XXXІ метадычны летнік “АЛЬХОЎКА-2020” пачнецца 29 чэрвеня 2020 года

ДУА “Акадэмія паслядыпломнай адукацыі” пры падрымцы  Астравецкага аддзела адукацыі і Альхоўскай сярэдняй школы праводзіць аўтарскія курсы прафесара кафедры педагогікі і менеджмента адукацыі М.І. Запрудскага (ПЛАН повышения квалификации и переподготовки кадров образования в 2020 году государственного учреждения образования «Академия последипломного образования»   Режим доступа:  http://academy.edu.by/component/content/article/59/1449-23-12-2019-pr.html. (Поз.20130).

 

Тэма курсаў: 

«КРЭАТЫЎНАСЦЬ У  ДЗЕЙНАСЦІ НАСТАЎНІКА 

ЯК УМОВА  ФАРМІРАВАННЯ І РАЗВІЦЦЯ  

ТВОРЧЫХ ЗДОЛЬНАСЦЕЙ ВУЧНЯЎ»

 

Мэта павышэння кваліфікацыі: валоданне  ўдзельнікамі метадамі і сродкамі творчага самаразвіцця і развіцця крэатыўнасці вучняў.

 

Дадзенае павышэнне кваліфікацыі адбудзецца ў два этапы:

Першы – дыстанцыйны – з 1 па 26 чэрвеня.

Другі – вочны, непасрэдна ў летніку – з 29 чэрвеня па 4 ліпеня.

 

Месца правядзення заняткаў – “зялены клас” на беразе р. Страча і вучэбны клас Альхоўскай сярэдняй школы Астравецкага раёна.

 

 

Удзельнікі – толькі тыя настаўнікі, кіраўнікі школ, метадысты і выкладчыкі ІРА, якія загадзя дашлюць заяўкі і атрымаюць спецыяльныя запрашэнні. У конкурсе будуць мець перавагі педагогі, якія ўпершыню заявіліся ў летнік і ўдзельнікі першага летніка, які адбыўся ў 1990 годзе. 

Заяўку аформіце  ў выглядзе табліцы:

Прозвішча, імя і імя па бацьку

 

Пасада

 

Месца працы

 

Хатні адрас з паштовым індэксам

 

Тэлефон 8-0ХХХХХХХХ

 

Е-mail

 

Пасада, прозвішча, імя і імя па бацьку кіраўніка, які аплоціць камандзіроўку (калі яе дадуць).  Электронны адрас гэтай устновы ці арганізацыі

 

Напішыце, чаму Вы вырашылі вучыцца менавіта на гэтых курсах?

 

Напішыце, ці патрэбна Вам пасведчанне аб павышэнні кваліфікацыі

 

У чым заключаецца Ваш вопыт творчага самаразвіцця і  развіцця крэатыўнасці вучняў – 5-7 сказаў? (не абавязкова)

 

У якім годзе Вы ўпершыню прыехалі ў летнік? 

 

Колькі ўжо разоў Вы прайшлі навучанне на курсах у летніку?

 

Пажаданае месца начлегу (свая палатка ці прышкольны інтэрнат)

 

На чым прыедзеце ў летнік (свая машына ці грамадскі транспарт) ?

 

 

Заяўку (запоўненую таблічку) дашліце М. Запрудскаму на адрас zaprudskyn@mail.ru.

Яе не патрэбна дасылаць далучаным файлам! 

 

    Важныя даты:

    11 -- 21 мая – прыём заявак.

    Да 31 мая – залічэнне ў лік удзельнікаў.       

    1 – 26  чэрвеня – дыстанцыйнае навучанне.

    29 чэрвеня – заезд у Альхоўку. 

    30 чэрвеня  – пачатак вучэбных заняткаў.

    4 ліпеня – апошні дзень курсаў.

    5 ліпеня  – ад’езд.

 

Падрабязнасці пра летнік можна прачытаць на старонках часопіса “Фізіка”, у “Настаўніцкай газеце” (у ліпеньскіх  або жнівенскіх нумарах), а таксама ў інтэрнэце: 

http://www.academy.edu.by/personalii/372.html https://www.facebook.com/groups/olxovka/

http://www.nastaunik.info/node/16969

http://www.nastaunik.info/node/16942