"Ян, Яніна, Васіліна". Маляванка-дапаможнік для вывучэння тэмы "Правы дзіцяці"

Як дзецям расказаць пра іх правы? А давайце іх размалюем!
Дзеці – вельмі ўразлівыя і цікаўныя. Пакуль яны несамастойныя фінансава, залежаць ад нас – сваіх бацькоў, настаўнікаў, то часам пакутуюць ад сваіх аднакласнікаў ды іншых дзяцей. І вельмі важна, каб яны з дзяцінства ведалі свае правы, вучыліся іх адстойваць і абараняць. Ад гэтага залежыць будучыня – і нашая, і іхняя.

Размалёўка можа дзеткам у гэтым дапамагчы. І яна – толькі адзін з крокаў у межах праекта “Маё права”. Тэма правоў дзяцей вельмі складаная, але пампуйце кнігу і пераканаецеся, што можна зрабіць яе цікавай дзецям. Маляванка дапаможа вам пазнаёміць дзяцей з такой няпростай тэмай у прывабнай форме.  

 

Размалёўку "Ян, Яніна, Васіліна: правы чалавека і дзіцяці ў малюнках" можна спампаваць ужо цяпер тут або атрымаць папяровы асобнік бясплатна на спектаклях, якія праводзіць кампанія "Будзьма беларусамі". Інтэрактыўную гульню-спектакль можна замовіць для сваёй школы або летніка, напісаўшы на скрыню stasyaky88@gmail.com альбо Viber/WhatsApp/Telegram: 8029-850-45-19. Таксама пры замове кнігі ў краме knihi.by яе можна атрымаць у якасці прыемнага бонусу!

https://budzma.by/