Міжнародная інтэрнэт канферэнцыя «МEDIAадукацыя: міжнародны досвед, практыка, перспектывы»

14 лістапада 2019 года адбылася шматбаковая анлайн трансляцыя міжнароднай інтэрнэт-канферэнцыі «МEDIAадукацыя: міжнародны досвед, практыка, перспектывы» з удзелам Харкаўскай акадэміі бесперапыннай адукацыі, Акадэміі ўкраінскай прэсы, Дзяржаўнай установы адукацыі «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі»,  і РГА "Таварыства беларускай школы".

Відэазапісы некаторых выступаў можна праглядзець у суполцы "Медыяадукатар" на Фэйсбуку а таксама на сайце АПА у фармаце вебінара

Частка 1  Частка 2 

 


Спікеры канферэнцыі ў Акадэміі паслядыпломнай адукацыі, Мінск. 

Для удзельнікаў і выступоўцаў былі арганізаваны 50 кропак падключэння. Дакладчыкі з Харкава, Кіева, Кобрына, Мінска, Століна, Пінска, Салігорска, Ратамкі, Глыбокага чыталі даклады, якія маглі пабачыць і абмеркаваць медыяадукатары чатырох краін.  


Даклад Алены Шкребец, Харкаўская гимназія №46 ім. М. В. Ламаносава.

У планах арганізататараў канферэнцыі выданне зборніка  матэрыялаў, які будзе распаўсюджаны ў вольным домтупе. 

Людміла Гурыновіч, настаўніца гісторыі з Камянца, распавядае пра работу вучняў з сведкамі гістарычных падзей (вусная гісторыя).

ПРАГРАМА канферэнцыі


Іна Шымко з Глыбокага распавяда пра медыяадукацыйны патэнцыял камедый. 


Досвед выкарыстання розных лічбавых сэрвісаў пры выкладанні замежнай мовы прадставіла Вольга Круглова з Салігорска


Святлана Кузняцова, настаўніца матэматыкі з Пінска, расспавяла пра досвед фармавання медыякампетэнцый на ўроках матэматыкі.


Фота спікераў і арганізатараў канферэнцыі