Фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці вучнёўскай моладзі

Інфармацыя для глыбокага роздуму

Зараз падчас сусветнай пандэміі і заняпаду чалавечай актыўнасці варта засяродзіцца на вечных і філасофскіх праблемах узнікнення і развіцця сучаснай мадэрновай беларускай нацыі.

Сто гадоў назад у свеце было нешта падобнае, асабліва ў Еўропе. Ішла жахлівая вайна, якая моцна закранула Беларусь, а таксама пандэмія “іспанкі”, тыф і іншыя хваробы, у тым ліку і сухоты — смяротная хвароба беларускай інтэлегенцыі.

Тым не менш паўстала ідэя дзяржаўнай незалежнасці, бо толькі ў сваёй дзяржаве беларусы маглі пазбегнуць асіміляцыі з боку ўсходніх і заходніх суседзяў. Менавіта тады ўзнікла ідэя стварэння незалежнага ўніверсітэта, дзе асноўная мова выкладання беларуская, а выпускнікі гэтай ВНУ — складовая частка патрыятычнай нацыянальнай эліты.

Як толькі ў 1991 г. у Еўропе з’явілася прызнаная ўсімі Рэспубліка Беларусь, дзе адзінай дзяржаўнай мовай стала беларуская і быў прыняты закон “Аб мовах”, пачалі рабіцца канкрэтныя крокі па стварэнні беларускамоўнай вышэйшай адукацыі з мэтай выхавання не толькі спецыялістаў у розных галінах эканомікі, але і патрыётаў незалежнай Беларусі.

Тады ў Камісію Вярхоўнага Савета Беларусіпа “Адукацыі, культуры і захаванні гістарычнай спадчыны” звярнуліся беларускія сацыёлагі з прапановай правесці работу сярод студэнтаў розных ВНУ краіны па тэме “Фарміраванне нацыянальнай свядомасці вучнёўскай моладзі”.

Гэтую ідэю спачатку выклала мне, тады намесніку старшыні вышэйназванай Камісіі, сацыёлаг Крысціна Лапіч. Я прапанаваў зрабіць праграму гэтых даследаванняў, якая была складзена і падтрымана кіраўніком Камісіі Нілам Гілевічам 29.ХІ.1993 г. (гл. запіску). Былі знойдзены грашовыя сродкі, і работа пайшла.

Да канца 1993 г. было зроблена апытанне студэнтаў і выкладчыкаў БДУ, Гомельскага і Гарадзенскага ўніверсітэтаў з мэтай высвятлення іх ведаў па гісторыі Беларусі.

У 1994 г. высвятлялася нацыянальная свядомасць студэнтаўфілолагаў БДУ і студэнтаў педагагічнага ўніверсітэта ў Менску.

У 1995 г. быў зроблены аналіз развіцця беларускай нацыянальнай культуры ў рэспубліканскай прэсе і шматтыражкі БДУ “Беларускі ўніверсітэт”, а таксама разгледжаны ўзровень нацыянальнай свядомасці студэнтаў юрфака БДУ.

Аднак пасля рэферэндуму 1995 г. дзейнасць Вярхоўнага Савета Беларусі і адпаведна нашай Камісіі была згорнута.

Вярхоўны Савет быў гвалтоўна пераселены з будынка былога ЦК КПБ, дзе ён знаходзіўся з 1992 па травень 1995 г. у частку будынка Дома Урада. Пры пераездзе шмат матэрыялаў было страчана, але прапанаваныя чытачам “Нашага слова” дакументы захаваліся ў маім архіве.

Прайшло роўна 25 гадоў з тых падзей, і зараз, калі вырасла новае пакаленне грамадзян Беларусі, я прапаную азнаёміцца з унікальнай працай беларускіх сацыёлагаў усім зацікаўленым асобам.

Прайшло 25 гадоў, за гэты час “паддоследныя” студэнты закончылі ВНУ, прайшлі доўгі працоўны шлях, занялі адпаведныя пасады, сталі высокімі чыноўнікамі і кіраўнікамі. І каб зразумець, чаму, хто і кім стаў, куды пахіліўся, да каго прыбіўся, важна ведаць, з якіх пазіцый гэтае цэлае пакаленне стартавала, які быў пад імі нацыянальны грунт.

Хачу дадаць, што два гады назад, 15 сакавіка 2018 г. быў афіцыйна зарэгістраваны прыватны ўніверсітэт імя Ніла Гілевіча з беларускай мовай навучання, і гэтыя матэрыялы друкуюцца па яго ініцыятыве.

В.а. рэктара Алег Трусаў.

Крыніца "Наша Слова" № 17-22, 2020 г. 

 

ПРАГРАМА

даследавання па тэме: «Фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці вучнёўскай моладзі«

 

Заказчык: Камісія па адукацых, культуры і захаванні гістарыч най спадчыны Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь

Выканаўца: навуковадаследчы калектыў кафедры сацыялогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта

Адказны выканаўца тэмы вядучы навуковы супрацоўнік К. Лапіч.

Навуковы кіраўнік тэмы прафесар Г. Давыдзюк.

Тэрмін выканання 1993 – 1995 гг.

Мінск, 1993 г.

 

Раздзелы праграмы:

І. Структурнафункцыянальны аналіз праблемы.

ІІ. Метадалагічная частка праграмы.

ІІІ. Працэдурная частка праграмы.

ІV. Каляндарны план работы навуковадаследчага калектыву.

 

І. Структурнафункцыянальны аналіз праблемы

 

Тэма “Фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці вучнёўскай моладзі” ва ўмовах сучаснай Беларусі вельмі складаная, заблытаная, а некаторымі палітыкамі і навукоўцамі тлумачыцца прымітыўна, спрошчана. Нельга вытлумачыць маруднасць тэмпаў нацыянальнага адраджэння тым, што выканаўчая дзяржаўная ўлада не выконвае законаў Вярхоунага Савета рэспублікі аб адраджэнні беларускай культуры і мовы. Гэта проста суб’ектыўнае тлумачэнне, аднабаковы падыход. Трэба перш за ўсё выявіць аб’ектыўныя карэнні гэтага духоўнага працэсу, бачыць функцыянальную залежнасць сённяшняга ад мінулага, абумоўленасць часам духоўнага развіцця. Мінулае развіццё Беларусі, калі адбывалася зруйнаванне ўсяго нацыянальнага, працягвалася вякамі, асабліва ў апошнія 400 гадоў. Уваходжанне нашай краіны ў ХVІ  ХVIII стагоддзях у склад Рэчы Паспалітай прынесла Беларусі культурны прагрэс, еурапейскую дэмакратыю, адчыніла дзверы ў Заходнюю Еўропу. Але ж яно прынесла і вялікія нацыянальныя страты. Выратаваўшуюся ад Маскоўскага і татарскага генацыду, аб’яднаўшуюся з Польшчай у 1569 годзе Люблінскай уніяй, Беларусь напаткала двухвяковая паланізацыя. Больш высокая польская культура несла з сабой у Беларусь не толькі духоўны росквіт, але разам з гэтым нацыянальнае закабаленне, страту нацыянальнай беларускай самабытнасці. Стараючыся дагадзіць каралю, беларускія вяльможы адракаліся адзін за другім ад пратэстанцкай ці праваслаўнай рэлігіі і прымалі каталіцтва. У іх сем’ях пачалі гаварыць не на роднай беларускай мове, а на польскай. Гэтак зрабілі і найвялікшыя беларускія магнаты: Радзівілы, Сапегі, Хадкевічы, Астрожскія і іншыя. Яны садзейнічалі каталіцкаму касцёлу перш за ўсё шляхам будаўніцтва каталіцкіх храмаў. У 1596 годзе каталіцтва на Беларусі было абвешчана дзяржаўнай верай.

Каталіцтва давала права для займання вышэйшых урадавых пасад у Літве і Беларусі. Рэфармацыйны рух сярод паноў знік. Яго замяніла каталіцтва, якое давала беларускім панам права стаць роўнымі з польскай шляхтай. А ў 1697 годзе Сойм прыняў пастанову: «Пісар павінен пісаць не паруску /беларуску/, а папольску». З гэтага часу ўсе законы і дзяржаўныя паперы робяцца папольску. Беларуская мова захавалася ў вёсцы. Адсюль і павялося тое, што можна чуць і сёння на Беларусі: “Гэта мужыцкая мова”. Значыць, на паланізацыю Беларусі таксама спатрэбілася 200 гадоў.

З канцы ХVIII стагоддзя, пасля раздзелу Рэчы Паспалітай паміж Расіяй, Аўстрыяй і Прусіяй Беларусь трапляе пад ярмо Расійскай імперыі. 200 гадоў аж да 1990 года нашу нацыянальную існасць руйнуе дашчэнту дзікая русіфікацыя. Указам цара ў 1840 годзе Вялікае Княства Літоўскае, гэта значыць Беларуская дзяржава, абвяшчаецца «ПаўночнаЗаходнім краем». Слова «Беларусь» было забаронена ўжываць у афіцыйных паперах. Беларускіх службоўцаў, настаўнікаў замянілі рускімі. Народ працівіўся гэтаму здзеку. Былі тры паўстанні: 1794, 1830, 1863 гг. Кожнае з іх было патоплена ў крыві. Толькі ўдзельнікаў паўстання Кастуся Каліноўскага (1863 г.), асуджаных ваеннапалявым судом, было 18,5 тысячы чалавек, з якіх 128 расстралялі і павесілі, 853 выслалі на катаргу, а 11502 — у ссылку. Пад рознай нагодай беларусаў вывозілі ў Сібір. За малейшыя палітычныя, эканамічныя правіннасці землі ў беларускіх памешчыкаў забіралі і перадавалі расійскім. Гэтак жа рабілася з беларускімі фабрыкантамі, гандлярамі і г.д. Пагэтаму ўжо ў пачатку XX стагоддзя на Беларусі амаль не было беларускіх памешчыкаў, фабрыкантаў, банкіраў, гандляроў. Клас багатых людзей складаўся галоўным чынам з рускіх. Яны былі надзейнай апорай расейскага цара. У Маскве ўжо ў тыя часы забылі аб нейкай там Беларусі.

Пасля рэвалюцыі 1917 года была адноўлена дзяржаўнасць Беларусі. 25 сакавіка 1918 года Выканаўчы камітэт Усебеларускага кангрэса, разагнанага бальшавікамі ў снежні 1917 г., абвясціў Беларускую Народную Рэспубліку. Прыйшоўшы да ўлады, бальшавікі ў дваццатыя гады праводзілі беларусізацыю, але галоўным чынам у галіне культуры, навукі і мовы. Ды і то гэта працягвалася ўсяго каля 10 гадоў. З 30х гадоў пачалася зноў русіфікацыя. Эканоміку і палітыку падпарадкавалі Маскве. Уся беларуская маёмасць стала дзяржаўнай. Ад народа забралі аснову яго волі. Пісьменнікаў, настаўнікаў беларускай мовы абвясцілі «нацдэмамі» і рэпрэсавалі, большая частка з іх загінула ў канцэнтрацыйных лагерах. Існая беларуская інтэлігенцыя была зліквідавана. Нацыю пазбавілі інтэлекту. Калі ён будзе адроджаны? У 50я гады, беларуская мова была канчаткова выціснута з дзяржаўных устаноў, прамысловых прадпрыемстваў, гандлю, камунікацый, школы, навукі. Усяму расійскаму аддавалася перавага, бо кіравалі Беларуссю маскоўскія партыйныя і дзяржаўныя ўстановы. Кіраўнікамі заводаў, з якіх 93% непасрэдна падпарадкоўваліся Маскве, парызначалі рускіх, з Расеі прысланых. Дырэктарамі школ, тэхнікумаў, ВНУ у першую чаргу прызначалі таксама рускіх. У навуцы кожны другі — рускі. Затое сярод сялян толькі кожны сямнаццаты — рускі. Усё гэта за 50 пасляваенных гадоў прывяло да таго, што з Беларусі вычысцілі ўсё беларускае. Вуліцы ў гарадах названы імёнамі расійскіх пісьменнікаў, вучоных, генералаў, дзяржаўных дзеячаў, артыстаў. Бібліятэкі запоўнены кнігамі, надрукаванымі на расейскай мове. У музеях усе залы абвешаны карцінамі рускіх мастакоў. У тэатральных рэпертуарах галоўную іх частку займаюць п’есы, оперы, балеты расійскіх майстроў. Беларускае радыё большую частку праграм перадае на расейскай мове. Беларускае тэ лебачанне на трох каналах працуе на расейскай мове, а толькі на адным — на беларускай, ды і тут кінафільмы і канцэрты паказваюцца на расейскай мове. Усе школы, за выключэннем сельскіх і нядаўна адкрытых 30 беларускіх у Мінску, працуюць на расейскай мове, а іх у адным Мінску — больш 200. ВНУ, заводы, крамы, даследчыя ўстановы, усе офісы, транспарт і г.д. працуюць на расейскай мове. Галоўная частка газет, часопісаў выдаецца на расейскай мове. А кнігі, падручнікі амаль усе выдаюцца і сёння на расейскай мове. Горш за ўсё гэта тое, што больш за 60 % беларусаў дома размаўляюць на расейскай мове: яны ўжо забылі родную мову і плануюць дзяцей сваіх вучыць у рускай школе.

Такім чынам, сацыяльная структура, сацыяльнае асяроддзе, уся сацыяльная сістэма рэспублікі сёння функцыяніруе на расей скай мове. Усё тут цесна звязана адно з другім, дзеці не хочуць вучыць беларускую мову таму, што ёй няма прымянення ні ў школе, ні ў ВНУ, ні на працы. Старэйшаму пакаленню не хочацца перавуч вацца. А моладзь не верыць у светлую будучыню Беларусі, чаму вельмі садзейнічае праводзімая ўрадам рэспублікі палітыка, а таксама многія пастановы Вярхоўнага Савета Беларусі.

Вось яны, аб’ектыўныя ўмовы, якія садзейнічаюць развіццю на Беларусі не беларускай самасвядомасці, а расейскай, пярэчаць адраджэнню беларускай самабытнасці, культуры, мовы. Адсюль усплывае многа пытанняў: ці можа фарміравацца нацыянальная самасвядомасць у вучнёўскай моладзі, калі ўся сістэма адукацыі і выхавання ў асноўным на расейскай мове, ці можа фарміравацца нацыянальная самасвядомасць у вучнёўскай моладзі, калі гэтай самасвядомасці няма ў яе бацькоў, ці можа фарміравацца нацыянальная самасвядомасць у вучнёўскай моладзі, калі ўсе падручнікі, кнігі, часопісы надрукаваны на расейскай мове? І яшчэ: ці можа фарміравацца нацыянальная самасвядомасць у вучнёўскай моладзі, калі ўсе людзі, якія яе акружаюць: выкладчыкі, бібліятэкары, афіцыянты, буфетчыкі, кандуктары, касіры, прадаўцы і гэтак далей — гавораць на чужой, расейскай мове?

 

ІІ. Метадалагічная частка праграмы

 

Усё вышэйпададзенае дае магчымасць зрабіць выснову, што нацыянальная самасвядомасць да беларускага народа будзе ісці вельмі марудна. Найменш прыкметным будзе гэты працэс, пакуль будзе жыць старэйшае і сярэдняе пакаленне, пакуль не адыдуць ад нас беларусыманкурты. Гадоў праз 20 з’явіцца новае працоўнае пакаленне, якое будзе мець нацыянальную самасвядомасць, але яна будзе далёка не сапраўдная беларуская самасвядомасць. Гадоў праз 3040 з’явіцца пакаленне маладых працоўных беларусаў, якія ўжо добра будуць знаць гісторыю сваёй Радзімы, багацце яе культуры, прыгажосць рoднай беларускай мовы, беларускую багатую прыроду, якая накладвае свой адбітак на побыт, культуру і мову нашага народа. Па нацыянальнай самасвядомасці яны будуць падобны трохі на нашых продкаў XVХVІ стагоддзяў, калі мы мелі «залаты век» нацыянальнай куль туры.

Такім чынам, калі мы жадаем дапамагчы аб’ектыўнаму працэсу беларускага адраджэння, станаўлення нацыянальнай свядомасці ў беларускага народа, мы павінны даследаваць напрамак гэтага працэсу перш за ўсё ў моладзі. А паколькі вучнёўская моладзь з’яўляецца самай прагрэсіўнай, інтэлектуальна найбагацейшай, то мы выбіраем яе ў якасці аб’екта нашага даследавання. На першым этапе будзе вывучацца студэнцкая моладзь і ў першую чаргу гуманітарных факультэтаў, выпускнікі якіх працуюць з людзьмі і перадаюць ім свае веды аб усёй нашай беларускасці. Потым будзе вывучацца школьная моладзь, каб высветліць ступень залежнасці ВНУшнага выхавання нацыянальнай свядомасці ад школьнага. Тут нам вельмі важна будзе высветліць перш за ўсё залежнасць фарміравання нацыянальнай самасвядомасцх школьнікаў ад тэмпаў беларусізацыі сярэдняй школы, якая ўжо ідзе ў гэтай важнай сацыяльнай сістэме.

Аб’ект даследавання вельмі спецыфічны, складаны. Яго духоўнае станаўленне, развіццё мае сваю дынаміку, этапнасць, свае функцыі, сваю структуру, залежную ад сталасці, інфармаванасці, сацыяльнага асяроддзя, а таксама ад палітычнай сістэмы, палітычнага духу. Ва ўсёй структуры, функцыянальных залежнаспях, свядомасці моладзі галоўную ролю іграе самасвядомасць. Апошняя ўсё прапускае праз сябе і потым ужо фарміруецца свядомасць. Самасвядомасць — гэта адносна ўстойлівая, у большай ці меншай ступені ўсвядомленая, перажываная як непаўторная сістэма ўяўленняў індывідам аб самім сабе, на аснове якой ён будуе сваё ўзаемадзеянне з іншымі людзьмі і адносіцца да сябе. Самасвядомасць — гэта як бы ўнутраная вытворчасць сэнсабудуючых дамінант паводзін. Матэрыял для гэтай вытворчасці дае навакольнае чалавека асяроддзе. Зыходзячы з гэтага, у якасці прадмета нашага даследавання мы бяром фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці вучнёускай моладзі. Будзем высвятляць, ад якога з бакоў навакольнага асяроддзя перш за ўсё залежыць гэтая складаная ўнутраная вытворчасць сэнсабудуючых дамінантаў.

Такім чынам, галоўнай мэтай нашага даследавання з’яўляецца высвятленне важнейшых прычын, стрымліваючых тэмпы фарміравання нацыянальнай самасвядомасці вучнёўскай моладзі. Нас будуць цікавіць як матэрыяльныя, так і палітычныя, і культурныя фактары, якія ўздзейнічаюць на гэты працэс.

Адсюль вынікае наша галоўная задача: даследаваць тэмпы рэвалюцыйных змен, эканамічных, палітычных і дахоўных адносін Рэспублікі Беларусь, якія спрыяюць нацыянальнаму адраджэнню, фарміраванню нацыянальнай самасвядомасці вучнёўскай моладзі.

Гэтая галоўная задача будзе выканана шляхам даследавання наступных задач:

1) Высветліць уздзеянне палітычных перамен (выбары новага парламента, фарміраванне новага ўрада і мясцовых выканаўчых органаў, прыняцце Вярхоўным Саветам і Урадам новых законаў і пастаноў аб сістэме адукацыі, культуры, уласнасці) на тэмпы росту нацыянальнай самасвядомасці вучнёўскай моладзі.

2) Устанавіць ступень уздзеяння на фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці пераходу выкладання на беларускуго мову ў сярэдняй і вышэйшай школе шляхам панэльнага даследавання.

3) Высветліць, якія сацыяльныя групы насельніцтва найбольш кансерватыўныя ў нацыянальным адраджэнні. Аналіз гэтай інфармацыі пакажа, якая сацыяльная група, клас больш зацікаўлены ў нацыянальным адраджэнні, а які менш. Гэта ў сваю чаргу ўскрые адзін з важных сацыяльных каранёў фарміравання нацыянальнай самасвядомасці вучнёўскай моладзі.

4) Высветліць, які са сродкаў масавай камунікацыі найбольш садзейнічае фарміраванню нацыянальнай самасвядомасці вучнёўскай моладзі.

5) Выявіць ролю сям’і, якая гаворыць дома на беларускай мове і якая гаворыць на расейскай мове, у фарміраванні нацыянальнай самасвядомасці вучнёўскай моладзі.

У нашым даследаванні галоўнымі тэарэтычнымі паняццямі будуць: нацыянальная самасвядомасць, вучнёўская моладзь, працэс фарміравання нацыянальнай самасвядомасці. Яны будуць зыходнымх тэарэтычнымі канструкцыямі ў разуменні і тлумачэнні ўсіх тэарэтычных і эмпірычных ідэальных аб’ектаў, а таксама ў індуктыўным і дэдуктыўным аналізе.

Паняцце «нацыянальная беларуская самасвядомасць» мае такую эмпірычную сутнасць:

1) гаварыць, пісаць, думаць на роднай беларускай мове;

2) жыць традыцыямі, звычаямі беларускага народа;

3) ведаць і любіць прыроду Беларусі;

4) ведаць гісторыю роднага края ад VII стагоддзя да нашых дзён, асабліва «залаты век Беларусі» (ХІVХVІ стст.);

5) ведаць вялікіх людзей беларускай нацыі (вучоных, пісь меннікаў, дзеячоў культуры і палітыкі);

6) быць талерантным чалавекам;

7) валодаць усімі якасцямі беларускасці.

Паняцце «вучнёўская моладзь» замяраецца такімі сацыяльнымі індыкатарамі:

1) студэнты ВНУ;

2) навучэнцы тэхнікумаў і тэхнічных вучылішчаў;

3) вучні сярэдніх агульнаадукацыйных школ.

Паняцце «працэс фарміравання нацыянальнай самасвядомасці» будзе замярацца наступнымі эмпірычнымі індыкатарамі:

1) часам: год, дзесяцігоддзе, стагоддзе;

2) наземнай прасторай, тэрыторыяй: рэспубліка, вобласць, горад, раён, пасёлак, вёска;

3) сацыяльнай прасторай: сацыяльная група, клас, сям’я, акадэмічная група, неафіцыйная група;

4) арганізацыйнаадміністрацыйным сацыяльным інстытутам: вышэйшая школа, спецыяльная сярэдняя школа, агульнаадукацыйная сярэдняя школа, факультэт, кафедра, курс;

5) якаснымі паказчыкамі працэсу: станаўленне, развіццё, рост, затуханне, упадак;

6) якаснымі паказчыкамі паняцця «фарміраванне»: працягласць, прагрэсіўнасць, застой, закончанасць, бязмежнасць, бясконцасць.

Абапіраючыся на вышэйзроблены тэарэтычны аналіз праблемы, мы выстаўляем навуковае меркаванне: фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці вучнёўскай моладзі будзе адбывацца вельмі маруднымі тэмпамі. Найбольш маруднымі будуць гэтыя тэмпы да 1995 года. Тэмпы некалькі павысяцца ў 19961999 гг. Высокімі тэмпамі рост нацыянальнай самасвядомасці вучнёўскай моладзі пачнецца пасля 2000 года, калі сярэдняя і вышэйшая школа будуць ужо працаваць на беларускай мове. Базай гэтай высновы з’яўляецца сучасная сацыяльная сітуацыя ў рэспубліцы, дзе пакуль што ўсё сацыяльнае асяроддзе пранізана расейскім, а не беларускім духам. А яно і з’яўляецца галоўнымі карэннямі фарміравання самасвядомасці. Масавы рост беларускай самасвядомасці пачнецца пасдя сацыяльных змен, якія ідуць у напрамку ад існасці расейскай да існасці беларускай. Пагэтаму наша навуковае меркаванне здзейсніцца, калі:

1) будзе расці прагрэсіўнымі тэмпамі сярэдні сацыяльны слой з беларусаў: фермеры, прамысловыя, гандлёвыя, банкаўскія прадпрыемцы і г.д. Яны валодаюць нацыянальным багаццем (прыродным, сацыяльным), маюць прыбытак ад гэтага і персанальна зацікаўлены ў росце ўсяго беларускага;

2) будзе дзейнічаць свая нацыянальная валюта, нацыянальная армія (не па назве, а па форме, парадку, побыту і культуры), свая мытная і пагранічная служба, нацыянальная, шматлікая па форме, банкаўская і юрыдычная сістэмы;

3) зменяцца вытворчыя адносіны: адміністрацыйнакамандныя на рыначныя, замест дзяржаўнага кіравання вытворчасцю стане кіраўніцтва непасрэдных вытворцаў, прафесіяналаў (адзінак ці калектываў), якое будзе дзейнічаць на аснове эканамічных прынцыпаў кіравання, распрацаваных М. Веберам;

4) будуць прыняты законы Вярхоўным Саветам Беларусі аб беларусізацыі не толькі культуры, але і эканомікі, палітыкі, і яны пачнуць дзейнічаць, г.зн., што непасрэднае асяроддзе, дзе чалавек жыве і працуе, будзе функцыянаваць на беларускай аснове, стане беларускім не па назве, а па сутнасці;

5) вышэйшая і сярэдняя школа будуць працаваць на беларускай мове, падручнікі па ўсіх прадметах будуць надрукаваны на беларускай мове, у школьнай сістэме будзе гучаць як у аўдыторыі, кабінеце, так і на калідоры, і на стадыёне беларуская мова;

6) усе сродкі масавай інфармацыі будуць працаваць на беларускай мове. На мове нацыянальных меншасцей (рускіх, палякаў, украінцаў, літоўцаў, габрэяў, немцаў, татар і іншых) будуць выдавацца газеты, часопісы, кніжкі толькі ад імя грамадскіх арганізацый гэтых нацыянальных аб’яднанняў.

ІІІ. Працэдурная частка праграмы

 

Паколькі аб’ектам даследавання з’яўляецца студэнцкая і школьная моладзь, то генеральную сукупнасць заўсёды можна знайсці ў статыстычных зборніках. Пагэтаму зусім не цяжка зрабіць выбарачную сукупнасць па матэматычнай формуле

S2 t2

/\2

Гэта будзе рабіцца на апошнім этапе даследавання, калі будуць вывучаны навучэнцы гуманітарных факультэтаў, што будзе рабіцца на першым і другім этапах даследавання. Пры вывучэнні духоўнай свядомасці студэнтаў гуманітарных факультэтаў будзе прымяняцца квотная выбар ка (10% ад генеральнай сукупнасці), а ў некаторых выпадках суцэльнае даследаванне аднапрофільных факультэтаў аднолькавай катэгорыі ВНУ. Галоўная ўвага будзе звернута на студэнтаў першых і апошніх курсаў: папершае, гэта дае магчымасць высветліць розніцу ступені нацыянальнай самасвядомасці студэнтаў, якія прыйшлі ў ВНУ і закончылі яе; падругое, такім чынам ёсць магчымасць правесці панэльнае даследаванне і высвеліць, наколькі змянілася нацыянальная самасвядомасць студэнта таго ж набору за пяць гадоў. Будзе праводзіцца ўключнае назіранне ў студэнцкіх групах. Ужо ў 19931994 гг. студэнты І. Кошаль, А. Галацэвіч, І. Пестава будуць праводзіць такое назіранне ў сваіх групах.

Метадамі даследавання будуць: вывучэнне дакументаў, анкетнае апытанне, інтэрв’ю, назіранне.

  1. Вывучэнне дакументаў будзе накіравана перш за ўсё на дакументы ВНУ і школы. Будуць вывучацца курсавыя і дыпломныя работы студэнтаў, трапіўшых у выбарачную сукупнасць, з мэтай высветліць месца беларускай тэматыкі ў іх і ступень выкарыстання беларускага матэрыялу, а таксама, адлюстраванне ў гэтых работах беларускай прыроды і сацыяльнага жыцця. У такіх ВНУ, дзе будзе вывучацца працэс фарміравання нацыянальнай самасвядомасці, будзем даследаваць метадам кантэнтаналізу шматтыражныя газеты, пачынаючы з 1990 года, з мэтай высвятлення іх беларускага зместу, іх месца ў фарміраванні нацыянальнай самасвядомасці студэнтаў. Сярод дакументаў нас будуць цікавіць афіцыйныя дакументы ВНУ: службовыя пасведчанні, дыпломы, студэнцкія заліковыя кніжкі, афіцыйныя аб’явы рэктаратаў, дэканатаў — на якой мове яны пішуцца і якімі пячаткамі замацоўваюцца. Гэтыя дакументы штодзённага ўжывання вельмі ўздзейнічаюць на свядомасць чалавека. Будуць таксама вывучацца дакументы Вярхоунага Савета, Савета Міністрау рэспублікі, грамадскіх арганізацый, палітычных партый Беларусі.
  1. Анкетнае апытанне будзе выкарыстана на ўсіх аб’ектах даследавання. Ужо летам 1993 г. будзе распрацавана анкета для студэнтаў гістарычных і філалагічных факультэтаў, а ў наступным годзе — для журналістаў, юрыстаў.

Анкета для вучняў тэхнікумаў і тэхнічных вучылішчаў, а тым больш для вучняў сярэдняй школы вельмі спецыфічная, рыхтаваць яе трэба будзе разам з выкладчыкамі гэтых навучальных устаноў, а таксама правесці дзвюх ці трохразовую апрабацыю.

Анкеты будзем рабіць невялікія, максімальна даступныя вучнёўскай моладзі, але абавязкова з кантрольнымі пытаннямі.

  1. Інтэрв’ю будзе весціся галоўным чынам нестандартызаванае, кожным супрацоўнікам у час працы на аб’екце. Яно будзе выкарыстана ў перыяд падрыхтоўчых прац на аб’екце для кантролю дадзеных, атрыманых масавым апытаннем ці вывучэннем дакументаў. Распрацоўка інтэрв’ю будзе весціся кожным супрацоўнікам, калі ён палічыць гэта патрэбным.
  2. Назіранне будзе праводзіцца як у адкрытай, так і схаванай форме. Адкрытае назіранне будуць весці ўсе супрацоўнікі групы, схаванае (уключанае) — толькі студэнты ў сваіх групах. Кожны су працоўнік даследчага калектыву вядзе дзённік назірання з абавяз ковымі графамі: «што бачыў, чуў», «калі: час, дзень», «сам ацаніў». Дзённік запаўняецца кожны дзень у час працы на аб’екце.
  3. Паспрабуем выкарыстаць біяграфічны метад. 5 студэнтам, у якіх праявіцца высокі ўзровень нацыянальнай самасвядомасці, будзе пастаўлена задача напісаць аўтабіяграфію з апісаннем фактараў, якія моцна падштурхнулі рост нацыянальнай самасвядомасці. Гэтая праца будзе залічана як курсавая студэнцкая праца, якая з’яўляецца ў ВНУ абавязковай заліковай студэнцкай працай.

 

 

ІV. Каляндарны пдан працы навуковадаследчага калектыву

 

1993 г.

  1. Напісанне праграмы даследавання.
  2. Распрацоўка анкет для студэнтаў гістарычнага і філалагічнага факультэтаў.
  3. Анкетнае апытанне студэнтаў і выкладчыкаў 1, 5 курсаў на гістарычным факультэце наступных універсітэтаў: Гродзенскага, Гомельскага, Мінскага.
  4. Пілатажнае даследаванне на філалагічным факультэце Белдзяржуніверсітэта, педагагічных інстытутаў (г. Мінск, г. Брэст).
  5. Правядзенне ўключанага назірання ў студэнцкіх групах 45 курсаў аддзялення сацыялогіі.
  6. Аналіз сабранай інфармацыі.
  7. Напісанне дзвюх аналітычных запісак.

 

1994 г.

  1. Распрацоўка анкет для студэнтаў журналістаў і юрыстаў.
  2. Анкетнае апытанне студэнтаў і выкладчыкаў журфака і юрыдычнага факультэта.
  3. Аналіз дакументаў: дыпломныя і курсавыя работы студэнтаў, афіцыйныя і службовыя дакументы ВНУ, Вярхоўнага Савета і Савета Міністраў.
  4. Правядзенне ўключанага назірання ў студэнцкіх групах аддзялення сацыялогіі і філалагічнага факультэта.
  5. Кантэнтаналіз шматтыражных газет вядучых ВНУ рэспублікі.
  6. Аналіз сабранай інфармацыі.
  7. Напісанне дзвюх аналітычных запісак.

 

1995 г.

  1. Распрацоўка анкет для навучэнцаў тэхнікумаў, вучылішчаў і сярэдніх школ.
  2. Анкетнае апытанне вучняў і настаўнікаў сярэдніх школ, тэхнікумаў і вучылішчаў.
  3. Аналіз афіцыйных дакументаў сярэдніх навучальных устаноў.
  4. Кантэнтаналіз шматтыражных газет вядучых ВНУ рэспублікі.
  5. Правядзенне панэльнага даследавання ва ўніверсітэтах рэспублікі і педагагічных інстытутах.
  6. Выкарыстанне біяграфічнага метаду даследавання сярод студэнтаў Белдзяржуніверсітэта.
  7. Аналіз сабранай інфармацыі.
  8. Напісанне выніковай навуковай справаздачы (итоговый научный отчет).

 

АНАЛІТЫЧНАЯ  ЗАПІСКА  ПА  ТЭМЕ  «ФАРМІРАВАННЕ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ  САМАСВЯДОМАСЦІ  ВУЧНЁЎСКАЙ МОЛАДЗІ»  (№ 531/97)

 

Заказчык: Камісія да адукацыі, культуры і захаванні гістарычнай спадчыны Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь.

Выканаўца: навуковадаследчы калектыў кафедры сацыялогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта

Адказны выканаўца тэмы:

вядучы навуковы супрацоўнік К. ЛАПІЧ.

Навуковы кіраўнік тэмы:

прафесар Г. ДАВІДЗЮК.

Мінск, 1993.

ЗМЕСТ

 

УСТУП.

  • I. Гісторыя Беларусі з пункту гледжання яе будучых спецыялістаў. (Вынікі даследа вання ў Беларускім дзяржаўным універсітэце).
  • 2. Гісторыя Беларусі ў адказах гомельскіх студэнтаў і выкладчыкаў.
  • 3. Гістарычны шлях Беларусі. (Вынікі даследавання ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце).

ЗАКЛЮЧЭННЕ.

 

Аўтарскі калектыў:

  • I. ДАВІДЗЮК Г.П.
  • 2. КРУКОЎСКІ А.У.
  • 3. ЛАПІЧ К.Г. (Уступ, заключэнне).

 

УСТУП

 

Любоў да сваёй Бацькаўшчыны нельга ўявіць без ведаў гістарычнага мінулага свайго народа: яго перамог і няўдач, яго нацыянальных: герояў і палітычных дзеячоў, таленавітых пісьменнікаў і філосафаў, помнікаў яго матэрыяльнай і духоўнай культуры.

Памяць аб мінулым узбагачае як нацыю ў цэлым, так і асобнага індывіда, акумулюючы і перадаючы з пакалення ў пакаленне назапашаны вякамі працоўны і ратны вопыт. Гістарычная памяць выступае асноўным элементам нацыянальнай самасвядомасці. Яна дае чалавеку пачуццё ўласнай годнасці і еднасці са сваім народам, дапамагае ўсвядоміць нацыянальныя каштоўнасці і ідэалы як свае асабістыя, дае ўсведамленне свайго месца ў сусветнай гісторыі.

Згодна з вынікамі сацыялагічнага даследавання 19911992 гг., праведзенага сацыялагічным цэнтрам Белдзяржуніверсітэта, росту нацыянальнай самасвядомасці найбольш спрыяюць веды гісторыі свайго народа. Якія ж гэтыя веды ў студэнтаўгісторыкаў і выкладчыкаў гістарычных дасцыплін? Адказ на гэтае пытанне, на наш погляд, часткова даюць вынікі навуковага даследавання, праведзенага сацыялагічным цэнтрам Белдзяржуніверсітэта сумесна з Камісіяй Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь па адукацыі, культуры і захаванні гістарычнай спадчыны сярод студэнтаў Беларускага, Гродзенскага і Гомельскага дзяржаўных універсітэтаў.

У ходзе даследавання была прыменена многаэтапная квотная выбарка. Анкетным апытаннем былі ахоплены першыя і пятыя курсы кожнага ўніверсітэта, а на курсах было, у асноўным, суцэльнае апытанне. У сярэднім, на кожным курсе было апытана каля 50 чал. Такім чынам, у анкетным апытанні прынялі ўдзел каля 300 студэнтаў.

Сярод выкладчыкаў была прыменена стыхійная выбарка. Было апытана: у Беларускім  дзяржаўным універсітэце 13 выкладчыкаў, у Гомельскім і Гродзенскім універсітэтах па 8 выкладчыкаў. Усяго было апытана 29 выкладчыкаў гістарычных дысцыплін названых універсітэтаў.

 

  • 1. Гісторыя Беларусі з пункту гледжання яе будучых спецыялістаў

(Вынікі даследавання Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта)

 

Зыходзячы з агульнай тэорыі культуры гіпатэтычна можна было б падумаць, што ўзровень нацыянальнай самасвядомасці ў студэнтаўгісторыкаў V курса, тым больш у выкладчыкаў гэтага факультэта намнога вышэйшы, чым у студэнтаў I курса гэтага ж факультэта. Такая выснова выцякае з аксіёмы: чым вышэй адукацыя, агульная культура, тым вышэй нацыянальная самасвядомасць. Але ж у дадзеным выпадку мы маем усё наадварот, як і ва ўсёй беларускай сучаснай культуры. Дадзеныя, атрыманыя ў выніку падліку адказаў на пытанні анкеты, у якіх былі закладзены галоўныя эмпірычныя паказчыкі нацыянальнай самасвядомасці, паказваюць, што студэнты I курса па ўсіх гэтых паказчыках маюць больш высокі ўзровень самасвядомасці, чым студэнты V курса і іх выкладчыкі. У такія вынікі цяжка паверыць. Але ж факты — рэч упартая. А яны вось якія:

На пытанне «Ці з’яўляецца гісторыя Кіеўскай Русі пачаткам гісторыі Беларусі?» 57,8% студэнтаў I курса адказалі «Не» і толькі 28,9% — «Так», а 8,9% напісалі «Не магу сказаць». Прынцыпова інакш адказалі студэнты V курса і выкладчыкі. Напісалі «Так» 59,6%, «Не» — 25,5%, «Не магу сказаць» — 8,5% студэнтаў V курса. А выкладчыкі яшчэ больш пасавецку адказалі: 61,5% — «Так», 15,4% — «Не». Як выкладчыкі, так і студэнты V курса добра засвоілі савецкую ідэалогію, што Беларусь пайшла ад Кіеўскага княства, а не ад балцкага “субстрату”. Студэнты I курса ўжо ў сярэдняй школе даведаліся ад сваіх выкладчыкаў, а таксама са сродкаў масавай інфармацыі, якія, пачынаючы з 1988 года, трохі больш справядліва гавораць і пішуць аб сапраўднай гісторыі Беларусі, падкрэсліваючы, што Беларусь фарміравалася самастойна з плямён крывічоў, драгавічоў і ра дзімічаў, прыйшоўшых на гэтую тэрыторыю ўжо ў VІ стагоддзі, паступова выцясняючы з яе балтаў, асіміліючыся з апошнімі.

Такія ж дрэнныя веды па гісторыі роднага краю паказалі старэйшакурснікі і выкладчыкі па такіх гістарычных падзеях як анексія Беларусі царскай Расіяй у канцы ХVIII стагоддзя і аб’яднанне Беларусі з бальшавіцкай Расеяй. Зыходзячы з канцэпцый царскіх гісторыкаў і камуністычных ідэолагаў, яны лічаць гэтыя падзеі прагрэсіўнымі для Беларусі. Так, на пытанне «Далучэнне зямель Беларусі да царскай Расіі, на Вашу думку, затрымала ці прыспешыла яе культурнае і эканамічнае развіццё?» студэнты V курса адказалі: «Прыспешыла — 53,2%, «Затрымала» — 19,2% і «Не магу сказаць» — 25,5%. Выкладчыкі — «Прыспешыла» — 38,5%, «Затрымала» — 38,5%. Прыкладна такую ж ацэнку яны даюць і аб’яднанню Беларусі з бальшавіцкай Расіяй: 46,8% студэнтаў V курса і 38,5% выкладчыкаў лічаць, што гэта прыспешыла культурнае і эканамічнае развіццё Беларусі. Прынцыпіяльна іншую ацэнку гэтым падзеям даюць студэнты I курса. 64,4% лічаць, што далучэнне да Расіі затрымала развіццё Беларусі, а толькі 31,1% з іх лічаць — «Прыспешыла». Гэтак жа яны ацэньваюць і далучэнне Беларусі да бальшавіцкай Расіі: 60% з іх лічаць, што гэта затрымала, а 28,9% — прыспешыла развіццё Беларусі.

Тут таксама можна выказаць думку, што студэнты I курса ўжо прачыталі падручнікі В. Ластоўскага і У. Ігнатоўскага, дзе вельмі добра паказана, як царская Расія рабавала багацце Беларусі і разбурала яе культуру, вынішчала беларускую мову. Не гаворачы ўжо аб вядомых фактах рабавання расійскімі генераламі і губернатарамі каштоўнасцей, музеяў, бібліятэк Полацка, Навагародка, Нясвіжа, Віцебска, Магілёва, Мінска і іншых гарадоў, прывядзём малавядомы факт аб рабаванні, вынішчэнні культурных каштоўнасцей графаў Тышкевічаў у іх родавым замку ў Лагойску. У першай палове XIX стагоддзя тут было каля 200 карцін італьянскага жывапісу. У хатняй калекцыі знаходзіўся вялікі збор этрускіх вазаў, рэдкіх знаходак з Пампеі і Геркуланума. Захоўвалася тут багатая калекцыя ў 1140 адзінак манет і медалёў. Маці Яўстафа Тышкевіча Аўгуста Плятар, якая паходзіла са знатнага шляхецкага роду, што здаўна асеў у Падзвінні, прывезла ў Лагойск частку кракаўскага кнігазбору агульным лікам у тры тысячы тамоў на польскай, старабеларускай, французскай, лацінскай і іншых мовах. Бацька Яўстафа і ён сам як вялікі даследчыкархеолаг, правёўшы вельмі шмат раскопак на Беларусі, стварылі ў Лагойску найвялікшы для таго часу археалагічны музей у Беларусі. Цяпер у Лагойску нічога гэтага няма. Што не паспелі вывезці ў Расію царскія чыноўнікі, якія вельмі актыўна рабавалі нашыя нацыянальныя каштоўнасці пасля паўстання 18631864 гадоў, тое разбурылі бальшавіцкія актывісты пад сцягам барацьбы з буржуазіяй. Аб гэтым усім ні ў якіх савецкіх падручніках не напісана.

Нізкі ўзровень нацыянальнай самасвядомасці студэнтаўгісторыкаў і іх выкладчыкаў высвечваецца ў кожным адказе на пытанні праведзенай анкеты.

На пытанне «Ці ведаеце Вы пісьменніка Быкава?» 7,7% выкладчыкаў адказалі: «Не ведаю», 8,9% студэнтаў I курса таксама напісалі: «Не ведаю». Гэта можна тлумачыць той адмоўнай грамадскапалітычнай атмасферай, якая яшчэ і сёння ёсць у адносінах уладаў і пракамуністычных партый да найвялікшага сучаснага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава. За яго бесперапынную барацьбу за нацыяальнае адраджэнне яны паносяць яго як толькі можна і выкладчыкаў нацкоўваюць супраць яго. Гэтым духам пранізаны школьныя падручнікі і хрэстаматыі.

На пытанне «Назавіце, калі ласка, 3 асобы, якія, на Вашу думку, адыгралі самую негатыўную ролю ў гісторыі Вашай дзяржавы?» студэнты I курса назвалі Сталіна, Леніна, Кебіча; студэнты V курса — Сталіна, Леніна, Гітлера, а выкладчыкі — Сталіна, Леніна, Кацярыну ІІ.

Галоўных знішчальнікаў беларускай культуры, мовы савецкага часу правільна назвалі апытваныя. Але ж не названы галоўныя рабаўнікі Беларусі царскіх часоў, сярод якіх неабходна назваць перш за ўсё цара Аляксея Міхайлавіча і Пятра I. За 13гадовую вайну супраць Беларусі і Польшчы 280тысячная армія Аляксея Міхайлавіча разбурыла, спаліла ўсе вялікія гарады і вёскі Беларусі, у тым ліку і сталіцу Вялікага ЛітоўскаРускаЖамойцкага княства — Вільню, засекла, у няволю пагнала больш мільёна беларусаў. Краіна была ўвергнута ў катастрафічны стан. Ніводны народ Еўропы не перажыў такога дэмаграфічнага рэгрэсу, як беларусы: з 2,9 мільёна даваеннага жыхарства ўцалела толькі каля 1 мільёна 400 тысяч. Ва ўсходніх і паўночных паветах Беларусі не засталося і трэці насельніцтва. Пусткаю ляжала палова ранейшага ворыва. У рабаванні беларускага багацця, культуры, разбурэнні беларускіх гарадоў і вёсак, забіванні і ўгоне ў палон беларусаў перасягнуў свайго бацьку Пётр Вялікі. Адступаючы перад шведскай арміяй па загадзе Пятра I расейскія войскі рабавалі, палілі, руйнавалі ўсё, што было на іх шляху, а застаўшыхся ў жывых беларусаў гналі з сабой у палон. Руіны засталіся ад Віцебска, Магілёва, Мінска, Воршы. Па загадзе Пятра Вялікага ўзарвалі найвялікшы і найбагацейшы храм беларускай культуры — Сафійскі сабор у Полацку. А перад гэтым Пётр I уласнаручна ў саборы засек 5 уніяцкіх святароў. За гады Паўночнай вайны беларускі народ паменшаў амаль на траціну — блізка да 800 тысяч чалавек.

Няведанне студэнтамі і выкладчыкамі вандалізму, учыненага расійскімі царамі на Беларусі, — гэта вынік ідэалагічнай працы камуністычнай савецкай сістэмы, якая прымала ўсе меры, каб схаваць ад беларускага народа яго сапраўдную гісторыю. Праца гэтай сістэмы, безумоўна, з’яўляецца адной з прычын таго, што студэнты і выкладчыкі маюць вельмі нізкі ўзровень нацыянальнай самасвядомасці і сваімі адказамі на пытанні анкеты паказваюць няведанне гісторыі, культуры роднага краю, трацыцый, звычаяў беларускага народа.

Пагэтаму нічога дзіўнага няма, што як студэнты, так і вы кладчыкі шчыра прызнаюцца, што не ведаюць гісторыю Беларусі. Так, на пытанне «Як добра Вы ведаеце гісторыю Беларусі?» напісалі , што «Слаба ведаюць» 42,5% студэнтаў V курса, 23,1% выкладчыкаў. Толькі 80 студэнтаў I курса (91,1%) напісалі, што добра ведаюць. Тут, мусіць, зноў было ўздзеянне падручнікаў М. Ермаловіча, В. Ластоўскага і У. Ігнатоўскага, якія выпушчаны друкам, калі гэтая моладзь вывучала гісторыю Беларусі ў сярэдняй школе.

Гісторыя Літвы, асабліва ў ХІV — ХVIII стст., — менавіта гэта гісторыя Беларусі. Яе веданне — гэта абавязак кожнага адукавана га беларуса. На жаль, ні выкладчыкі як адукаваныя людзі, ні студэнты, якім належыць будучыня Беларусі, не ведаюць гэтую гісторыю. На пытанне «Як добра Вы ведаеце гісторыю Літвы?» студэнты V курса адказалі «Слаба» — 55,3%, “Не ведаю” — 25,5%; выкладчыкі — паслядоўна — 38,5% і 7,7%. Трошкі больш студэнтаў I курса напісалі «Добра ведаюць» (51,1%).

Больш высокі ўзровень нацыянальнай самасвядомасці, любові да сваёй культуры, спадчыны праявілі студэнты I курса пры адказе на гатэе пытанне: «Назавіце, калі ласка, 3 пісьменнікаў ці 3 кнігі, якія зрабілі на Вас найбольшы ўплыў?». Яны ў адказе напісалі: «У. Караткевіч, В. Быкаў, М. Багдановіч». Старэйшакурснікі напісалі: “Л. Талстой, Ф. Дастаеўскі, У. Караткевіч». Выкладчыкі — «У. Караткевіч, Ф. Дастаеўскі». Такі расклад адказаў абумоўлены перш за ўсё выкладчыкамі сярэдняй школы. Апошнія гады ў сярэдніх школах пачало працаваць больш беларусаў, з’явіліся патрыятычна настроеныя маладыя выкладчыкі беларускай літаратуры. Сваімі ўрокамі яны выклікаюць вялікае ўражанне ў школьнікаў аб беларускіх пісьменніках, іх кнігах, грамадзянскай існасці. Паступова ідзе пераадоленне аднабокага падкрэслівання вялікай ролі расійскай літаратуры. I гэта ўжо праявілася ў студэнтаў I курса.

Вялікую ролю ў фарміраванні нацыянальнай самасвядомасці вучнёўскай моладзі іграюць як выкладчыкі, так і падручнікі. Ва ўсіх савецкіх падручніках чырвонай ніткай праходзіць ідэя, што толькі дзякуючы Расіі Беларусь стала індустрыяльнай дзяржавай, атрымала дзяржаўную самастойнасць. Гэта падкрэслівалі і выкладчыкі на сваіх уроках, выконваючы ідэалагічную ўстаноўку КПСС. I нічога дзіўнага няма ў тым, што як выкладчыкі, так і студэнты на пытанне «Назавіце, калі ласка, 2 народы, якія найбольш дапамаглі Вашай краіне ў ХІХ — XX стагоддзях?» назвалі рускі народ. Праўда, другім такім народам названы польскі народ. Гэта ўжо бліжэй да сапраўднасці. Бо калі царызм рабаваў Беларусь, знішчаў яе культуру, беларускую мову, то палякі разам з беларусамі падымаліся на паўстанні супраць расійскіх акупантаў (1794, 1831, 186364 гг.), разам змагаліся за нашу волю.

У сучасны момант вельмі важным пытаннем з’яўляецца для Беларусі выбар краін, на каго арыентавацца, каб хутчэй і з найменшымі эканамічнымі і сацыяльнымі разрухамі прыйсці да рыначных адносін. Беларускі ўрад і Вярхоўны Савет рэспублікі, кіраваныя камуністамі і іх саюзнікамі па партыях, усе погляды зварочваюць на Расію. Гэтая палітычная пазіцыя ўздзейнічае на людзей, асабліва на моладзь, якая слаба падрыхтавана ў эканамічных пытаннях, не ведае пазіцыю Расіі, якая прадугледжвае трымаць у залежнасці ад Расіі ўсіх сваіх суседзяў. А некаторыя расійскія палітыкі ўжо зараз абяцаюць зрабіць Беларусь 89й губерняй Расеі. Пагэтаму на пытанне «Назавіце, калі ласка, 3 краіны, якія Вы хацелі б бачыць у найлепшых прыяцельскіх адносінах з Рэспублікай Беларусь?» як выкладчыкі, так і студэнты назвалі Расею. У якасці іншых дзвюх краін выкладчыкі назвалі Польшчу і Украіну. Студэнты абодвух даследаваных курсаў — Германію і ЗША. Пэўна, іх погляды можна было б назваць больш прагрэсіўнымі, калі б адны і другія на першае месца паставілі гэтыя апошнія краіны. Вопыт Польшчы нам вельмі патрэбны для пераходу да рыначных адносін. Польшча нам адкрывае праз свае прадпрыемствы выхад у Еўропу. А Беларусі як еўрапейскай дзяржаве трэба арыентавацца на Еўропу. Пагэтаму шырокія эканамічныя і культурныя сувязі з Германіяй і ЗША вельмі спрыяльныя. Праз іх прадарыемствы, якія яны зацікаўлены адкрыць у Беларусі як на падставе долевых ці цалкам уласных срокаў, наша прадукцыя выйдзе на еўрапейскі рынак, а адтуль прыйдзе да нас новая тэхналогія. А галоўнае — гэта тое, што ніхто, апрача Расеі, не збіраецца зрабіць з Беларусі з часам сваю губерню, ці штат. На жаль, выкладчыкігісторыкі гэтага яшчэ не зразумелі.

Даследаванне паказала не толькі слабыя веды нацыянальнай гісторыі і культуры студэнтамі і выкладчыкамі гістарычнага факультэта, але і агульнай культуры чалавецтва. У складзе апошняй вялікае месца займае рэлігія. Для кожнай нацыі больш прагрэсіўную ролю адыграла нейкая азначаная рэлігія. Для Італіі, Іспаніі — гэта каталіцызм, для Германіі — лютэранцтва, для ЗША — пратэстанцтва. У гісторыі Беларусі, развіцці беларускай культуры, мовы, духоўнасці народа найвялікшую ролю адыграла ўніяцтва. Менавіта яно на працягу ўсёй сваёй гісторыі прапагандавала беларускасць, традыцыі, звычаі нашага народа, вяло царкоўную службу на беларускай мове. У канцы ХVIII стагоддзя 90% насельніцтва Беларусі было ўніятамі. Уніяцтва было духоўнай цытадэллю ў барацьбе беларускага народа супраць паланізацыі і русіфікацыі. Менавіта за гэта так люта знішчала ўніяцтва  расейская праваслаўная царква ў ХVIII — XIX стагоддзях. Але гэтага, аказваецца, не ведаюць нашы гісторыкі. На пытанне «Ці спрыялі развіццю культуры і навукі на тэрыторыі Беларусі, Літвы, Польшчы і Украіны ў ХVII стагоддзі праваслаўная, каталіцкая, уніяцкая і пратэстанцкая цэрквы?» усе апытваныя прыярытэт аддалі праваслаўю: адказалі «Так» 92,3% выкладчыкаў, 80,8% студэнтаў V курса і 66,7% студэнтаў I курса. Уніяцтва і пратэстанцтва ва ўсіх аказаліся на другім месцы, прычым, у іх карысць выказалася найбольш выкладчыкаў. Можна сказаць, што тут сваю ролю адыграла веравызнанне, бо больш паловы студэнтаў і выкладчыкаў на пытанне «Ваша веравызнанне?» адказалі «Праваслаўе», а каля 15% студэнтаў абодвух курсаў — «Каталіцызм». Людзі паважаюць сваю рэлігію і лічаць, што яна спрыяе развіццю культуры і навукі той ці іншай нацыі. Ацэнка гэтага фенамену апытванымі была б некалькі іншай, калі б у гістарычнай савецкай літаратуры расказвалася, як праваслаўная царква памагала знішчаць беларускасць, укараняла на Беларусі «рускую ідэю», якая ўзвышала расейскі дух над духам іншых народаў.

Менавіта няведанне гісторыі роднага краю, яго сувязяў з краінамі Еўропы прывяло апытваных да высновы, што Беларусь мае аднолькавае, агульнае ў сваёй гісторыі як з культурай Заходняй Еўропы, так і з візантыйскай усходняй культурай. На пытанне «Ці ёсць штосьці агульнае ў гісторыі Вашай краіны з культурай заход нееўрапейскай і візантыйскаусходняй?» 100% выкладчыкаў, 80% студэнтаў V курса і 65% студэнтаў I курса адказалі «Так». Ніхто не адцяніў розніцу наяўнасці адной і другой культуры ў гісторыі Беларусі. У сапраўднасці заходнееўрапейская культура на працягу ўсёй гісторыі Беларусі аказвала на яе галоўнае ўздзеянне. Таленавітая беларуская моладзь вучылася ва ўніверсітэтах Польшчы, Германіі, Італіі, Францыі. Бібліятэкі, музеі беларускіх князёў, баяр напоўнены былі кнігамі, карцінамі еўрапейскіх аўтараў. Архітэктура беларускіх гарадоў — гэта еўрапейская архітэктура. Тэхналогія сельскай і прамысловай вытворчасці мела свае вытокі з Еўропы. Толькі алфавіт кірыліцы і праваслаўная рэлігія прыйшлі ў Беларусь ад візантыйскаўсходняй культуры. Пагэтаму аб аднолькава чымсьці агульным у гісторыі Беларусі з заходнееўрапейскай і візантыйскаўсходняй культурамі гаварыць нельга. Тут ёсць прынцыповая розніца як колькасных, так і якасных паказчыкаў. Прыярытэт: належыць заходнееўрапейскай культуры. Ужо адзін такі агульны паказчык, што Беларусь еўрапейская дзяржава, вызначае, што тут еўрапейская культура.

Вельмі рознымі з’яўляюцца ацэнкі студэнтамі і выкладчыкамі гістарычных падзей і ўздзеянне апошніх на развіццё Беларусі. Бы ло прапанавана ацаніць 29 пазіцый анкеты з пункту гледжання іх негатыўнага ці пазітыўнага ўплыву на гісторыю Беларусі. Каля 30% апытваных не змаглі ніяк ацаніць больш паловы названых падзей, у тым ліку і Кастрычніцкую рэвалюцыю. Найбольшая частка студэн таў і выкладчыкаў дала станоўчую ацэнку ўздзеянню хрысціянства (100% выкладчыкаў, 86,7% студэнтаў I курса і 85,1% студэнтаў V курса). Другое месца па ацэнцы пазітыўнага ўплыву на гісторыю Беларусі заняла бітва пад Грунвальдам (91,1% студэнтаў I курса, 84,6% выкладчыкаў і 70,2% студэнтаў V курса). Трэцяе месца па такой жа ацэнцы занялі Літоўскія статуты (75,6% студэнтаў I курса,  69,2% выкладчыкаў і 68,1% студэнтаў V курса). Найбольш апытваных далі адмоўную ацэнку ўздзеянню на Беларусь такім падзеям як раздзел Рэчы Паспалітай і будаўніцтва сацыялізму. Адмоўнае ўздзеянне раздзелу Рэчы Паспалітай на гісторыю Беларусі далі 75,6% студэнтаў I курса, 61,5% выкладчыкаў і 46,8% студэнтаў V курса. Такую ж ацэнку сацыялізму далі 71,1% студэнтаў I курса, 40,4% — V курса і 38,5% выкладчыкаў. Прыведзеныя дадзеныя па цвярджаюць названую намі выснову, што студэнты I курса больш прагрэсіўна ацэньваюць гістарычныя падзеі, ролю апошніх у развіцці Беларусі, чым іх старэйшыя калегі і выкладчыкі. Яны больш прагрэсіўна ацэньваюць і дзейнасць сучасных сацыяльных інстытутаў, арганізацый. Пазітыўны уплыў БНФ на развіццё рэспублікі адзначылі 53,3% студэнтаў I курса, 46,2% выкладчыкаў і 34% студэн таў V курса.

Найбольш патрыятычным з’яўляецца адказ усіх апытваных на першае пытанне анкеты: «Назавіце, калі ласка, 5 асоб, якімі Вы найбольш ганарыцеся ў сваёй гісторыі?». Тут сапраўды былі названы імёны, якімі ганарыцца беларуская нацыя. Усе апытаныя назвалі Скарыну, Вітаўта, Каліноўскага, Усяслава Полацкага (Чарадзея). Першакурснікі да гэтага дадалі яшчэ Е. Полацкую, выкладчыкі — М. Багдановіча, а V курс — Пятра I. Апошняе імя з’явілася ў адказе, на нашу думку, таму, што 25,5% студэнтаў V курса — расіяне. Для расіян імя Пятра I — сапраўды вялікае гістарычнае імя, і няма нічога дзіўнага ў тым, што яны ім ганарацца.

Такую ж ацэнку неабходна даць адказам апытваных на трэцяе пытанне анкеты: «Назавіце, калі ласка, тры найвялікшыя палітычныя, культурныя ці гістарычныя дасягненні сваёй гісторыі». Названы былі садраўды вялікія падзеі з гісторыі і культуры Беларусі: утварэнне Вялікага Княства Літоўскага, кнігадрукаванне, Статут 1588 г., утварэнне Рэспублікі Беларусь (1991 г.).

Станоўчую ацэнку трэба даць і адказам апытваных на шостае пытанне анкеты: «Назавіце, калі ласка, тры падзеі ці ідэалогіі, якія прычынілі найбольш шкоды Вашай краіне». Усе апытваныя такімі падзеямі, ідэалогіямі назвалі перш за ўсё камунізм, балышавізм, Вялікую Айчынную вайну, русіфікацыю. Усё гэта настолькі ўжо сёння стала вядомым, што яго не назваць проста немагчыма.

Зроблены вышэй аналіз адказаў студэнтаў і выкладчыкаў гістарычнага факультэта БДУ на пытанне праведзенай анкеты дазваляе зрабіць наступныя прапановы:

  1. Трэба як найхутчэй зняць з выкарыстання ў сярэдняй і вышэйшай школе савецкія камуністычныя падручнікі. Яны і сёння робяць з беларускай моладзі манкуртаў. Сваім ідэалагічным зместам, матэрыялам яны прапагандуюць «развіты сацыялізм», «савецкую рэчаіснасць», «дасягненні савецкай улады і камуністычнай партыі», фальсіфікуючы гісторыю Беларусі, максімальна замоўчваючы “залаты век” Беларусі, яе вялікіх палітычных і культурных дзеячоў часоў Вялікага Княства Літоўскага. Лепш пакінуць школу без падручнікаў, чым прымушаць моладзь карыстацца гэтай ідэалагічнай атрутай.
  2. Настаў час выкарыстаць усе магчымасці, каб вызваліць сярэднюю і вышэйшую школу ад старых выкладчыкаў, загартаваных савецкай камуністычнай ідэалогіяй. Для гэтага трэба выкарыстаць у першую чаргу Закон аб пенсіянерах, які дазваляе ўсіх пенсіянераў звальняць з працы. А сярод выкладчыкаў школы, асабліва вышэйшай, яшчэ вельмі шмат пенсіянераў. Гэтыя выкладчыкі праводзяць урокі, чытаюць лекцыі з тым самым зместам, які быў у іх 1020 гадоў назад. Максімальнае вызваленне школы ад гэтых выкладчыкаў — гэта вельмі важная ўмова новага выхавання моладзі ў духу беларускасці, нацыянальнай культуры, традацый, звычаяў.
  3. Неабходна максімальна хутчэй забяспечыць сярэднюю і вышэйшую школу падручнікамі, напісанымі і надрукаванымі на беларускай мове з новым гістарычным, палітычным, эканамічным, культурным зместам, які адлюстроўвае сапраўдную гісторыю Беларусі — гэтай стрэйшай, а ў свой час і найвяліішай еўрапейскай дзяржавы. У сярэднія і вышэйшыя навучальныя ўстановы Беларусі штогод паступае 15 млн. падручнікаў. На вялікі жаль, нават выдадзеныя на беларускай мове, яны маюць стары змест, старыя прыклады, узятыя з былой Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь. Такому напрамку падрыхтоўкі новых падручнікаў трэба паставіць заслон і друкаваць падручнікі асабліва па гуманітарных навуках з новым зместам. Гэта адна з важнейшых умоў фарміравання нацыянальнай свядомасці ў вучнёўскай моладзі.
  4. Для выхавання моладзі ў нацыянальным духу, павышэння інтарэсу да нацыянальнай культуры і прапаганды апошняй маюць вялікае значэнне і старыя нацыянальныя музеі. Трэба выпрацаваць агульнабеларускую праграму адбудовы, рэстаўрацыі музеяў, бібліятэк у цэнтрах былых беларускіх княстваў, асабліва «забытых», “запушчаных», такіх як Тураў, Друцк, Крэва, Свіслач і інш.

 

  • 2. Гісторыя Беларусі ў адказах гомельскіх студэнтаў і выкладчыкаў

 

Сгудэнтыгісторыкі, як і іх выкладчыкі, уяўляюць з сябе не толькі шараговых носьбітаўспажыўцоў гістарычных ведаў, але перш за ўсё актыўных прафесійных вытворцаў і распаўсюджвальнікаў гэтых ведаў у грамадстве. Таму сістэма гістарычных каштоўнасцей, уласцівая адказаўшым на пытанні анкеты, не толькі прадстаўляе ўзровень і змястоўнасць іх светапогяяцу, але і дэманструе рэальнае становішча гістарычнай навукі на шляху да стварэння нацыянальнай канцэпцыі гісторыі.

Стварэнне пэўнай сістэмы каштоўнасцей здзяйсняецца звычайна на падставе валодання інфармацыяй аб ацэньваным аб’екце. Таму падаецца цікавым, што большасць апытаных студэнтаў і выкладчыкаў выяўляе цікавасць да гісторыі Беларусі. Так, 79,1% першакурснікаў, 50,9% пяцікурснікаў і 85,7% выкладчыкаў упэўненыя ў сваім веданні айчыннай гісторыі, а 60% студэнтаў і 57,1% выкладчыкаў мае вялікую прафесійную зацікаўленасць у ёй.

Цікава, як рэспандэнты ацэньваюць свае веда гісторыі краін, у кантэкст якіх геапалітычна ўключана Беларусь. Гісторыю Расіі добра ведаюць 74,4% апытаных першакурснікаў, 82,6% пяцікурснікаў і 85,7% выкладчыкаў, гісторыю Польшчы — 34,9% першакурснікаў, 50% пяцікурснікаў і 71,4% выкладчыкаў. Толькі 32,6% студэнтаў 1га курса і 34,8% — 5га заявілі аб добрым веданні гісторыі Украіны, толькі 18,6% першакурснікаў і 17,4% пяцікурснікаў адзначаюць гэта ў дачыненні да гісторыі Літвы. (Адпаведныя лічбы для Латвіі  —  4,6% і 13%). Дрэнныя веды па гісторыі суседніх краін (апрача Расіі і ў пэўнай ступені Польшчы) тлумачыцца ў беларускіх студэнтаў найперш карыстаннем неарганічнай для Беларусі расійскасавецкай канцэпцыяй гісторыі. У межах яе суседнія з Беларуссю краіны (як і сама Беларусь) не разглядаліся ў якасці гістарычных суб’ектаў, а толькі як пэўныя тэрыторыі падпарадкавання. Гэтае сцвярджэнне ўскосна падмацоўваецца тым, што гісторыю палітычных супернікаў Расіі — СССР: Францыі, Германіі, Вялікабрытаніі большасць пяцікурснікаў і выкладчыкаў добра ведае. Згодна з той жа канцэпцыяй гістарычных суб’ектаў у студэнтаў фарміруецца і шэраг найбольш цікавых аб’ектаў вывучэння: Расія (48,3% усіх студэнтаў), ЗША (23,6%), Францыя (12,1%), Ангяія (15,7%), Германія (13,5%).

Важнай падставай для ўтварэння нацыянальнагістарычнага мыслення з’яўляецца фарміраванне ўстойлівай сістэмы геапалітычных прыярытэтаў існавання дзяржавы і нацыі. Такія прыярытэты былі вызначаны рэспандэнтамі ў выглядзе пераліку краін, з якімі Беларусі варта найперш падтрымліваць прыяцельскія адносіны; Расія — 63% апытаных студэнтаў, ЗША — 51,7%, Германія — 48,3%, Украіна — 32,6%, Польшча — 25,8%, Францыя і Японія — па 14%. Такім чынам, геапалітыка Беларусі ва ўяўленні гомельскіх студэнтаў му сіць мець характар сінтэзу «рэальнай» геапалітыкі («Не шукай ся броў далёка, а ворагаў блізка») з арыентацыяй на сусветныя па літычнаэканамічныя цэнтры. Цікава, што прыярытэт Расіі ў зносі нах з Беларуссю асабліва падкрэслены ў адказах пятага курса і выкладчыкаў (адпаведна 76,1% і 100% апытаных), у той час, як пер шакурснікі выказалі перавагу адносінам з ЗША (55,8%) і Польшчай (41,9%). Можна меркаваць, што геапалітычнае зацікаўленне рэспандэнтаў ужо толькі часткова вызначаецца пануючай у мінулым савецкай канцэпцыяй гісторыі, а таксама агульным ідэалагічным кантэкстам. Зацікаўленасць у кантактах з Расіяй, Украінай і Польшчай грунтуецца пэўным чынам на гістарычнай прыязнасці да народаў гэтых краін за дапамогу Беларусі ў XIXXX стагоддзях, што адбілася ў адказах студэнтаў і выкладчыкаў (57,3% студэнтаў прызнаюць рэальнай такую дапамогу з боку рускіх, 41,6% — з боку ўкраін цаў, 12,4% — з боку палякаў).

Культурнапазнаваўчы інтарэс рэспандэнтаў выяўляецца пры адказе на пытанне аб жаданні наведаць тую ці іншую краіну. Найбольшую цікавасць для студэнтаў і выкладчыкаў у гэтым аспекце ўяўляюць: Францыя (61,8% студэнтаў), Італія (56% студэнтаў, 42,9% выкяадчыкаў), ЗША (48,3% студэнтаў). Мяркуем, што такі змест інтарэсу вынікае з цікавасці да культурных і ўвогуле гуманітарных здабыткаў пададзеных краін, і толькі часткова — з іх палітычнай вагі.

Гістарычны інтарэс як складовая частка нацыянальнагістарычнай свядомасці можа быць выкліканы літаратурнай зацікаўленасцю. Аб гэтым сведчыць і нашае даследаванне: пісьменнікі, называныя часцей за іншых у ліку любімых — гэта гістарычныя пісьменнікі. Так, 22,5% апытаных студэнтаў назвалі Ул. Караткевіча (і ягоныя раманы «Каласы пад сярпом тваім», «Чорны замак Альшанскі»), 16,9% — В. Быкава, 14,6% — А. Салжаніцына («Архіпелаг Гулаг»), М. Булгакава («Майстар і Маргарыта») і Г. Сянкевіча («Крыжакі») назвалі па 10,1% студэнтаў. Відавочны ўплыў гістарычнай прозы на гістарычную свядомасць студэнтаў пачынаецца яшчэ паза межамі ВНУ (аб гэтым сведчаць адказы першакурснікаў) і не спыняецца на яго заканчэнні (57,1% выкладчыкаў прызнаюць уплыў Ул. Караткевіча, 42,9% — В. Быкава). Немалаважным падаецца і тое, што В. Быкаў, як і Ул. Караткевіч — пісьменнікі з выдатна праяўленай нацыянальнагістарычнай беларускай самасвядомасцю. Адпаведна 100% і 95,4% першакурснікаў чыталі іх кнігі.

Нацыянальная канцэпцыя гісторыі — гэта не толькі новае ба чанне гісторыі Беларусі, але перш за ўсё сінхранізацыя сусветнага гістарычнага працэсу і сістэмы нацыянальных культурных каштоўнасцей такім чынам, што гісторыя Радзімы будзе адначасова і мадэллю сусветных заканамернасцей, і прызмай для іх разглячу, і гумані стычнай сэнсастваральнай сукупнасцю для кожнага носьбіта нацыянальнага светапогляду.

Прыкметы гуманізацыі навуковай метадалогіі можна заўважыць у адказах гісторыкаў на пытанне аб важнасці пэўных грамадскіх працэсаў. Так, важнасць рэлігій для гісторыі свету адзначаюць 72,1% першакурснікаў, 93,5% пяцікурснікаў і 85,7% выкладчыкаў. Гэтак жа высока ацэнена і дзейнасць вялікіх людзей: 81,4% пер шакурснікаў, 89,1% пяцікурснікаў, 100% выкладчыкаў. 78,3% студэнтаў пятага курса пазначылі ў адказах важнасць развіцця школ і барацьбы за правы чалавека. Значна менш рэспандэнтаў падкрэс ліла традыцыйную для марксісцкай гісторыяграфіі барацьбу класаў: 55,8% студэнтаў першага курса, 58,7% — пятага, 57,1% выкладчыкаў. Гэта найбольш нізкія паказчыкі ва ўсёй шкале адказаў. Аднак насцярожвае той факт, што толькі 41,9% першакурснікаў разумеюць важнасць утварэння нацыянальных дзяржаў. Пры агульнай тэндэнцыі да прыярытэту гуманістычных каштоўнасцей такая пазіцыя можа разглядацца як неразуменне гуманістычнай накіраванасці дзяржаўнага будаўніцтва. (Магчыма, факт выкліканы рэакцыяй на міжнацыянальныя ўзброеныя канфлікты ў Новай Еўропе.)

Сучасная беларуская гісторыяграфія паставіла пад сумненне абгрунтаванасць ужывання тэрміна «Кіеўская Русь», які дэфармаваў і значна звужаў прасцяг айчыннай гісторыі. Аднак адказы гомельскіх студэнтаў і выкладчыкаў сведчаць аб яшчэ моцнай укаранёнасці ў гістарычнай свядомасці міфа аб адзіным дзяржаўным утварэнні трох усходнеславянскіх народаў. Так, 44,2% першакурснікаў і 85,7% выкладчыкаў лічаць Кіеўскую Русь пачаткам гісторыі Беларусі. У той жа час 45,7% пяцікурснікаў не згодныя з такім меркаваннем. Большасць апытаных прызнае Кіеўскую Русь пачаткам гісторыі Расіі і Украіны. Такім чынам, міф аб дзяржаўным адзінстве рускіх, украінцаў і беларусаў не пераадолены гісторыкамі Гомельскага ўніверсітэта.

Наступны гістарычны міф, з якім сутыкаецца разняволеная беларуская свядомасць — ідэя аб безумоўна станоўчым выніку далучэння Беларусі да Расіі, і як яго найноўшы варыянт, далучэння да СССР. У нашым выпадку адмаўляюць станоўчыя вынікі, сцвярджаючы затрымку развіцця Беларусі пры першым «уз’яднанні» ўсяго 20,1% першакурснікаў і 37% студэнтаўвыпускнікоў, пры другім «уз’яднанні» — усяго 20,1% першакурснікаў і 30,4% выпускнікоў. Кансерватызм студэнцкай свядомасці, што выступае тут вынікам трацыцыйнага прарасейскага прыярытэту (магчыма, і рэгіянальнага гомельскага паходжання), можа стаць сур’ёзнай перашкодай на шляху пабудовы недагматызаванай гісторыі Радзімы.

Новая, гуманістычная парадыгма гістарычнага разумення ўключае ў разгляд грамадскія фактары і культурныя дамінанты, наяўнасць якіх у развіцці народаў ці ігнаравалася, ці дагматычна вызначалася як негатыўны факт марксісцкім грамадазнаўствам. Перш за ўсё гэта тычыцца ўздзеяння рэлігій на гісторыю народаў. Раней мы засведчылі цікавасць рэспандэнтаў да рэлігій як да важнейшых чыннікаў гісторыі. Удакладняючы гэтую тэзу, студэнты і выкладчыкі абсалютнай большасцю вызначаюць хрысціянства за безумоўна станоўчую каштоўнасць беларускай гісторыі (адпаведна 95,4% для 1 курса, 100% для 5га, 85,7% для выкладчыкаў). Інакш ацэньваюць апытаныя гістарычныя ролі асобных хрысціянскіх плыняў, існаваўшых на Бе ларусі. Большасць апытаных адназначна станоўча ацэньвае ролю праваслаўнай царквы (79% — 1 курс, 71,7% — 5). Такая ацэнка карэ люецца з аднясеннем рэспандэнтаў да праваслаўнага веравызнання (83,7%) і фіксуе традыцыйную каштоўнасць большасці насельніцтва Беларусі, каштоўнасць, якую пэўным тэндэцыйным чынам выкарыстоўвала і марксісцкая гісторыяграфія. Рэспандэнты вызначаюць таксама вялікую ролю праваслаўя ў развіцці культуры Беларусі, Літвы, Польшчы, Украіны ХVII стагоддзя (83,7% і 76,1%).

 

Значна меншую каштоўнасць для студэнтаў уяўляе каталіцкае вызнанне (34,9% першакурснікаў і 52,2% пяцікурснікаў прызнаюць станоўчую ролю каталіцызму). Тэндэнцыйнае ўспрыняцце каталіцызму як ворага славянства, ворага навукі і нацыянальнай культуры ў савецкай гістарычнай свядомасці непазбежна адбілася на рэспандэнцкай ацэнцы. (Таксама трэба ўлічыць, што студэнты гомельскага рэгіёна карыстаюцца пераважна культурным вобразам, стэрэатыпам у адносінах да каталіцкай царквы, не маючы практыкі кантактаў з яе дзейнасцю). 34,9% першакурснікаў і 28,3% пяцікурснікаў не зма глі вызначыць ролю рымакаталіцкай царквы ў ХVII стагоддзі. Інакш выглядае сітуацыя з грэкакаталіцызмам (уніяцтвам). Недасведчанасць першакурснікаў (51,2%) у грамадскай ролі ўніяцтва на Беларусі замяняецца станоўчай ацэнкай (60,9%) на пятым курсе. Пэўная інфармацыя, звязаная перш за ўсё з вытлумачэннем патрыятычнай ролі ўніяцтва ў захаванні мовы і звычаяў беларусаў, садзейнічала фарміраванню ў працэсе навучання пазітыўнай гістарычнай каштоўнасці. Рэфармацыя на Беларусі, увогуле высока ацэненая студэнтамі (71,7% пяцікурснікаў), не падаецца апытанымі адназначна як фактар яе навуковага і культурнага развіцця, напэўна, зза недахопу ў навучанні канкрэтных звестак (не могуць адказаць 48,8% першакурснікаў і 28,2% пяцікурснікаў). Увогуле, ідэя найноўшай гісторыяграфіі аб гарманізацыі грамадства Рэчы Паспалітай шляхам культурнага ўздзеяння ўсіх рэлігійных плыняў і напрамкаў не знаходзіць пакуль эмпірычнай падтрымкі ў гістарычнай аўдыторыі, хаця гомель скія выкладчыкі менавіта ацнолькава ацанілі грамадскія ролі ўсіх вызнанняў (85,7%). Станоўчая ацэнка дзейнасці рэлігійных плыняў на Беларусі пакуль слаба падмацаваная гістарычнымі ведамі. Большасць апытаных не можа вызначыць гістарычную ролю А. Шаптыцкага, М. Сматрыцкага, П. Скаргі, Я. Кунцэвіча — вядомых рэлігійных дзеячаў усходнеславянскага рэгіёна.

Цікавыя вынікі дае аналіз рэспандэнцкага стаўлення да цыві лізацыйнага гістарычнага падыходу ў дачыненні да Беларусі. Уяўленне ад падвойным характары беларускай культуры: алначасова «ўсходнім» і «заходнім» — прымаецца большасцю апытаных. Калі ідэнтыфікацыя цывілізацыйнага тыпу Беларусі як «заходнееўрапейскага» адбываецца ў 72,1% і 76,1% ад груп студэнтаў, то «візан тыйскаўсходні» тып прыпісвае Беларусі толькі 46,5% першакурснікаў і 67,4% пяцікурснікаў. Лёгкасць «заходняй ідэнтыфікацыі» можа быць патлумачана як наяўнасцю гістарычных (і паўсядзённых) ведаў аб Захадзе, так і свядомым наданнем прыярытэту заходнім каштоўнасцям, прызнаннем неад’емнасці гісторыі Беларусі ад Еўропы. (Ідэнтыфікацыйная розніца захоўваецца і ў выкладчыкаў — 100% і 85%).

Адной з найбольш адметных рыс функцыянавання гістарычнай свядомасці ўяўляецца працэс персаніфікацыі гісторыі. Зцольнасць рэспандэнтаў у нашым даследаванні вызначыць нацыянальных герояў можа сведчыць аб узроўні нацыянальнай свадомасці і моцы культурнай сувязі асобы з нацыяй. Сярод найчасцей называных студэнтамі дзеячоў Беларусі — Францішак Скарына (85,4% апытаных), Кастусь Каліноўскі (36%), Ефрасіння Полацкая (33,7%), Вітаўт (30,4%), Мікола Гусоўскі (24,7%), Янка Купала (19,1%), Пётр Машэраў (18%), Максім Багдановіч (13,5%), Леў Сапега (12,4%), Якуб Колас (10,1%). Пададзеныя асобы прадстаўляюць розныя гістарычныя перыяды (Сярэднявечную, «Адраджэнцкую», Новую і Навейшую эпохі), дэманструючы свядомаснае пазбаўленне ад дэфармацыі «да» і «пасля» кастрычніцкай гісторыі. Большасць названых асоб не прадстаўляе «гераічную», са цыяльнапалітычную гісторыю Беларусі, але гісторыю яе культуры, духу. Скарына, Гусоўскі, Купала, Багдановіч, Колас, Ефрасіння — геніі беларускага, духу, якія сцвярджалі нацыянальную саматоеснасць беларусаў розных сгагоддзяў, што ў нашай гісторыі падаецца падзвіжніцтвам. З другога боку, Вітаўт, Каліноўскі — як нацыянальныя сімвалы маюць яркія рысы герояў, змагароў за Радзіму, што адстойвалі палітычную самастойнасць нашых продкаў. Леў Сапега выступае ў гэтым кантэксце сімвалам дзяржаўнай і сацыяльнай стабільнасці, гарантам правасуддзя (як складальнік Статута 1588 г.), Пётр Машэраў, які ў шэрагу гістарычных постацяў прадстаўляе XX стагоддзе, сімвалізуе для многіх беларусаў разумнага і годнага дзяржаўнага мужа. Калі Скарына і Каліноўскі папулярныя аднолькава ва ўсіх групах апытаных, то Ефрасінню Полацкую і Міколу Гусоўскага больш цэняць першакурснікі (42% і 48,8% супраць 26,1% і 2,2% на пятым курсе). Першакурснікі вылучаюць з ліку беларускіх дзеячоў класікаў айчыннай літаратуры Янку Купалу (25,6% супраць 10,9% на 5 курсе) і Якуба Коласа (18,6% супраць 2,2%). У той жа час пяцікурснікі дэкляруюць сваю прыхільнасць да П. Машэрава (78,3% студэнтаўвыпускнікоў адзначаюць яго станоўчую ролю ў гісторыі і толькі 41,9% першакурснікаў). Устойлівасць папулярнасці вылучаных персанажаў падмацаваная і аналагічнымі дадзенымі ў групе выкладчыкаў (Скарына, Каліноўскі, Купала, Колас, Л. Сапега, П. Машэраў).

Успрыняцце айчыннай гісторыі праз прызму дзяржаўнага і культурнага самасцвярджэння беларусаў дэманструецца рэспандэнтамі пры вызначэнні найвялікшых падзей у гісторыі Беларусі. Так, 24,7% студэнтаў вылучылі як такую падзею «ўтварэнне Рэспублікі Беларусь», 21,4% студэнтаў — «утварэнне Вялікага Княства Літоўскага», 13,5% студэнтаў — «утварэнне Беларускай Народнай Рэспублікі». З найбольш важкіх культурнагістарычных здабыткаў беларусаў рэспандэнты пазначылі кнігадрук (11,2%) і Статуты Вялікага Княства Літоўскага (9%).

Спісу найпапулярнейшых беларускіх дзеячоў адпавядае, вынікаючы з адказаў апытаных, група гістарычных асоб з нададзенай ім негатыўнай роляй для нацыянальнай гісторыі. Гэта Сталін (61% апытаных), Ленін (27%), Гітлер (18%), Кацярына ІІ (7%), Брэжнеў і Берыя (па 6,2%).

Найбольш частыя негатыўныя ацэнкі падзей у нацыянальнай гісторыі тычацца Другой Сусветнай вайны (31,5%), рэвалюцыі 1917 года (16,9%), аварыі на Чарнобыльскай АЭС (13,5%). Таксама студэнты адзначаюць адмоўную ролю ў беларускай гісторыі фашызму (18%), сталінізму (15,7%), камунізму (14,6%). Усе ацэнкі ахопліваюць гістарычны працэс XX стагоддзя і прывязаныя перш за ўсё да нямецкай акупацыі Беларусі і палітычнай практыкі Савецкай дзяржавы. Увогуле, большасць апытаных студэнтаў адмоўна ставіцца да палітычна навязанай ідэалогіі (53,5% першакурснікаў і 57,4% пяцікурснікаў адмаўляюць у станоўчай ролі сацыялізму), у той час, як выкладчыкі застаюцца ў гэтым пытанні няпэўнымі (57,1% не можа вызначыць ролю сацыялізму), адмаўляючы перш за ўсё пэўныя палітычныя практыкі (сталінізм, бальшавізм). Тым не менш, большасць апытаных не ўхваляе і распаду СССР, звязваючы з ім, напэўна, пагрозу для палітычнай і эканамічнай стабільнасці краіны.

Спектр ацэнак падзей айчыннай і сусветнай гісторыі, прапанаваны рэспандэнтамі, дазваляе меркаваць аб пэўнай сістэме каш тоўнасцей, уласцівай гісторыкам. Так, большасць апытаных станоўча ацэньвае магдэбургскае права, адмену прыгону, раўнапраўе жанчын, аддаючы тым самым перавагу ўсталяванню ў гісторыі правоў чалавека (эканамічных, палітычных, асабістых). Зацікаўленасць у нацыянальнадзяржаўнай незалежнасці праяўляецца ў станоўчых ацэнках бітвы пад Грунвальдам, Люблінскай уніі 1569 г., у адмоўнай ацэнцы падзелаў Рэчы Паспалітай (58,1% перша і 47,8% пяцікурснікаў).

Большасць апытаных ухваляе дзейнасць Беларускага Народнага Фронту (60,5% першакурснікаў, 52,2% пяцікурснікаў), не ўхваляе існаванне калгасаў (адпаведна 60,5% і 54,4% студэнтаў).

Аналіз сучаснага стану беларускай гістарычнай свядомасці, праведзены на матэрыяле адказаў гісторыкаў (навучэнцаў і выклад чыкаў) Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта, дае падставы мер каваць аб значных зрухах у напрамку набыцця ёй сапраўды нацыянальнага, аб’ядноўваючага і арганічнага характару. Перавага гуманітарных і нацыянальных каштоўнасцей у светапоглядзе, цікавасць да айчыннай гісторыі і адносна добрае яе веданне — усё гэта сведчыць на карысць новага разумення гістарычнага працэсу і пабудовы нацыянальнай гістарычнай канцэпцыі. Як вынікае з аналізу, гістарычная свядомасць гомельскіх гісторыкаў знаходзіцца яшчэ толькі на шляху да такой канцэпцыі, шмат у чым не пазбаўленая яшчэ няпэўнасці, а то і кансерватызму палітычнага кшталту. Шмат якія канцэптуальныя ідэі новай гісторыяграфіі яшчэ не адбіліся ў свядомасці навучэнцаў (як і іх выкладчыкаў), пэўныя прыярытэты, вызначаныя ў апытаных, падаюцца нам пакінутымі ў спадчыну савецкай гістарычнай ідэалогіяй. Аб кансерватызме фарміравання гістарычнай свяломасці гомельскіх студэнтаў сведчыць і адсутнасць сталых разыходжанняў у ацэнках, зробленых першым і пятым курсамі, якія пачыналі сваё навучанне ў розных дзяржаўнапалітычных умовах. Тым не менш, адказы рэспандэнтаў гавораць аб відавочнай дынаміцы гістарычнага разумення ў бок стварэння новага, уласна беларус кага навуковага і грамадскага светапогляду.

 

 

  • 3. Гістарычны шлях Беларусі

(Вынікі даследавання ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце)

 

Сёння ў Рэспубліцы Беларусь назіраецца цікавасць яе жыхароў да сваёй гісторыі, да ўжо вядомых гістарычных фактаў, і, асабліва, да яшчэ невядомых фактаў і падзей. Гэта і зразумела, паколькі з’яўляецца аксіёмай тое, што народы звяртаюцца да гісторыі часцей тады, калі перад грамадствам узнікаюць новыя задачы. А перад грамадзянамі Рэспублікі Беларусь сёння стаіць сапраўды грандыёз ная задача: пабудаваць дэмакратычную, незалежную, суверэнную дзяржаву.

Цікавасць у беларускага народа да сваёй гісторыі выклікана таксама крызісам як гістарычнай, так і нацыянальнай самасвядомас ці. А што гэта так, сведчаць вынікі даследавання.

Большасць апытаных пятага курса (86,7%) лічыць, што добра ведае гісторыю Беларусі. Што датычыцца першага курса, то 56,8% сцвярджаюць, што ведаюць яе добра, а 39,2% — што слаба. Боль шасць выкладчыкаў (75%, 6 чал.) таксама адказалі, што добра ве даюць гісторыю Беларусі.

Добрыя веды гісторыі Беларусі нельга ўявіць без добрых ве даў гісторыі свайго краю, рэгіёна, вобласці. Пагэтаму студэнты гісторыкі Гродзенскага ўніверсітэта павінны добра ведаць гісторыю Гродзенскай губерні. У сваю чаргу, немагчыма вывучаць і добра ведаць гісторыю Гродзенскай вобласці без ведаў гісторыі Літвы і Польшчы. Большасць студэнтаў першага курса адказалі, што слаба ведаюць як гісторыю Літвы (54,9%), так і гісторыю Польшчы (52,9%). Большасць рэспандэнтаў пятага курса сцвярджаюць, што добра ведаюць гісторыю Польшчы (60%), і 70% адказалі, што або зусім не ведаюць гісторыю Літвы, або ведаюць яе слаба. Большасць выкладчыкаў адказала так, як і студэнты пятага курса: добра ведаюць гісторыю Польшчы 87,5%, гісторыю Літвы лічаць, што добра ведаюць 50% выкладчыкаў.

Гісторыю Расіі пераважная большасць як студэнтаў (90,2% — першы курс, 91,1% — пяты курс), так і выкладчыкаў (87,5%) веда юць добра.

Такім чынам, згодна з адказамі рэспандэнтаў, гісторыю Расіі студэнтыгісторыкі ведаюць лепей, чым гісторыю Вялікага Княства Літоўскага.

Здавалася б, студэнтыгісторыкі павінны сёння цікавіцца тым, дзе больш слабыя веды. Гэта значыць, што студэнты Гродзен скага ўніверсітэта павінны больш цікавіцца гісторыяй сённяшніх суседзяў: Літвы і Польшчы, а ў старажытнасці — гісторыяй адзінага народа Вялікага Княства Літоўскага — ліцвінаў. Але ж адказы іншыя. Толькі большасць студэнтаў першага курса аднолькава цікавіцца як гісторыяй Расіі (66,7%), так і гісторыяй Беларусі (66,7%). Студэнты пятага курса ў асноўным цікавяцца гісторыяй Расіі (46,7%), Англіі (40%), Беларусі (37,8%), Польшчы (31,1%). Выкладчыкі таксама цікавяцца гісторыяй Расіі (37,5% — 3 чал.), Германіі (37,5%), ЗША (37,5%). Цікавасці да гісторыі Літвы ў адказах няма.

Такім чынам, як студэнты, так і выкладчыкі згодна з адка замі не толькі добра ведаюць, але ж і цікавяцца гісторыяй Расіі. Што датычыцца ведаў гісторыі Беларусі, то нам здаецца, нельга іх лічыць добрымі без дастатковых ведаў гісторыі Літвы і Польшчы, улічваючы асаблівасць рэгіёна.

Большасць рэспандэнтаў як першага, так і пятага курсаў лі чыць, што і Люблінская, і Крэўская уніі мелі станоўчы ўплыў на развіццё гісторыі Беларусі. А гэта — дадатковае сведчанне таго, як многа агульнага ў гісторыі сённяшніх трох незалежных краін: Беларусі, Літвы, Польшчы.

 

Гісторыя Беларусі ў адлюстраванні савецкіх гісторыкаў запоўнена міфамі і легендамі. Адзін з такіх міфаў — міф пра прымусо вае акаталічванне беларускага народа пасля Люблінскай і Берасцейскай уній. Менавіта пагэтаму, на нашу думку, многія рэспандэнты далі негатыўную ацэнку каталіцызму, галоўнаму веравызнанню ў Вялікім Княстве Літоўскім. 47% першакурснікаў лічаць, што каталіцызм аказаў добры ўплыў на развіццё гісторыі Беларусі, 35,3% —            што благі. Адказы пятага курса: 57,8% — добры ўплыў, 24,4% — благі. Большасць жа выкладчыкаў (62,5%) далі негатыўную ацэнку каталіцызму. Для Гродзенскай вобласці, дзе пражывае многа католікаў, такія вынікі даследавання некалькі нечаканыя. Хаця ў апытанні прынялі ўдзел усяго 15,7% католікаў першага курса і 24,4% —       пятага. Большасць апытаных (66,7% — першы курс, 68,9% — пяты курс) вызначылі сваё веравызнанне як «праваслаўны» і вельмі станоўча ацанілі ролю праваслаўя ў гісторыі Беларусі (80,4% — першы курс, 80% — пяты курс, 87,5% — выкладчыкі).

Аднак, як сведчаць навуковыя факты, каталіцызм і ўніяцтва былі галоўнымі рэлігійнымі плынямі ў час існавання Вялікага Кня ства Літоўскага і Рэчы Паспалітай. Што прыцягвала грамадзян ста ражытнай Беларусі ў гэтых веравызнаннях? У каталіцкай веры, як намі ўжо адзначалася, простаму чалавеку вельмі падабалася тое, што каталіцкія святары не мелі жонкі, сям’і, а, значыцца, усяцэла любілі Бога, служылі толькі яму, былі больш сціплыя і аскетычныя ў асабістым жыцці. Да ўніяцтва людзей цягнула яго ўвага да мясцовых нацыянальнакультурных традыцый, шырокае выкарыстанне ў рэлігійных казаннях беларускай мовы. Калі ў 1839 годзе быў падпісаны акт аб “уз’яднанні” беларускай уніяцкай царквы з расейскай праваслаўнай, значная частка ўніятаў, незадаволеная гэтым, добраахвотна далучылася да каталіцкай рэлігіі.

Большасць рэспандэнтаў на пытанне анкеты аб станоўчай ролі рымакаталіцкай і грэкакаталіцкай (уніяцкай) цэркваў у развіцці навукі ды культуры на тэрыторыі Беларусі, Літвы, Польшчы, Украіны ў ХVII стагоддзі не змагла даць ацэнку або ацаніла адмоўна. Пагэтаму, на нашу думку, сёння вельмі патрэбны справядлівая інфармацыя, глыбокія дасдедаванні аб ролі гэтых дзвюх рэлігійных плыняў у развіцці беларускай гісторыі і культуры.

Другім шырока распаўсюджаным міфам з’яўляецца міф аб тым, што гісторыя Беларусі пачынаецца з гісторыі Кіеўскай Русі. А як лічаць рэспандэнты?

Большасць выкладчыкаў лічыць, што гэта не так (62,5% — 5 чал.). У студэнтаў адказы размеркаваліся наступным чынам: пер шы курс: 54,9% — так, 41,2% — не; пяты курс: 55,6% — так, 40% — не.

Большасць апытаных пятага курса (68,9%) лічыць, што падзелы Рэчы Паспалітай мелі негатыўны ўплыў на развіццё гісторыі Беларусі, і ў той жа час 71,1% рэспандэнтаў гэтага ж курса сцвярджаюць, што далучэнне зямель Беларусі да царскай Расіі прыспешыла яе эканамічнае і культурнае развіццё.

Адказы першага курса размеркаваліся так: 45,1% лічыць, што падзелы Рэчы Паспалітай мелі добры ўплыў на развіццё гісторыі Беларусі, а 43,1% — што благі. 72,5% сцвярджаюць, што далулэнне Беларусі да царскай Расіі прыспешыла яе развіццё, 21,6% — што затрымала.

Большасць выкладчыкаў лічыць, што падзелы Рэчы Паспалітай мелі благі ўплыў, і што далучэнне да Расіі затрымала эканамічнае і культурнае развіццё Беларусі.

Што датычыцца адказаў на штанне аб далучэнні зямель Бела русі да СССР, то 50 % выкладчыкаў лічыць, што гэтая падзея затры мала эканамічнае і культурнае развіццё Беларусі, 50% — што пры спешыла. 45,1% рэспандэнтаў першага курса лічыць, што прыспешыла, 41,2% — што затрымала. Большасць апытаных пятага курса сцвярджаюць (51,1%), што гэтае далучэнне прыспешыла эканамічнае і культурнае развіццё Беларусі.

Такім чынам, большасць рэспандэнтаў адказалі, што падзелы Рэчы Паспалітай мелі негатыўны ўплыў на развіццё гісторыі Беларусі і ў той жа час сцвярджаюць, што далучэнне зямель Беларусі да царскай Расіі, а потым да СССР прыспешыла яе эканамічнае і культурнае развіццё. I пагэтаму, нам здаецца, з’яўляюцца заканамернымі адказы большасці апытаных аб тым, што распад СССР мае негатыўны ўплыў на развіццё гісторыі Беларусі (41,2% — першы курс, 51,1% — пяты курс, 62,5% — выкладчыкі).

Пераважная большасць як студэнтаў, так і выкладчыкаў лічыць, што ў культуры Беларусі ёсць многа агульнага з заходнееўрапейскай культурай. I гэта так. Беларусь — цэнтральнаеўрапейская дзяржава, многія яе знакамітыя асобы вучыліся ў заходнееўрапейскіх універсітэтах (Ф. Скарына, М. Гусоўскі, Л. Сапега). Але ж не зусім зразумела, чаму большасць апытаных таксама лічыць, што ў культуры Беларусі ёсць многа агульнага і з візантыйскаўсходняй культурай.

Гістарычную самасвядомасць беларускага народа нельга ўявіць без ведаў сваіх нацыянальных герояў, якімі ганарыцца кожны нацыянальна сведамы беларус. Такімі асобамі для большасці рэспандэнтаў з’яўляюцца: Ф. Скарына (76,5% — першы курс, 62,2% — пяты курс, 75% (6 чал.) — выкладчыкі); Е. Полацкая (39,3% — першы курс, 51,1% — пяты курс, 50% (4 чал.) — выкладчыкі); Вітаўт (39,2% — першы курс, 31,1% — пяты курс, 50% (4 чал.) — выкладчыкі); К. Каліноўскі (33,3% — першы курс, 24,4% — пяты курс, 75% (5 чал.) — выкладчыкі). Вельмі нечаканымі з’явіліся адказы 43,1% першакурснікаў і 35,6% пяцікурснікаў, якія лічаць знакамітай асобай Пятра I. Тлумачэнне, на наш погляд, гэтаму наступнае: папершае, многія, мабыць, з гродзенскіх студэнтаў лічаць сваёй краінай былы СССР, а не Беларусь; падругое, мабыць, у гэтых адказах назіраецца нейкая сувязь з перамогай Пятра I у Паўночнай вайне. Перамогшы ў гэтай вайне, Пётр I пазбавіў палякаў, а гэта значыць, і жыхароў Гродзенскай вобласці, ад пагроз і пастаянных набегаў шведаў.

Многія рэспандэнты называюць знакамітай асобай у гісторыі Беларусі П. Машэрава (17,6 % — першы курс, 20 % — пяты курс).

Самымі найвялікшымі палітычнымі, культурнымі і грамадскімі дасягненнямі сваёй гісторыі большасць апытаных лічыць наступныя: кнігадрукаванне; утварэнне БНР (1918 г.); распаўсюджанне хрысціянства на Беларусі; перамога ў Вялікай Айчыннай вайне; узнікненне Вялікага Княства Літоўскага і яго Статутаў.

З падзей ці ідэалогій, якія прычынілі найбольш шкоды Бела русі, часцей за ўсё называліся такія: Вядікая Айчынная вайна — фашызм; Кастрычніцкая рэвалюцыя — сацыялізм; сталінізм; далучэнне да СССР; русіфікацыя.

Заканамерна, зыходзячы з вышэйназваных падзей, большасць рэспандэнтаў назвала і асоб, якія прычынілі найбольш шкоды Беларусі. Менавіта: Сталіна, Леніна, Гітлера, Кацярыну ІІ, Гарбачова, Брэжнева, Берыю. А выкдадчыкі (3 чал.) назвалі нават Кебіча В.Ф.

Незразумела, чаму большасць апытаных лічыць, што распад СССР мае благі ўплыў на развіццё гісторыі Беларусі і ў той жа час сцвярджае, што Гарбачоў мае ў гісторыі станоўчую ролю (35,3% — першы курс, 44% — пяты курс).

Даючы ацэнку сучасным падзеям, большасць рэспандэнтаў, як выкладчыкаў, так і студэнтаў прызнаюць станоўчую ролю польскай «Салідарнасці» у гісторыі Беларусі (70,6% — першы курс, 42,2% — пяты курс, 50% (4 чал.) — выкладчыкі). Дзейнасць літоўскага «Саюдзіса» 19,6% рэспандэнтаў першага курса і 17,8% рэспандэн таў пятага курса ацанілі станоўча. Большасць астатніх або не змагла ацаніць, або не бачыць ніякага ўплыву гэтага аб’яднання на гісторыю Беларусі.

Прыемна, што пераважная большасць адказаўшых станоўча ацаніла дзейнасць Беларускага Народнага Фронту. I гэта справядліва. Было б якраз, наадварот, вельмі незразумела, калі б гісторыкі не змаглі правільна ацаніць БНФ, дзе вельмі многа гісторыкаў. Менавіта маладыя вучоныягісторыкі, асабліва на этапе станаўлення БНФ, першымі загаварылі аб нацыянальным адраджэнні, аб гістарычнай і нацыянальнай самасвядомасці беларусаў. I гэта вельмі добры знак. Гэта знак таго, што Рэспубліка Беларусь верне страчаную спадчыну, што яна жыла, жыве і будзе жыць!

 

Заключэнне

 

Абагульняючы вынікі даследавання ва ўсіх трох універсітэтах, прыводзім некаторыя статыстычныя даныя: у даследаванні сярод выкладчыкаў удзельнічалі 82% беларусаў, 14,3% рускіх, са стажам педагагічнай працы: больш 20ці гадоў — 25%, 1520 гадоў — 17,9%, 1015 гадоў — 14,5%, 510 гадоў — 14,3%, 15 гадоў — 17,9%. Веравызнанне сваё выкладчыкі пазначылі: праваслаўны — 50%, католік — 3,6%, няверуючы — 32,1%.

Сярод студэнтаў у даследаванні прынялі ўдзел 69,9% беларусаў, 19,1% рускіх, 5,6% палякаў, 3,6% яўрэяў. Сваё веравызнанне студэнты пазначылі: праваслаўе — 66,1%, каталіцызм — 13% іудаізм — 0,7%, няверуючы — 13,4%.

Такім чынам, у даследаванні ў асноўным удзельнічалі выкладчыкімужчыны (85%), беларусы праваслаўнага веравызнання са стажам педагагічнай працы ад 1 да 20 і болей гадоў і студэнтыбеларусы, праваслаўнага веравызнання, амаль з аднолькавым прадстаўніцтвам мужчын (45,1%) і жанчын (54,5%).

Аналізуючы табліцы аднамернага і двухмернага размеркавання адказаў, можна зрабіць наступныя высновы (па выкладчыках):

  1. Большасць выкладчыкаў, згодна з іх думкай, добра ведае гісторыю Расіі (82,1%), Беларусі (75%), Польшчы (67,9%), Англіі (50%), Германіі (50%), Францыі (46,4%), Літвы (42,9%), ЗША (39,3%), Украіны (39,3%). Прычым назіраецца такая тэндэнцыя: выкладчыкі са стажам педагагічнай працы 15 і болей гадоў аднесліся больш крытычна да сваіх ведаў па гісторыі Беларусі, Літвы і Польшчы, чым іх мададзейшыя калегі (стаж працы 15 гадоў). Амаль усе выкладчыкі добра ведаюць гісторыкаў: У. Салаўёва, В. Ключэўскага, У. Ігнатоўскага, М. ДоўнарЗапольскага, Грушэўскага, Т. Нарбута. Аднак прыкмегна, што з працоўным стажам узрастае гістарычная дасведчанасць.
  2. 53,6% выкладчыкаў лічыць, што гісторыя Кіеўскай Русі з’яўляецца пачаткам гісторыі Беларусі, а 25% адказалі — “не”. Прычым выкладчыкі са стажам працы болей 20ці гадоў, усе адказалі, што гэта «так». Адмоўна адказалі ў асноўным выкладчыкі са стажам працы 15 і 510 гадоў.
  3. Па такіх гістарычных падзеях, як Крэўская і Люблінская унія абазначаецца тэндэнцыя: чым вышэй стаж працы, тым больш не гатыўна ацэньваецца Крэўская унія і болей пазітыўна Люблінская унія.
  4. Падзелы Рэчы Паспалітай большасць выкладчыкаў ацаніла як негатыўную з’яву (60,7%). Як добрую з’яву ацанілі ў асноўным выкладчыкі (25%) са стажам працы болей 20ці гадоў.
  5. Далучэнне зямель Беларусі да царскай Расіі затрымала эканамічнае і культурнае развіццё Беларусі — так лічыць 46,4% вы кладчыкаў, а 35,7% сцвярджаюць, што прыспешыла. Прычым, што прыспешыла, лічаць выкладчыкі са стажам працы 15 і болей гадоў, а што затрымала — 15, 510 гадоў.
  6. 42,9% выкладчыкаў адказалі, што далучэнне зямель Беларусі да СССР прыспешыла яе эканамічнае і культурнае развіццё, а 25% — што затрымала. I тут такая ж заканамернасць: чым вышэй стаж педагагічнай працы, тым больш пазітыўная адзнака далучэнню Беларусі да СССР.
  7. Распад Савецкага Саюза большасць выкладчыкаў (46,4%) ацанілі як дрэнную з’яву, 32,1% — як добрую. Прычым, як добрую з’яву у асноўным ацанілі выкладчыкі са стажам працы 15 гадоў (60%) і болей 20ці гадоў — 42%, як благую — 57,1% выкладчыкаў ацаніла са стажам болей 20ці гадоў.
  8. Вялікую Кастрычніцкую рэвалюцыю 39,3% ацаніла як з’яву, якая негатыўна ўплывае на гісторыю Беларусі, 28,6% — як пазітыў на. І зноў, чым вышэй стаж педагагічнай працы, тым больш высокая ацэнка гэтай падзеі.
  9. Дзейнасць Беларускага Народнага Фронту 50% выкладчыкаў ацаніла пазітыўна, 21,4% — негатыўна. Прычым пазітыўная ацэнка у асноўным з боку маладых выкладчыкаў са стажам працы 15 гадоў.
  10. Большасць выкладчыкаў лічыць, што ўсе цэрквы (рымакаталіцкая, грэкакаталіцкая, праваслаўная, пратэстанцкая) спрыялі развіццю навукі ды культуры на тэрыторыі Беларусі, Літвы, Польшчы і Украіны ў ХVII стагоддзі.
  11. Амаль усе выкладчыкі сцвярджаюць, што ў гісторыі Беларусі ёсць многа агульнага як з заходнееўрапейскай, так і візантыйскаўсходняй культурай.

Такім чынам, падводзячы вынікі даследавання сярод выкладчыкаў, можна зрабіць асноўную выснову: больш правільнае, навуковае, сучаснае тлумачэнне многім гістарычным падзеям даюць маладыя выкладчыкі. Выкладчыкі ж з вялікім педагагічным стажам і вопытам больш кансерватыўныя ў сваіх адказах. Пагэтаму сёння адной з галоўных задач з’яўляецца падрыхтоўка нацыянальных выкладчыкаў гісторыкаў з новым мысленнем і сучасным пунктам гледжання на гіс тарычныя падзеі.