Матэрыялы круглага стала "Даследаванні PISA-2018 для Беларусі""

Таварыства беларускай школы з удзелам Сусветнага банка  і EdcampBelarus 14 студзеня правялі круглы стол “Даследаванне PISA-2018. Высновы і інтэрпрэтацыі”.

Адбылася надзвычай важная для беларускай адукацыі падзея — упершыню Беларусь удзельнічала ў вялікім і найбольш аўтарытэтным міжнародным даследаванні ўзроўню сярэдняй адукацыі ў розных краінах свету. Яно праводзіцца нячаста — раз у тры гады. Беларусь заняла агульнае 36-е месца, але даследаванне комплекснае, і па многіх параметрах занятыя пазіцыі вымагаюць асэнсавання.

14 студзеня 20120 г. адбылося першае і таму эксклюзіўнае абмеркаванне падзеі.

Мэта круглага стала - падсумаваць вынікі PISA-2018 з пункту гледжання экспертнай супольнасці, грамадства, бацькоў, вышэйшай школы, прадстаўнікоў дзяржаўнай і недзяржаўнай адукацыі; вызначыць выклікі, якія стаяць перад нашай адукацыяй, ацаніць стан сістэмы адукацыі Беларусі і яе гатоўнасць справіцца з  патдрыхтоўкай маладой генерацыі краіны да гэтых выклікаў; сфармуляваць рэкамендацыі.

Сярод удзельнікаў абмеркавання пысутнічалі Павел Фунцікаў (Прадстаўніцтва Сусветнага банку ў РБ), Мікалай Запрудскі і Алена Радзевіч (Акадэмія паслядыпломнай адукацыі), Уладзімір Дунаеў (Балонскі камітэт), Алена Палейка (Нацыянальны інстытут адукацыі), Кацярына Куксо (к.п.н., кіраўніца адукацыйных праграм), Міхась Кудзейка (БДПУ ім. Танка), Павел Церашковіч (НУ імя Гілевіча), Л. Баршчэўскі (Гуманітарны ліцэй імя Я. Коласа, ТБШ), Вінцук Вячорка (ТБШ) і іншыя навукоўцы, педагогі, у тым ліку дырэктары школ, актывісты бацькоўскай супольнасці. 

Спасылкі на матэрыялы (спіс папаўняецца):

Павел Фунцікаў. Слайд з прэзентацыі Сусветнага банка з вынікамі PISA для Беларусі

Рэкамендацыі Сусветнага банка:

1) Прыярытэзаваць роўнасць паміж рознымі рэгіёнамі, гарадскімі і сельскімі ўмовамі, сацыяльна-эканамічнымі групамі. Правядзенне палітыкі па ўключанасці ўразлівых груп насельніцтва, выключэнне сегрэгацыі школьнікаў.
2) Пашыраць доступ і праводзіць далейшае паляпшэнне якасці дашкольнай адукацыі для ўсіх навучэнцаў, асабліва з уразлівых груп насельніцтва.
3) Выкарыстоўваць дадзеныя ацэнкі якасці і праводзіць доказную палітыку.

Кацярына Куксо. "Якія (нязручныя?) пытанні нам ставіць PISA?"

Дзмітрый Івановіч. "PISA- 2018. Датасеты и инструменты для работы с результатами"

Наталля Іскарцава. "О чем говорит нам PISA-2018?"

Фотарэпартаж 

Відэазапіс (ФБ), відэазапіс (ОK)

Прэса пра вынікі круглага стала: