Увага! Пачаўся набор у XXX метадычны летнік “АЛЬХОЎКА-2019”

Адбудзецца з 1 па 7 ліпеня 2019 года! 

ДУА “Акадэмія паслядыпломнай адукацыі” пры падрымцы Астравецкага аддзела адукацыі і Альхоўскай сярэдняй школы праводзіць аўтарскія курсы прафесара кафедры педагогікі і менеджмента адукацыі М.І. Запрудскага (План повышения квалификации и переподготовки кадров образования в 2019 году ГУО «Академия последипломного образования»,  Страница 14).

Тэма курсаў: “Праектнае навучанне як механізм забеспячэння якасці адукацыі вучняў”.

Мэта павышэння кваліфікацыі: валоданне ўдзельнікамі метадамі і сродкамі планавання і арганізацыі праектнай дзейнасці навучэнцаў. Павышэнне кваліфікацыі адбудзецца ў два этапы: Першы – дыстанцыйны – з 3 па 28 чэрвеня. Другі – вочны, непасрэдна ў летніку – з 1 па 6 ліпеня.

Месца правядзення заняткаў – “зялены клас” на беразе р. Страча і кабінет інфарматыкі Альхоўскай сярэдняй школы Астравецкага раёна.

Удзельнікі – толькі тыя настаўнікі, кіраўнікі школ, метадысты і выкладчыкі ІРА, якія загадзя дашлюць заяўкі і атрымаюць спецыяльныя запрашэнні. У конкурсе будуць мець перавагі педагогі, якія ўпершыню заявіліся ў летнік і тыя, хто пачынаў гэты праект у 1990 годзе.

Заяўку аформіце ў выглядзе табліцы:

Прозвішча, імя і імя па бацьку

Пасада

Месца працы

Хатні адрас з паштовым індэксам

Тэлефон 8-0ХХХХХХХХ

Е-mail

Пасада, прозвішча, імя і імя па бацьку кіраўніка, які аплоціць камандзіроўку (калі яе дадуць).

Электронны адрас гэтай устновы ці арганізацыі

Чаму Вы вырашылі вучыцца менавіта на гэтых курсах?

У чым заключаецца Ваш вопыт прымянення метада праектаў – 5-7 сказаў? (не абавязкова)

У якім годзе Вы ўпершыню прыехалі ў летнік?

Колькі ўжо разоў Вы прайшлі навучанне на курсах у летніку?

Пажаданае месца начлегу (свая палатка ці прышкольны інтэрнат)

На чым прыедзеце ў летнік (свая машына ці грамадскі транспарт) ?

Заяўку дашліце М. Запрудскаму на адрас zaprudskyn@mail.ru. Не патрэбна дасылаць далучаным файлам.

Важныя даты:

11 --21 мая – прыём заявак.

Да 31 мая – залічэнне ў лік удзельнікаў.

3 – 28 чэрвеня – дыстанцыйнае навучанне.

1 ліпеня – заезд у Альхоўку.

2 ліпеня – пачатак заняткаў.

6 ліпеня – апошні дзень курсаў.

7 ліпеня – ад’езд.

Падрабязнасці пра летнік можна прачытаць на старонках часопіса “Фізіка”, у “Настаўніцкай газеце” (у ліпеньскіх або жнівенскіх нумарах), а таксама ў інтэрнэце:

http://www.academy.edu.by/personalii/372.html

https://www.facebook.com/groups/olxovka/

http://www.nastaunik.info/node/16332

http://www.nastaunik.info/node/16705