, so what are a few top tips that you can take from this graphic and apply quickly? Вылучыце некалькі асноўных парад, якія вы можаце ўзяць з гэтай графікі і хутка прымяніць?