Наталля Катчанка. Майстар-клас "Сапраўдны патрыятызм ці лайфхакі для класнага кіраўніка"

Уявіце, што вам трэба правесці класную гадзіну з патрыятычным зместам.
У Наталлі такое здарылася напярэданні 2 красавіка.
Вось яе сцэнар на такі выпадак:

1) Уявім, што да нас едуць госці з Раіі (краіна можа быць любой, можна даць вучням права выбару). Трэба гасцям дапамагчы, паказаць сваю краіну, нашу адметнасць. Скажыце, што нас аб'ядноўвае? У чым мы розныя?

2) Падзяліцеся на 6 гуруп любым чынам, абы груп было 6.

3) Кожная група - гэта турыстычнае агенцтва. Прыдумайце яму назву, каб у ёй былі толькі беларускія словы.

4) Прыдумайце рэкламны слоган свайго агентцтва. Вядома ж па-беларуску!

5) Складзіце турыстычны маршрут для гасцей: прапануйце 5 месцаў, якія вы ім пакажаце. І растлумачце, чаму менавіта гэтыя месцы.

6) Гасцей трэба пакарміць. Прапануйце свае стравы.

7) А цяпер падумайце, што ім паказаць з культурных імрэзаў? Прапануйце 2 месцы, куды вы іх запросіце.

8) А цяпер кожная група вызначае адно агенцтва (акрамя свайго), ідэі якога найбольш спадабаліся.