Урок-гульня "Мазгабойня"

Дар'я Касякова, настаўніца гісторыі гімназіі №34 г. Мінска, падрыхтавала да ўрока ведаў "Мне пашчасціла тут нарадзіцца" гульню. Ёй можна скарыстацца і падчас класнай ці інфармацыйнай гадзіны.
"Дзеці вельмі заахвочаныя гульнямі кшталту "мазгабойні", таму я  зрабіла для сваіх дзетак такі ўрок-гульню. Гуляць у яе проста: у прэзентацыі ідуць спачатку заданні, на выкананне якіх закладзены час, вучні ў камандах пішуць адказы на сваіх паперках, а пасля кожнага туру правяраем (можна перадаць свой бланк адказаў суседняй камандзе для праверкі). У мяне 8 клас, таму выдумляла заданні на ўзрост 13-14 гадоў. Калі хто працуе ў Менску альбо проста будзе жаданне калі-небудь скарыстацца маей распрацоўкай, калі ласка!"

Спампаваць распрацоўку: RAR, 19,3 Mб