“Лаві фэйк!” Конкурс для творчых падлеткаў і школьных медыя

Конкурс для творчых падлеткаў і школьных медыя
 
Мэта конкурсу: павышэнне медыя-інфармацыйнай кампетэнтнасці вучняў, стымуляванне іх творчай актыўнасці, найперш, у навучанні крытычнаму аналізу СМІ і ў стварэнні медыяадукацыйных прадуктаў. 
 
Конкурс праводзіцца як рэакцыя на патрэбу моладзі ў павышэнні ўласнай медыя-інфармацыйнай каметэнтнасці і крытычнага мыслення. Конкурс будзе спрыяць разуменню таго, як СМІ могуць фарміраваць грамадскую думку, а таксама ўплываць на паводзіны і каштоўнасці людзей.
 
Удзельнікі: вучні 8 – 11 класаў, моладзь 14 –18 год. 
 
Агульныя палажэнні:
 
для ўдзелу ў конкурсе трэба падрыхтаваць уласны медыяпраект у любым медыйным фармаце і жанры, які б спрыяў павышэнню інфармаванасці і медыяпісьменнасці дзяцей ці дарослых; 
створаны праект аўтары размяшчаюць у інтэрнэце самастойна і (або) дасылаюць для размяшчэння на старонцы Конкурсу на сайце Nastaunik.info;
створаныя медыяпрадукты павінны мець навучальны патэнцыял (напрыклад, паказаць як навучыць бабулю адрозніваць праўду ад фэйкаў, тлумачыць, чаму персанальныя дадзеныя лепш не публікаваць у адкрытым доступе і г.д.), абапірацца на актуальныя праблемы, дэманстраваць каштоўнасную пазіцыю аўтара(аў), улічваць асаблівасці мэтавай аўдыторыі (для каго створаны, каму можа быць цікавы?); 
аўтары павінны прытрымлівацца журналісцкай этыкі і стандартаў, лічыцца з аўтарскімі правамі;
пажадана конкурсную работу выканаць на беларускай мове. 
Намінацыі:
1 Мультымедыя — аўдыё ці відэа: кліп, міні-фільм (не даўжэйшы за 7 хвілін), анімацыя, навучальны відэаролік, ролік сацыяльнай рэкламы, падкаст, тэле- ці радыёперадача для школьнага тэлебачання/радыё і г.д.
Крытэрыі ацэнкі: 
1. Інфармацыйнае напаўненне (адпаведнасць тэме „медыяпісьменнасць“, актуальнасць для сучаснай школы і грамадства, арыгінальнасць сцэнарыю: паўната раскрыцця тэмы). 
2. Знешняе афармленне (культура мовы, наяўнасць тытульнага і завяршальнага кадраў, музычнае афармленне, якасць гуку і інш.).
3. Мантаж (якасць, сінхранізацыя, веданне кінамовы) 
 
2. Графічныя і інтэрактыўныя медыя: інфаграфіка, фота і фотарэпартаж, плакат, комікс, гульня, квіз і г.д.
Крытэрыі ацэнкі: 
1. Інфармацыйнае напаўненне (актуальнасць для сучаснай школы і грамадства, праўдзівасць, вялікі аб’ём інфармацыі на малой плошчы, проста аб складаным).
2. Баланс выяваў і тэксту, лёгкасць успрымання, баланс эстэтыкі і сэнсу.
3. Эстэтычнасць, функцыянальны дызайн (не дзеля дызайну). 
 
3. Тэкставыя медыя: лонгрыд, блог, пост, група ці старонка ў сацыяльнай сетцы, артыкул у школьнай прэсе, журналісцкае расследаванне, рэпартаж і г.д.
Крытэрыі ацэнкі: 
1. Інфарматыўнасць (глыбіня і арыгінальнасць зместу, праўдзівасць, пісьменнасць выкладання, надзейнасць выкарыстаных крыніц).
2. Скіраванасць зместу на мэтавую аўдыторыю.
3. Дызайн (колер, шрыфт, ілюстрацыі, спасылкі).
 
Прафесійнае журы: вядомыя журналісты, рэжысёры, акторы, педагогі-медыяэксперты, прадстаўнікі партнёрскіх арганізацый гэтага праекта.
 
Удзельнікаў конкурсу а таксама настаўнікаў якія дапамагалі ў стварэнні праектаў, чакаюць дыпломы, а пераможцаў — каштоўныя прызы. Узнагароджанне адбудзецца падчас спецыяльнай імпрэзы ў траўні 2019 года. 
Усе работы (ці спасылкі на іх) будуць змешчаны на сайце www.nastaunik.info/ 
для агульнага абмеркавання. 
Для ўдзелу ў конкурсе запоўніце анкету-заяўку , а таксама гатовую работу (ці спасылку на яе) дашліце да на электронны адрас mediakonkurs2019@gmail.com да 15 красавіка 2019 года. 
Увага. Прэс-клуб Беларусь ладзіць медыяшколу для старшаклаcнікаў. Гэта дапаможа стварыць свой медыя-праект.
Арганізацыйны камітэт