6 клас. Раздробленасць Старажытнай Русі: працуем з коміксам. Галіна Руціч

Для работы з § 20. Раздробленасць Старажытнай Русі Галіна Руціч, настаўніца гісторыі з  СШ №1 г Бярозы, прапануе свой комікс. З ім можна працаваць цэлы ўрок, можна замацаваць і праверыць вучэбны матэрыял.  Гэтую цікавую істоту з вялікімі вачыма, вучні Галіны Міхайлаўны назвалі Недагісторык.

Галіна Руціч:
"Я працавала з гэтым коміксам на працягу новай тэмы. У нас новы герой, хлопчык Лёшык. Ён сёння даваў вучням заданні. Тут ёсць падказкі. Дзеці могуць алоўкамі ў пары, працуючы з тэкстам, іх дапісаць. Звяртаецца ўвага на галоўныя рэчы. Лёшык і Недагісторык могуць уяўляць сябе гістарычнымі асобамі. Вучні ведаюць, што калі стаяць пытанні, то трэба на іх даць адказы, як, напрыклад, паказаць дзяржавы-княствы. Цікава дзеці знаходзілі Батыя. Справа ў тым, што пры вялікай колькасці матэрыяла мы адначасова працуем з падручнікам, картай, ілюстрацыямі, паглядзелі відэа пра з'езд у Любечы, патрэбна было растлумачыць сутнасць.

Калі вы не працавалі па новай тэме, прапануйце праверыць дамашняе заданне на наступны ўрок: класам, парамі, асобным вучням. Толькі спачатку трэба сказаць, што працуем злева направа спачатку першы радок, потым другі і трэці радок. Чаму пачала сама маляваць? Хачу, каб дзеці пачалі таксама гэта рабіць.

Мы сёння і на дошцы намалявалі з 9 класам Лёшыка.

Ён там пражыў 4 урокі, пакуль я не прыйшла на другую змену. Мне было цікава, ці адважыцца, хто яго выціраць. Не, застаўся. Таму што момант гульні, ніхто не адмяняў. Таму што ён назіраў за класамі, ён вучыўся з імі."

А вось як адгукаюцца пра працу з коміксамі на ўроку калегі:

Ала Пазнякова: 
" Можно работать в парах, повторять домашнее задание. Можно использовать как рабочий лист, изучая новую тему. Можно составить рассказ- путешествие от имени Недагicторыка. Вариантов много. Дети работаютс с комиксами с удовольствием. Да. Это всемирная истоиия 6 класс. Тема " Раздробленность Древней Руси"

Юлія Федзяніна:

Я бяру. У мяне якраз на наступным уроку гэтая тэма.Дзякуй вялікі.

Крыніца 
Увага! Калі вы яшчэ не падпісаныя на прафесійную суполку настаўнікаў гісторыі і грамадазнаўства Web Κλειώ гісторыя і грамадазнаўства- яна тут. Там шмат карыснага!