Запрашаем на EdCamp Belarus-2018!

Запрашаем да ўдзелу ў Другой неканферэнцыі школьных настаўнікаў EdCamp Belarus 2018.
Больш за 100 настаўнікаў з усіх рэгіёнаў Беларусі збяруцца ў Мінску 13-14 кастрычніка 2018 года,  каб абмяняцца ідэямі добрых практык, паслухаць экспетаў і замежных гасцей. 
Кожнаму, хто прывязе на эдкэмп свой майстар-клас ці нешта іншае,  будзе прадстаўена 1,5 хв на прэзентацыю сваіх ідэй. Найбольш цікавым тэамам на думку саміх настаўнікаў будзе прадастаўлена падтрыхтаваная аўдыторыя для правядзення поўных прэзентацый, майстар-класаў, адкрытых урокаў. Усе ўдзельнікі будуць забяспечаны харчаваннем на працягу двух дзён Неканферэнцыі.
Іншагароднім удзельнікам, гатовым падзяліцца з калегамі сваімі напрацоўкамі, арганізатары прадастаўляць пражыванне у гатэлі і кампенсуюць выдаткі на праезд у два бакі. З-за вялікай колькасці ахвотных і абмежаванасць па месцы і часе будзе ўсталяваны ліміт на запрашэнне ўдзельнікаў у якасці вольнага сулахага. 
Так што раім не быць празмерна сціплымі, пазначаць у анкеце тым, чым вы гатовы падзяліцца.
Што такое EdCamp? https://www.youtube.com/watch?v=I7DwCI7j0Bg
Арганізатары ўпэўнены, што калі вы ўжо адчынілі гэтую спасылку - значыць вы гатовыя далучыцца да свята адукацыі. 
Запоўніць анкету-заяўку можна тут.
Адабраным удзельнкам прыдзе запрашэнне да 7 кастрычніка 2018 г. 
Паглядзець, якая атмасфера і майстар-класы былі на мінулым эдкэмпе можна тут.
Фотарэпартаж з EdCamp-2017 тут
Будуем супольнасць адказных настаўнікаў разам!