Запрашаем на анлайн-фестываль медыяадукацыі з падвядзеннем вынікаў конкурсу "Лаві фэйк - 2020".

Настаў час падвесці медыяадукацыйныя вынікі навучальнага года і абвесціць пераможцаў конкурсу "Лаві фэйк!". Запрашаем вас на фінал, які адбудзецца 12 чэрвеня 2020 г. у 18 гадзін.
Сёлета не будзе чырвонай дарожкі, абдымкаў і прыемных размоваў за кавай-гарбатай. :(
Аднак мы скарыстаем абмежаванні, выкліканыя пандэміяй, на карысць медыяадукацыі - правядзем нашу фінальную сустрэчу ў online - рэжыме. А заадно асвоім і выпрабуем платформу для дыстанцыйных відэаканферэнцый zoom.
Аднак прызы пераможцам і дыпломы ўдзельнікам  будуць самыя сапраўдныя, а не віртуальныя! 
 
На анлайн-фестываль медыядукацыі запрашаем удзельнікаў конкурсу, іх бацькоў, дзядуляў, бабуляў, а таксама настаўнікаў, якія жадаюць пабачыць вынік сваёй працы ў галіне медыяпісьменнасці - медыяадукацыйныя праекты вучняў. 
 
Унізе форма, куды трэба ўнесці свой электронны адрас і імя, і вам дашлем спасылку. На яе трэба будзе націснуць за 5-7 хвілін да пачатку сустрэчы і далучыцца да агульнага свята медыяадукацыі.
Калі вы раней не карысталіся zoom, паспрабуйце гэта зрабіць загадзя з тэлефона ці камп'ютара, там трэба будзе ўсталяваць невялікую праграмку і наладзіць (далучыць)  камеру і мікрафон. Усё вельмі проста.
 
Мы запрашаем усіх зацікаўленых!  Далучайцеся да нашай відэаканферэнцыі са свайго сматрфона ці камп'ютара.