БАЦЬКОЎСКІ СХОД У ФАРМАЦЕ КІНАКЛУБА

Кінаклуб – гэта аматарская суполка, асноўнай задачай якой з'яўляецца прагляд і калектыўнае абмеркаванне фільмаў. Калі ж мы разглядаем кінаклуб не толькі з пазіцыі дыскусійнай пляцоўкі, а і як форму педагагічнага працэсу, то задачы кінаклуба пашыраюцца да межаў навучання і выхавання на сродках экранных медыя і для ўспрыняцця экраннай медыякультуры. Да экранных медыясродкаў адносіцца кіно, тэлебачанне, відэа, новыя медыя (заснаваныя на кампутарных тэхналогіях).

Выкарыстанне медыясродкаў у працы з бацькамі павышае інфарматыўную, камунікатыўную і выхаваўчую эфектыўнасць. Гэта адбываецца таму, што экранныя медыя ўтрымліваюць велізарны пласт інфармацыі, культуры, ведаў; экранныя медыя валодаюць спецыфічнымі ўласцівасцямі, бо спрыяюць узнікненню эфекту саўдзелу і суперажывання з героямі, фармуюць ацэначнае стаўленне, валодаюць высокай ступенню аўтарытэтнасці; гэтыя спецыфічныя ўласцівасці прывабліваюць да экранаў амаль 100 % дзяцей і дарослых; экраннае мастацтва нас не толькі забаўляе, але і выхоўвае, навучае, развівае. Усе гэта гаворыць аб тым, што магчымасці выкарыстання экранных сродкаў у працы з бацькамі вялікія і значныя. А значыць, форму адукацыйнага працэсу – кінаклуб, можна разглядаць як адукацыйную пляцоўку, дзе сышліся цікавасці “навучэнцаў”, адукацыйныя і выхаваўчыя магчымасці медыятэкстаў і педагагічныя мэты адукацыйнага працэсу.

Што трэба ведаць і ўмець, каб эфектыўна выкарыстоўваць у працы з бацькамі такую форму работы, як кінаклуб? Рэалізацыя формы кінаклуба мае сваю спецыфіку арганізацыі і правядзення. На падрыхтоўчым этапе настаўніку неабходна падабраць актуальную для бацькоўскага калектыву праблему і сфармуляваць яе ў выглядзе тэмы, якая чапляе і матывуе да абмеркавання. Вельмі важным момантам з’яўляецца падбор медыяматэрыяла, які будзе прапанаваны, як аснова абмеркавання праблемы. Такім медыяматэрыялам можа быць эпізод мастацкага, дакументальнага фільма, навіна, караткаметрыжны ці мульціплікацыйны фільм. Галоўнае – выбраны медыяматэрыял павінен утрымліваць інфармацыю, якая дазваляе думаць, аналізаваць і рабіць пэўныя высновы па заяўленай праблеме (тэме). Яшчэ адным важным момантам з’яўляецца наяўнасць неабходнага абсталявання: тэлевізар ці мульцімедыйная ўстаноўка, добры гук, магчымасць зацямнення пакоя для добрага ўспрымання відэаінфармацыі. Таксама фармат кінаклубу прадугледжвае іншы спосаб расстаноўкі мэблі, дзе няма сталоў і есць магчымасць свабодна перамяшчаць крэслы па пакоі – для працы ў групах, ці для гутаркі – па кругу.

Асноўны этап – правядзенне мерапрыемства ў фармаце кінаклубу можа быць наступным:

1) Уступнае слова. Знаемства бацькоў з тэмай (праблемай) паседжання.

2) Першаснае абмеркаванне праблемы (тэмы) праз яе актуалізацыю для ўсіх і для кожнага. Звычайна першаснае абмеркаванне ажыццяўляецца на аснове пытанняў, якія настаўнік падрыхтаваў загадзя. Добра, калі пытанні арыентуюць удзельнікаў на разгляд праблемы з розных бакоў, з розных кропак гледжання, з розных пазіцый (асабістай і агульнай). Гутарку актывізуе інфармацыя ў выглядзе статыстычных дадзеных, выказываннях вядомых людзей, вытрымак з артыкулаў, кніг, выступаў. На гэтым этапе вельмі важна даць магчымасць прысутным задумацца аб праблеме, успрыняць яе, выказаць свае ўражанні аб ей, падзяліцца сваім асабістым досведам. Вельмі важнай і адказнай з’яўляецца роля вядучага, якая ніякім чынам не павінна ўпрываць на вынікі першаснага абмеркавання праблемы. Вядучы кіруе, задае пытанні, арыентуе, але не выказывае сваіх думак і не ставіць пад сумневы меркаванні іншых.

3) Падрыхтоўка да прагляду экраннага медыя. Ва ўступным слове ўяўляецца кароткая інфармацыя пра відэатэкст, яго стваральнікаў, іх папярэднія працы. Калі ёсць неабходнасць, то можна спыніцца на гістарычным ці палітычным аспекце падзей, не дакранаючыся мастацкіх, маральных і іншых адзнак аўтарскай пазіцыі.

У залежнасці ад таго, як настаўнік будзеце будаваць працу з відэатэкстам пасля яго прагляду, можна аўдыторыі даць нейкія ўстаноўкі на ўспрыняцце інфармацыі, ці прапанаваць пэўныя заданні, пытанні – адказы на якія прысутныя павінны знайсці ў працесе прагляду тэксту.

4) Прагляд экраннага медыя.

5) Другаснае абмеркаванне праблемы (у выглядзе дыскусіі або дыспуту) пасля прагляду экраннага медыя. Дыскусія альбо дыспут могуць будавацца на аснове агульнага абмеркавання экраннага медыя, ці ў групах. Калі на этапе падрыхтоўкі да прагляду былі пастаўлены пытанні, ці дадзены заданні, то ўдзельнікі звяртаюцца да іх і ажыццяўляюць пошук рашэнняў. Вельмі цікавым і прадуктыўным варыянтам з’яўляецца выкарыстанне ролевых груп, дзе кожнай групе даецца магчымасць абмеркаваць праблему з пазіцыі сваей ролі, якая ім была прапанавана вядучым. Такое абмеркаванне дае магчымасць разгледзіць праблему з розных пазіцый ўдзельнікаў задзейнічаных у экранным кінатэксце і зрабіць пэўныя высновы.

Пры неабходнасці да ўдзелу ў сходзе і абмеркаванні праблемы могуць запрашацца “спецыяльныя госці” – эксперты па праблеме, якія на кампетэнтнасным узроўні могуць растлумачыць, скіраваць, звярнуць увагу, прывесці прыклад, альбо распавесці аб прычынах, праблемах і перспектывах рашэння разглядаемай праблемы.

Роля вядучага вызначаецца ўмелым кіраваннем напрамкам дыялогу і падвядзеннем дыспуту (дыскусіі) да фармулявання высноў мерапрыемства закладзеных у тэме і мэтах. Значным з’яўляецца выпрацоўка высноў самімі ўдзельнікамі, без дапамогі вядучага і эксперта.

6) Выкананне творчага задання. Творчае заданне разглядаецца як паслядзейнасць амберкавання праблемы, фарміраванне сваей асабістай пазіцыі да самой праблемы і спосабаў яе рашэння.

У якасці творчага задання могуць быць прапанаваны такія заданні, як напісанне эсэ, сінквейна ці працяга гісторыі; стварэнне плакатаў, сацыяльнай рэкламы, папяраджальных знакаў; распрацоўка памятак, інструкцый, спісу парад, законаў, алгарытмаў дзеяння і г.д.

7) Падвядзенне вынікаў пасяджэння. Кіруючыся тэмай і мэтай пасяджэння вядучы падводзіць вынікі, дае магчымасць выказаць свае адносіны да праблемы і мерапрыемства ўсім прысутным (жадаючым) і абагульняе напрацаваную на сходзе інфармацыю ў выглядзе высноў.

У якасці прыклада, прапануем вашай увазе распрацоўку баўцькоўскага сходу з выкарыстаннем такой формы арганізацыі зносін, як кінаклуб.

 

ТЭМА БАЦЬКОЎСКАГА СХОДА

“ВЫХАВАЎЧЫ ЭФЕКТ…”

 

Мэта: пашырыць уяўленні бацькоў аб працэсе і сродках грамацкага выхавання; актуалізаваць праблему ўздзеяння нашых паводзін, учынкаў, асабістага ўзору на працэс выхавання дзяцей і моладзі ў соцыўме; павысіць адказнасць бацькоў за працэс выхавання дзяцей і суправаджэнне іх адаптацыі іх у грамацстве.

 

1. УСТУПНАЕ СЛОВА

Вядучы: Паважаныя бацькі, сення на нашым паседжанні адбудзецца гаворка аб працесе выхавання і фактарах, якія на яго ўплываюць.

У пачатку нашай сустрэчы хацелася б звярнуць увагу на назву нашага схода “Выхавачы эфект”… Падбіраючы назву да схода мы арыентаваліся на выраз “эфект матылька”, які знаемы для вас з навукова-папулярнай, фантастычнай і экалагічнай літараруры. Што гэта такое? Давайце звернемся да Вікіпедыі.

Эфект матылька – тэрмін у натуральных навуках, які пазначае ўласцівасць некаторых хаатычных сістэм: нязначнае ўплыў на сістэму можа мець вялікія і непрадказальныя наступствы, у тым ліку і зусім у іншым месцы (Вікіпедыя https://ru.wikipedia.org/wiki/Эффект_бабочки).

Вядучы: Цікава, ці можа назірацца такі ж эфект у выхавачым працэсе…? Вось аб гэтым і пагаворым.

 

2. ПЕРШАСНАЕ АБМЕРКАВАННЕ ПРАБЛЕМЫ (ТЭМЫ) ПРАЗ ЯЕ АКТУАЛІЗАЦЫЮ ДЛЯ ЎСІХ І ДЛЯ КОЖНАГА

Пытанні для агульнага абмеркавання:

– Спадарства, як вы лічыце, хто нясе адказнасць за працэс і вынік выхавання дзіцяці?

Адказы бацькоў: настаўнікі, школа, выхавацелі, бацькі, сям'я...

– Што ці хто ўплывае на працэс выхавання?

Адказы бацькоў: асяроддзе, стыль сямейнага выхавання, культура ўзаемаадносін ў сям'і і ў школе...

– Каго ў выхаваўчай дзейнасці мы можам назваць прафесіяналамі, а каго залічыць ў лігу аматараў?

Адказы бацькоў: настаўнікі, выхавацелі - прафесіяналы; бацькі, выпадковыя дарослыя - аматары...

– Ці лёгка выхоўваць? Чаму?

Адказы бацькоў: дзіця заўседы мяняецца; на вучня заўседы ўплываюць шматлікія стыхійныя фактары; мала часу...

– Ці могуць выпадковыя сустрэчы, падзеі, дзеянні паўплываць на працэс фарміравання асобы дзіцяці?

Адказы бацькоў: так, таму што выпадковыя сустрэчы могуць аказаць моцны эмацыйны ўплыў на дзіця; не, таму што больш значнымі для развіцця дзіцяці з'яўляюцца выхаваўчыя дзеянні значных людзей...

– Як мы – дарослыя (бацькі, педагогі, прадстаўнікі грамадскасці), можам кіраваць працэсам ўздзеяння розных фактараў на выхаванне нашых дзяцей?

Адказы бацькоў: арганізоўваць мерапрыемствы, пастаянна мець зносіны з вучнямі, запрашаць іх да сумеснай дзейнасці, праводзіць мэтанакіраваныя гутаркі, далучаць да культурнага асяроддзя, разам абмяркоўваць існуючыя ў жыцці і гармадстве праблемы, цікавіцца праблемамі дзяцей і распавядаць аб праблемах дарослых, разам разважаць аб ўчынках дзяцей і дарослых у працэсе прагляду кінастужак, навасных рэпартажаў...

 

3. ПАДРЫХТОЎКА ДА ПРАГЛЯДУ ЭКРАННАГА МЕДЫЯ

Вядучы: Спадарства, прапаную вашай увазе навінную інфармацыю, адлюстроўваючую праблему выхавання падлетка, які дазволіў сабе абразіць помнік. Для таго, каб прапанаваны відэаматэрыял быў больш-менш аб’ектыўны, мы звярнуліся не да айчынных СМІ, а да замежных. Навіну нам прадстаўляе расійскі тэлеканал “360°”.

 

4. ПРАГЛЯД ЭКРАННАГА МЕДЫЯ

Прагляд навіннага відэасюжэту https://plainnews.ru/video-channel-382412.html

 

5. ДРУГАСНАЕ АБМЕРКАВАННЕ ПРАБЛЕМЫ (У ВЫГЛЯДЗЕ ДЫСКУСІІ АБО ДЫСПУТУ) ПАСЛЯ ПРАГЛЯДУ ЭКРАННАГА МЕДЫЯ

Вядучы: Абмеркаванне праблемы прапаную арганізаваць у ролевых групах:

  • бацькі,
  • падлеткі,
  • прадстаўнікі міліцыі,
  • грамадскасць.

Вядучы дзеліць прысутных на чатыры групы.

Вядучы: Давайце разгледзім прапанаваную сітуацыю з погляду мэтавых групаў.

Пытанні для абмеркавання ў мэтавых групах:

– Ваша стаўленне да дадзенай сітуацыі (з пазіцыі мэтавай групы)

Адказы бацькоў ў ролі бацькоў: гэта сітуацыя зусім не крымінальная. Хлопец наўрад ці меў намер абразіць і зняважыць вобраз вартаўніка парадку. Навошта ж было так сурова рэагаваць на яго праступак? Нельга забывацца на тое, што перад намі дзіця, Трэба было выбраць больш гуманныя метады.

Адказы бацькоў у ролі падлеткаў: хлопец яўна жартаўнік і яго свавольства ніяк нельга назваць злачынствам. Падлеткі часта любяць падурэць, паскакаць, эмацыйна выразіцца. Мабыць у яго ў гэты час быў такі ўзрушаны настрой, што ен не ўтрымаўся і такім чынам выразіў яго. Ну падскокнуў, ну дакрануўся да помніка, але што тут крымінальнага. Падлеткі часта могуць вітаць адзін аднаго за дапамогай нейкіх жэстаў, шляпкоў, фамільярных дакрананняў адзін да аднаго. На то яны і падлеткі: яны не заўседы павінны быць сур'езнымі і ўсведамленымі.

Адказы бацькоў з пазіцыі прадстаўніка міліцыі: відавочна, што гэаты падлетак не выпадкова даў аплявуху помніку. Гэты помнік не звычайны і месца занходжання яго не выпадковае. Помнік уяўляе сабой вобраз міліцыянера, а гэта - прадстаўнік улады, вартаўнік грамадскага парадку. Да таго ж помнік - гэта грамадская каштоўнасць і адносіны да яго павінны быць як да каштоўнасці. Зусім не выпадкова, што хлопец даў аплявуху менавіта па твары, гэта можа быць успрынята як аплявуха ўсей міліцыі, усей яе гісторыі. Што ж датычыцца неўсведамленасці падлетка, то ен ужо знаходзіцца ў даволі сур'езным узросце, каб верыць у наіўнасць яго паводзінаў.

Адказы бацькоў, "прадстаўнікоў грамадскасці": Міліцыянеры, напэўна хацелі выкарыстаць гэтую сітуацыю з намерам агульнай дэманстрацыі урока павагі да праваахоўваючых органаў, выхаваць у падлетка пачуцце віны за свае паводзіны праз публічнае выбачэнне. Але адкрытым застаецца шмат пытанняў: Ці быў у падлетка намер абразціць усіх міліцыянераў у твары помніка?  Ці можна расцэньваць, з кропкі закона, дзеянні падлетка працівапраўнымі? Ці з’яўляецца гэтая скульптурная кампазіцыя помнікам, ці толькі паркавай скульптурай? Ці з’яўляюцца дзеянні міліцыі ў адносінах да падлетка прававымі?

Аналізуючы дзеянні міліцыі ў адносінах да развіцця сітуацыі ўзнікаюць іншыя пытанні: Ці шчырыя былі тыя выбачэнні? Ці зразумеў падлетак, як можа быць вытлумачаны яго нявінны жарт іншымі людзьмі? Ці адчуў, што яго паводзіны нейкім чынам закранулі важныя для кагосьці каштоўнасці? На жаль, па віду падлетка гэтага не скажаш. Відавочна, што яго выбачэнні былі фармальнымі і іранічнымі. А калі яны былі не шчырымі, то міліцыянеры паспрыялі праяўленню крывадушнасці ў падлетка. А, значыць, зрабілі яшчэ горш. Сапраўдныя ж метады выхавання  - тыя, што фарміруюць каштоўнасныя адносіны, змяняюць позірк на свае паводзіны.

– Як вы думаеце, якую мэту рэалізоўваў прадстаўнік праваахоўных органаў які затрымаў падлетка?

Адказ бацькоў: Рэалізаваць працэс выхавання станоўчых адносін да праваахоўваючых органаў

– Ці атрымалася ў яго рэалізаваць дадзеную мэту?

Адказ бацькоў: не атрымалася, бо дзеянні міліцыянера былі накіраваны не на спробу зразумець дзеянні падлетка ў адносінах да помніка і не на асэнсаванне падлеткам сваіх дзеянняў, а адразу на пакаранне.

– Якія “інструменты” ён выкарыстаў для рэалізацыі гэтай мэты?

Адказ бацькоў: затрыманне, пакаранне

Вядучы: Дзякуй за працу ў групах. Упэўнены, выкарыстанне ролевых пазіцый у абмеркаванні праблемы дапамагло нам разгледзіць яе з розных бакоў, зрабіць пэўныя высновы і цяпер прапаную пытанні для агульнага абмеркавання:

– Як вы лічыце, ці можна разглядаць дадзенае здарэнне як педагагічную праблему? Якая педагагічная мэта рэалізуецца дзеяннямі міліцыянта?

Адказы бацькоў: Так, гэта і есць педагагічная праблема. Ідэальнай мэтай міліцыянера было выхаванне ў падлетка станоўчых адносінаў да грамадскай каштоўнасці; культуры паводзінаў ў грамадскіх месцах; павагі да гісторыі і культуры свайго народа. Але абраныя спосабы рашэння аказаліся антыпедагагічнымі.

– Якія каштоўнасці абясцэненыя, згодна з пазіцыі праваахоўных органаў?

Адказы бацькоў: павага да міліцыі, як праваахоўваючай сістэмы, да людзей, якія працуюць у гэтай сістэме

– Як вы думаеце, абраная мера пакарання – публічнае прабачэнне – змяніла пазіцыю падлетка ў адносінах да свайго ўчынку (прывяло да раскаяння)?

Адказ бацькоў: думаем, што не, бо гэтыя дзеянні маглі выклікаць толькі адваротную рэкцыю падлетка да праваахоўваючай сістэмы і да людзей, якія у ей працуюць.

– Што вы можаце сказаць аб мэтавасці, якасці і каштоўнасці стварэння відэапакаяння падлетка?

Адказы бацькоў: урок для ўсіх не ўдаўся, бо створаная кімсці прамова і прачытаная падлеткам без асэнсавання зместу і праблемы выглядае недарэчна. 

– Ці з'яўляецца сітуацыя публічнага прабачэнні дзейснай (якая выхоўвае) для іншых падлеткаў, насельніцтва нашай краіны? У чым гэта здарэнне пераконвае грамадскасць?

Адказы бацькоў: публічнае прабачэнне не з’яўляецца дзейнасным інструментам працэса выхавання. Публічнае прабачэнне для аднаго ўдзельніка педагагічнай праблемы выглядае як спосаб прыніжэння, а для другога – як спосаб узвышэння. Вельмі добра, што наша грамацтва гэтага не прыемліць.

– Як вы думаеце, якая ўстаноўка ў рэчаіснасці магла сфармавацца ў падлетка ў працэсе пакарання?

Адказ бацькоў: дэфармацыя пачуцця справядлівасці, страх перад праваахоўнымі органамі, недавер грамадству, прыніжэнне самацэнкі, азлобленасць, агрэсіўнасць і г.д.

– Як вы лічыце, ці з'яўляецца рэакцыя грамадскасці на дзеянні праваахоўных органаў адэкватнай? Чаму? (слайд з назвамі загалоўкаў артыкулаў айчыннай і замежнай прэсы)

Адказ бацькоў: Грамадскасць успрыняла сітуацыю адэкватна, выступіўшы ў падтрымку падлетка. Гэта і зразумела, бо на месцы гэтага хлапчука мог быць любое дзіця, падлетак ці дарослы чалавек, а такіх адносінаў да сябе ніхто не заслугоўвае. Прадстаўнікі праваахоўных органаў павінны бачць ў кожным перш за ўсе чалавека, а не патэнцыйнага злачынцу.

 

 

6. ВЫКАНАННЕ ТВОРЧАГА ЗАДАННЯ

Вядучы: Варыянт 1: Спадарства, давайце паспрабуем даць парады супрацоўнікам міліцыі у выкарыстанні сродкаў з мэтай садзейнічання выхаванню патрыятызму, маральнасці, дысцыплінаванасці і інш.?

Варыянт 2: Напішыце змест навіны для тэлепраграмы “Доброе утро, Беларусь”, “Зона Х. Криминальная хроника”, “Новости”, “Белорусское времечко”, “Ничего себе ньюз”.

Варыянт 3: Прыдумайце назву для артыкула ў перыядычных выданнях: “Комсомольская правда”, “Советская Белоруссия”, “Наша ніва”, «Юный спасатель», «Чырвоная змена», “Зорька”.

Працу можна арганізаваць у групах, парах, а можна ў выглядзе дыспута

7. ПАДВЯДЗЕННЕ ВЫНІКАЎ ПАСЯДЖЭННЯ

Вядучы: Звернемся да астноўнага пытання нашага паседжання:

– Як вы думаеце, хто нясе адказнасць за працэс і вынік выхавання дзіцяці?

Адказ бацькоў: Адказнасць за выхаванне дзяцей нясе кожны з нас і грамадства ўцэлым. Мы павінны памятаць, што сваімі ўчынкамі, дзеяннямі, словамі і асабістым прыкладам мы выхоўваем тых, хто знаходзіцца побач з намі не толькі ў сям’і, а і на вуліцы, у тэатры, у магазіне і на рабоце.

– Ці можна выхаваўчы эфект суаднесці з эфектам матылька? Чаму?

Адказы бацькоў: так, дзеянне ці ўчынак аднаго чалавека ў адносінах да другога, можа сапсаваць не толькі настрой, а і адмоўна паўздзейнічаць на яго будучае; ад таго як мы выхоўваем сваіх дзяцей, залежыць якасць нашага жицця ў будучым; што пасееш, тое і пажнеш; ад якасці выхавання залежыць будучае нашай краіны;

Вядучы: Паважаныя бацькі, дзякуй за цікаўнасць да праблемы і актыўны ўдзел у арганізаванай дыскусіі.

 

Паважаныя настаўнікі, спадзяемся, што новая форма знойдзе месца ў выхаваўчай рабоце з дзецьмі і іх бацькамі. Мы ўпэўнены, што прапанаваная намі форма правядзення бацькоўскага сходу дазволіць вам зацікавіць бацькоў педагагічнымі праблемамі, далучыць іх да актыўнага ўдзелу ў дыспутах і дыскусіях, што дазволіць наладзіць партнерскія зносіны паміж сям’ей і школай, павялічыць адукацыйны патэнцыял сумесных мерапрыемстваў.

 

Аўтары артыкула гатовыя адказаць на любыя пытанні і аказаць дапамогу ў падрыхтоўцы і правядзенні мерапрыемстваў на аснове кінаклуба.

М.В. Кудзейка, дацэнт кафедры менеджмента і адукацыйных тэхналогій ІПКіП БДПУ

В.Ул. Гракава, дацэнт кафедры менеджмента і адукацыйных тэхналогій ІПКіП БДПУ