Media Literacy Camp – 2019. Рэсурсы для медыяадукацыі: Беларусь

Беларускія настаўнікі прынялі ўдзел у Міжнароднай школе медыяадукацыі ў Швецыі. Школа адбывалася з 1 по 6 красавіка 2019 г. на базе ўниверсітэта Карла Лінея ў г. Кальмар.  
Прапануем серыю публікацый пра стан медыяадукацыі і карысныя рэсурсы краін-удзельніц: Беларусі,  Швецыі, Грузіі, Малдовы і Украіны. Нагадваем, што больш інфармацыі можна атрымаць у суполцы "Медыяадукатар"  на фэйсбуку. Акрамя таго, удзельніца школы Святлана Іванюшына вяла   падрабязный дзённік падзеяў школы Media Literacy Camp – 2019. 

Часть 1. Беларусь

Сёлета наша ментарская супоkка адабрала для ўдзелу ў міжнароднай медыяшколе, што традыцыйна праходзіць на базе ўніверсітэта Карла Лінея ў шведскім горадзе Кальмары, моладзь. Ну трэба ж, каб нехта дажыў да зменаў і пры гэтым ведаў, як уладкаваны цывілізаваны свет, і куды рухаць адукацыю. Маладыя настаўнікі аказаліся выдатнымі, таму глядзім у будучыню з аптымізмам!

У першы ж дзень навічкі атрымалі шок. Аказалася, усе ўдзельнікі медыяшколы, акрамя беларусаў, маюць праектнае мысленне! Яны абмяркоўваюць не толькі адукацыйныя ідэі, а яшчэ і механізм іх рэалізацыі з дапамогай розных фондаў: замежных, міжнародных і фондаў сваіх дзяржаваў. 

Але адчувалі мы сябе як бедныя родзічы нядоўга – якраз да моманту, калі трэба было прэзентаваць сваю дзейнасць. Тут аказалася, што нам не толькі ёсць чым пахваліцца, але і чаму навучыць калег з Малдовы, Грузіі, Украіны і нават Швецыі.

Мы не завастралі ўвагі на праблемах. Проста распавядалі пра тое, што у нас добра атрымліваецца і магло б быць цікава для іншых.

Ну, па-першае, гэта наш курс "Медыяадукацыя ў школе". Такога ні ў кога няма! Ніхто не дадумаўся, аб'яднаць у адным курсе медыяадукацыю і актыўную ацэнку, з дапамогай якой настаўнікаў-практыкаў падтрымліваюць ментары. Набіраем на курс 60 – 70 настаўнікаў, але дзякуючы ім штогод больш за 2000 вучняў атрымліваюць веды і навыкі медыя-інфармацыйнай пісьменнасці ў сваіх школах. Дыстанцыйны курс-падтрымка – гэта нашае ноў-хаў і, каб дзяржава не была ворагам уласнага народу, і настаўнікаў у прыватнасці, мы б мелі магчымасць стаць адукацыйным флагманам у Еўропе.

 

Па-другое, гэта нашы методыкі. Нават свой досвед беларусы падалі ў форме гульні "мазгабойня". Спачатку заінтрыгавалі ўдзельнікаў школы пытаннямі, уцягнулі іх у гульню, а потым пры праверцы адказаў распавялі пра галоўныя нашы дасягненні.

Алена Палейка і Алена Талалаева прэзентуюць досвед медыяадукацыі Беларусі

Па-трэцяе, гэта нашы настаўнікі. Гэта яны – выпускнікі курсаў “Медыяадукацыя ў школе” збіраюць банк практыкаванняў, ствараюць адкрытыя курсы для анлайн-навучання калег, пішуць кнігі і метадычкі… Усяго не пералічыш. Я не першы раз на медыяшколе, і кожны раз адбываецца падобная карціна. Напачатку журналісты, кіраўнікі праграм, асабліва з постсавецкай прасторы, ставяцца да настаўнікаў крыху звысака. Але пасля дня абмену досведам, калі нашы ціхія і памяркоўныя настаўнікі паказваюць свае 5-хвлінныя майстар-класы, адбываецца цуд. Беларускія настаўнікі становяцца галоўнымі асобамі медыяшколы, на іх ўсе глядзяць як на чараўнікоў, якія валодаюць філасофскім каменем і ўмеюць ператвараць волава ў золата. Так адбылося і сёлета, хаця рабіць майстар-класы мы выставілі сваіх таленавітых жаўтароцікаў.

Вольга Кавалеўская фармуе медыякампетэнцыі на ўроках замежнай мовы

Святлана Іванюшына праводзіць практыкаванне для пазакласных заняткаў

Таццяна Багдановіч дзеліцца досведам інтэграцыі медыяадукайцыі ва ўрокі фізікі

Практыка паказала, што мы ўзялі правільны курс на інтэграцыю медыя ў выкладанне школьных прадметаў. Украінцы ж спачатку распрацавалі асобныя медыяадукацыйныя курсы для школьнікаў розных узростаў, аднак праз некалькі год зразумелі, што гэтага недастаткова. Факультатыўныя і дадатковыя заняткі – малаэфектыўныя. Цяпер іх новыя праграмы і новыя падручнікі маюць медыяадукацыйны патэнцыял.
Відаць, па гэтым шляху пойдуць і іншыя краіны.

Таму працягам гэтай публікацыі будуць артыкулы, прысвечаныя досведу і агляду медыяадукацыйных рэсурсаў краін – удзельніц Media Literacy Camp – 2019: Украіны, Швецыі, Грузіі і Малдовы.
 

Рэсурсы, якія прэзентавала Беларусь:

  1. Рубрика по медиаграмотности на портале неформального образования(бел): http://www.nastaunik.info/media
  2. Книга “Медиаобразование в школе: Формирование медиаграмотности учеников”. Пособие для учителей. (бел) http://www.nastaunik.info/sites/default/files/page/files/mediaeducation-by_0.pdf
  3. Курс “Медиаобразование в школе” на платформе moodle для учителей. http://www.nastaunik.info/moodle/
  4. Описание и структура этого курса http://www.nastaunik.info/moodle/mod/page/view.php?id=28
  5. Канал YouTube, плейлист “Медиаобразование” (рус, бел, англ.) https://www.youtube.com/playlist?list=PLHUxJHwmpBTOH-WHU0j30kzNoB69spb3n
  6. MOOC “Школа медиаадукатораў” для учителей на платформе Canvas (бел) - вход свободный, только зарегистрироваться:https://canvas.instructure.com/courses/1212828
  7. Тулкит (копилка упражнений) (рус)  https://medianavigator.org/toolkit
  8. Медиа-тулкит для школы: упражнения для уроков разных предметов и внеклассных занятий (бел+рус) (пока работает в тестовом режиме) http://www.nastaunik.info/mediatoolkit/
  9. Группа беларусских медиа-педагогов на ФБ (бел+рус) (там обмениваются идеями, результатами, проблемами…) https://www.facebook.com/groups/medyaadukatar/

 

Примеры удачной практики:

  1. С. Иванюшина, С. Локис. Медиаобразование в начальной школе. (рус) http://www.nastaunik.info/sites/default/files/page/files/ivanyushyna-lokis-ma.pdf

  2. Как дети работают со сторибордом при создании сценария ролика социальной рекламы (рус) https://youtu.be/imTM9ZXilCY?list=PLHUxJHwmpBTOH-WHU0j30kzNoB69spb3n

    1. https://youtu.be/HeYnoQhZmpA?list=PLHUxJHwmpBTOH-WHU0j30kzNoB69spb3n

    2. А вот сам ролик (сняли дети сельской школы) (рус): https://youtu.be/F4Z6CUi_gp4?list=PLHUxJHwmpBTOH-WHU0j30kzNoB69spb3n

  1. Пример урока английского языка, в который интегрирована МИГ(анг): https://youtu.be/nTXqrNVItSs?list=PLHUxJHwmpBTOH-WHU0j30kzNoB69spb3n

  2. Ролик для занятий "Язык кино" ( рус) о влиянии музыки, цвета, освещения, ракурса камеры на восприятие медиатекста. Сняли ученики и учителя СШ 26 г. Гродно. https://youtu.be/kVGUcr0VRhI?list=PLHUxJHwmpBTOH-WHU0j30kzNoB69spb3n

  3. Медиаграмотность на уроках истории, физики и английского языка. ( Рус) Мастер-класс беларусских Учитель на Media Literacy Camp-2018. https://youtu.be/hi6zSiedtcs?list=PLHUxJHwmpBTOH-WHU0j30kzNoB69spb3n