Пётра Садоўскі: Простымі словамі пра складанае. Пытанні ідэнтычнасці

Пётра Садоўскі - мовазнаўца, педагог, інтэлектуал, першы амбасадар Беларусі ў ФРГ, сябра назіральнай рады Таварыства беларускай школы, дэпутат незалежнасці. Прапануем інтэрвію з серыі "Простымі словамі пра складанае", якую зрабіла установа Edcamp Belarus для настаўнікаў. 
Абавязкова рэкамендуем кожнаму настаўніку паглядзець  гэта відэа з нашым выбітным інтэлектуалам! 

Рэкамендуем практыкаванне "Зорка ідэнтычнасці"  для работы з гэты відэа на прыкладзе братоў Іваноўскіх. 

Пытанні:

  • Беларусамі нараджаюцца ці беларусамі становяцца?
  • Як адбываецца нацыянальная ідэнтыфікацыя? Якія маркеры нацыянальнага можна вылучыць?
  • Якія кніжкі варта пачытаць для разумення ідэнтычнасці?
  • Навошта для разумення беларускай ідэнтычнасці ведаць пра братоў Іваноўскіх?
  • Чаму мы шмат ведаем пра братоў, але мала пра сясцёр? Якое месца займаюць жанчыны ў гісторыі?
  • Якія беларусы? Што пра нас можна сказаць у параўнанні з іншымі?
  • Якія ў беларусаў перавагі, моцныя бакі?
  • Што думаеце пра моладзь?