Вучым школьнікаў крытычна мысліць: 9 прыёмаў

Крытычнае мысленне - гэта больш, чым уменне думаць ясна, рацыянальна і самастойна. Крытычнае ўспрыманне інфармацыі азначае магчымасць сфармаваць уласнае меркаванне, незалежнае ад знешніх фактараў. Гаворка ідзе пра дысцыпліну ў думках, пра ўменне шукаць лагічнае тлумачэнне ў тых ці іншых сітуацыях без эмоцый, разам з тым здольнасць быць адкрытым да іншых пунктаў гледжання і меркаванняў. 
 
Рэдакцыя часопіса «На Урок» дала дзейсныя парады для развіцця крытычнага мыслення на ўроках. Адаптацыя матэрыяла - nastaunik.info.
 
1. Пачынайце з пытанняў
Што вы хочаце вывучыць або абмеркаваць? Гэта могуць быць пытанні, якія патрабуюць адказу "так" ці "не". А могуць быць і такія, якія будуць натхняць на пошук новых ведаў і вырашэнне праблем.
Звяртайцеся да метаду мазгавога штурму: запісвайце адказы, якія гучаць, на дошцы. Гэта ўжо гатовая адкрытая дыскусія. Гэта спосаб паказаць думку іншых, раскрыць праблему больш шырока.
 
 
2. Вырашайце праблемы
Стаўце задачу вырашаць канкрэтныя праблемы - гэта адзін з лепшых спосабаў навучыць крытычна думаць. 
 
3. Шукайце інфармацыю
Пагадзіцеся, вучням складана аналізаваць, калі яны не валодаюць хоць нейкай інфармацыяй. Пачніце практыкаванні па развіцці крытычнага мыслення са збора адпаведнай інфармацыі. Вось крыніцы пошуку інфармацыі:
  • Чытанне ў класе і дома.
  • Папярэднія ўрокі і спецыяльныя практыкаванні для развіцця крытычнага мыслення.
  • Відэа- і аўдыёматэрыялы.
 
4. Фарміруйце ўмовы інфармацыйнай свабоды
Частка умення крытычна думаць - гэта разуменне, калі інфармацыю трэба выкарыстоўваць, а калі адкінуць. Вучні павінны навучыцца назапашваць веды ва ўмовах свабоды. Недахоп інфармацыі па тым ці іншым пытанні спараджае фарміравання фальшывай карціны свету. Правільнае а выкарыстанне атрыманых дадзеных мае вырашальнае значэнне для поспеху вучняў у школе і жыцці. Тут важна навучыць падбіраць факты, якія дапамогуць эфектыўна вырашыць пастаўленую праблему. Менавіта таму крытычнае мысленне так глыбока звязана з паўсядзённым жыццём кожнага. 
 
5. Кансультуйцеся з класікамі
Вялікія літаратурныя творы – ідэальная стартавая пляцоўка. Для кожнага прадмета знойдзецца нешта сваё, разам з тым гэта дапаможа і настаўніку развівацца. Вы можаце параіцца з настаўнікамі літаратуры, калі трэба знайсці кнігі, якія змогуць матываваць школьнікаў, або раскажуць проста пра складаныя рэчы. Просты прыклад – «Рамэа і Джульета» Шэкспіра. Гэты твор зможа навучыць аналізаваць прычыны ўчынкаў тых ці іншых людзей, прадбачыць наступствы і фіксаваць перадумовы канфліктных сітуацый. Гэта пастаянныя пытанні з дзясяткамі розных адказаў.
 
 
6. Стварыце ўласную краіну (работа над праектам)
Такі праект здольны прайграць жыццё вялікай краіны ў мініяцюры. У працэсе выканання праекту вучні вывучаюць гісторыю, геаграфію, палітыку, эканоміку і многае іншае.
Можаце даць такую задачу ў пачатку чвэрці, бо патрэбны час на яго выкананне (хай нават цэлы месяц). Калі хочаце, можаце падрыхтаваць пэўны шаблон для краіны, якую б вы хацелі ўбачыць па выніку.
 
7. Выкарыстоўвайце работу ў групах
Пакажыце вучням, што іх аднагодкі - гэта крыніца каштоўнай інфармацыі, пытанняў і метадаў вырашэння праблем. Сумесная праца вучняў над пэўнымі задачамі дапаможа шырэй зірнуць на праблему, сфарміруе навыкі супрацоўніцтва, працы ў камандзе. Вядома, камусьці больш да спадобы самастойная праца, але варта паказаць гэтым дзецям, што разам, як той казаў, можна і мора запрудзіць.
 
8. Выконвайце ролі
Здольнасць паставіць сябе на месца кагосьці ўплывае на развіццё аналітычнага і творчага пачаткаў. Менавіта таму акцёры, перш чым зыграць ролю, спрабуюць дасканала даследаваць персанажа, каб зразумець, што матывуе яго, кіруе дзеяннямі.
Хай вучні даследуюць канфлікт, звязаны з дзвюма гістарычнымі фігурамі. Вучні, якія возьмуць на сябе ролю гэтых персанажаў, будуць адстойваць свой пункт гледжання. Такім чынам будзе сфарміраваны погляд на канфлікт з розных пунктаў гледжання. Канчатковая задача – знайсці кампраміс.
 
9. Расстаўляйце прыярытэты
Развіваць крытычнае мысленне можна на кожным прадмеце. Вывучайце новую тэму, але будуйце ўрок так, каб дзеці не проста ўспрымалі інфармацыю, а асэнсоўвалі яе. Абмяркоўвайце новую інфармацыю, правакуйце пытаннямі, шукайце адказы разам. І з цягам часу вы самі будзеце разглядаць крытычнае мысленне як культуру, а не як павіннасць.