МРБ, 4 клас. §33 "Сцяг беларускай дзяржавы" (+Відэа)

Публікуем завяршальны ролік вучэбна-метадычнага комплексу для вывучэння прадмета "Чалавек і свет. Мая Радзіма - Беларусь" 4 клас.

Матэрыялы да §33 "Сцяг беларускай дзяржавы" падручніка аўтарства Панова С. В., Тарасава С. В. "Чалавек і свет. Мая Радзіма — Беларусь" 4 клас, 2018 г.
Матэрыялы вучэбна-метадычнага комплексу ўключаюць відэа-ролік, прэзентацыю і тэхналагічную карту ўрока з заданнямі. Матэрыялы можна выкарыстаць як для традыцыйных урокаў, так і для перакуленага навучання. Ролікі будуць карысныя вучням для самастойнага праходжання тэмаў, падрыхтоўкі дамашняга задання. Вы можаце скарыстацца прапанаванай распрацоўкай урока, выкананай у тэхналогіі актыўнай ацэнкі, а можаце ўзяць толькі некаторыя элементы. Вучэбна-метадычны комплекс распрацавалі настаўнікі Ганна Рыкава, Святлана Сяргеева і мастачка Марына Таразевіч.

Спампаваць відэа-ролік
Спампаваць тэхналагічную карту
Cпампаваць прэзентацыю

Глядзіце ранейшыя матэрыялы вучэбна-метадычнага комплексу:

Вялікая просьба ад каманды стваральнікаў да калег, якія вучаць 4-я класы, - апрабаваць гэтыя ўрокі і выказаць свае заўвагі і прапановы. Аўтары вельмі зацікаўлены ў канструктыўнай зваротнай сувязі і гатовы ўлічыць усе заўвагі. Прапановы (і падзякі) можна аставіць у каментарах пад відэа на канале YouTube aбо адправіць па пошце nastaunik.info@gmail.com. Просьба да ўсіх іншых настаўнікаў - перадаць гэту інфармацыю настаўнікам пачатковых класаў у сваіх школах.