Беларуская літаратура ў аўдыякнігах

Вэб-дызайнер Аляксей Чаранкевіч стварыў навігатар па аўдыёкнігах на беларускай мове. Яго праект даступны па адрасе lit.letapis.by.

Фота: lit.letapis.by
Фота: lit.letapis.by

Па словах Чаранкевіча, ён узяўся за працу пасля таго, як Міністэрства інфармацыі размясціла на сваім сайце аўдыёкніжкі, выпушчаныя выдавецтвам «Вышэйшая школа».

- Гэта вялікая шчодрасць з іх боку, улічваючы, што якасць запісу ў кніг досыць добрая, - напісаў Чаранкевіч на сваёй старонцы ў фэйсбуку. - Але мяне засмуціў адзін момант: кнігі былі апублікаваныя проста як тэчка з mp3-файламі на Google Drive. Такую спасылку немагчыма запомніць; папка не шукаецца пошукавікамі; аўдыёкніжка можа быць аформлена лепш.

Фота: lit.letapis.by

Фота: lit.letapis.by

На дадзены момант на сайце ёсць спасылкі на 177 кніг. Па словах Аляксея, з часам спіс будзе папаўняцца.

Таксама на сайце ёсць спасылкі на аўдыёкніжкі з сайтаў knihi.by і «Радыё Свабода». Паколькі сайт-навігатар ня захоўвае ў сябе файлы, парушэнні аўтарскага права няма.

Letapis.by - аўтарскі зборнік праектаў, прысвечаных Беларусі і беларускай культуры. Раней з'явіліся карта станаўлення Беларусі , постэр «Гісторыя Беларусі» , а таксама «Шэсцьдзесят беларускамоўных хітоў сучаснасці»  - сумесны праект з TuzinFM, па якім быў складзены спіс самых галоўных беларускамоўных песень за апошнія 30 гадоў.

tut.by
Читать полностью:  https://news.tut.by/culture/659412.html