Рэзюмэ кнігі ДжонаХэці «БАЧНАЕ НАВУЧАННЕ ДЛЯ НАСТАЎНІКАЎ»

ШТО ТАКОЕ БАЧНАЕ НАВУЧАННЕ

"Бачнае навучанне" - вынік 15-гадовых даследаванняў. Кніга аб'ядноўвае больш за 800 мета-аналізаў (больш за 50 000 даследаванняў), якія тычацца ўплыву на паспяховасць школьнікаў. У ёй прадстаўлена самая вялікая колькасць даследаванняў, заснаваных на фактычных дадзеных, пра тое, што сапраўды «працуе» у школах на паляпшэнне вынікаў навучання, і  што «не працуе».

Кароткі змест:  Бачнае выкладанне і Бачнае навучанне

Асноўная ідэя заключаецца ў тым, каб ведаць, што ўплывае. Хэці сцвярджае ў сваёй кнізе, што дасведчаныя выкладчыкі не прывязаныя да канкрэтных ідэй, а замест гэтага рэгулярна засяроджваюцца на ацэнцы ўздзеяння, якое яны аказваюць на сваіх вучняў, і адпаведна карэктуюць метады навучання. Бачнае навучанне мае на ўвазе, што настаўнікі бачаць сваё выкладанне вачыма навучэнцаў; а вучні бачаць у выкладанні ключ да іх пастаяннага вучэння. Калі навучанне бачнае, вучань ведае, што рабіць і як гэта рабіць, а настаўнік ведае, адбываецца навучанне ці не. Выкладанне і навучанне бачныя, калі мэта навучання не толькі складаная (захапляльная), але і ясная.

Ключавое пасланне кнігі заключаецца ў тым, што настаўнікі і кіраўнікі павінны пастаянна ўсведамляць уздзеянне, якое яны аказваюць на сваіх вучняў, і, зыходзячы з паказчыкаў гэтага ўздзеяння, павінны прымаць рашэнні аб змяненні падыходаў (метадаў).

КЛЮЧАВЫЯ ІДЭІ

ВОБРАЗ МЫСЛЕННЯ НАСТАЎНІКАЎ:

Вельмі важна, каб настаўнікі ўспрымалі сябе ў якасці ацэншчыкаў іх уздзеяння на навучэнцаў і развівалі структуру мыслення, у якой яны бачаць сваю галоўную ролю ў ацэнцы свайго ўплыву на навучанне. Хэці сцвярджае, што перакананні і адданасць справе настаўнікаў аказваюць найбольшы ўплыў на паспяховасць вучняў.

Дзевяць рамак мыслення эфектыўнага настаўніка

 

1. Ацэншчыкі ўплыву свайго выкладання на тое, як вучні вучацца.

4. Разглядаюць ацэнку як зваротную сувязь пра сваё ўздзеянне

7. Падтрымліваюць з вучнямі пазітыўныя зносіны, якія спрыяюць навучанню.

2.”Агенты зменаў”, адказныя за паляпшэнне навучання ўсіх вучняў.

5.Вядуць дыялог, а не маналог з вучнем

8. Выкарыстоўваюць зразумелую мову.

3. Размаўляюць пра тое, як вучні вучацца, а не пра тое, як настаўнікі вучаць.

6. Атрымліваюць асалоду ад складаных задач, заахвочваюць дзяцей прымаць выклікі.

9. Вучаць вучняў цаніць канцэнтрацыю, настойлівасць і ўсвядомленую практыку.

 

МАСТАЦТВА НАВУЧАННЯ

 

ШТО РОБЯЦЬ НАСТАЎНІКІ

ШТО РОБЯЦЬ ВУЧНІ

  • Ставяць дакладныя і выразныя мэты навучання
  • Заахвочваюць з дапамогай крытэрыяў поспеху
  • Маюць дыяпазон стратэгій навучання
  • Ведаюць, калі вучні не прагрэсуюць
  • Забяспечваюць зваротную сувязь
  • “Бачна” вучацца самі
  • Разумеюць мэты навучання
  • Заахвочваюцца з дапамогай крытэрыяў
  • Пашыраюць набор стратэгій навучання
  • Ведаюць, калі яны не вучацца
  • Шукаюць зваротнай сувязі
  • “Бачна” навучаюць сябе

 

 

ПІЯЖЭ І СТРАТЭГІІ КАГНІТЫЎНАГА РАЗВІЦЦЯ

Асноўная ідэя, якую вылучае Хэці, заключаецца ў тым, што настаўнік павінен разумець, дзе вучань знаходзіцца на ўзроўні свайго мыслення, а затым кінуць яму выклік, каб выйсці за межы гэтага ўзроўню праз працэс, апісаны як «кагнітыўнае паскарэнне».

Настаўнікі павінны забяспечваць навучанне на правільным узроўні і правільным спосабам, улічваючы, як вучань апрацоўвае інфармацыю. Гэта цягне за сабой выкарыстанне метадаў, якія прымушаюць вучняў думаць аб навучанні больш выразна, а працэс мысленне становіцца ясным.

ЗВАРОТНАЯ СУВЯЗЬ:

У сваім даследаванні Хэці дэманструе, што адным з самых магутных фактараў, якія спрыяюць дасягненню поспеху, з'яўляецца зваротная сувязь. Хэці сцвярджае, каб зваротная сувязь была эфектыўнай, яна павінна:

  • быць дакладнай, звязанай з мэтай, значнай для вучняў і сумяшчальнай з папярэднімі іх ведамі, а таксама мець лагічныя сувязі
  • быць накіраванай на правільны ўзровень, каб дапамагчы навучэнцам зразумець, задзейнічаць або распрацаваць эфектыўныя стратэгіі для апрацоўкі інфармацыі, прызначанай для вывучэння
  • спалучацца з эфектыўным навучаннем у класах і факусавацца на прадмеце (мэты навучання) і на тым, як вучні павінны гэта рабіць (крытэрыях поспеху)
  • своечасовай: давацца, калі вучні вучацца
  • прадстаўляць інфармацыю пра тое, як і чаму вучань дасягнуў або не дасягнуў крытэрыяў поспеху
  • прапаноўваць стратэгіі, каб дапамагчы вучню палепшыць вынікі

 

У сваёй кнізе Хэці сцвярджае, што вусная зваротная сувязь значна больш эфектыўная, чым пісьмовая, і што самая моцная зваротная сувязь тая, што ідзе ад вучня да настаўніка.

Janet Moffat  (Senior Associate)

Пераклад  ТБШ-nastaunik.info.

Крыніца: https://www.egfl.org.uk/sites/default/files/School_effectiveness/5a%20What%20is%20Visible%20Learning.pdf

Спампаваць PDF на беларускай і рускай мовах http://www.nastaunik.info/sites/default/files/page/files/hattie-what_is_visible_learning-by-ru.pdf