Урок літаратуры ў 9 класе «Асоба Яна Баршчэўскага. Вобраз шляхціца Завальні» праз медыятэксты

Павел Лічэўскі, настаўнік беларускай мовы гімназіі №1 Пінска прапануе распрацоўку ўрока беларускай літаратуры ў 9 класе на тэму: «Ян Баршчэўскі. Асоба пісьменніка. «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» – галоўны твор пісьменніка. Вобраз шляхціца Завальні».
На вывучэнне тэмы адводзіцца два ўрокі, гэта – першы. Урок Паўла Лічэўскага цесна звязаны з тэмай медыяадукацыі вучняў. Так, існуе спектакль і мастацкі фільм, у якіх аўтары па-рознаму рэпрэзентавалі твор. На ўроку настаўнік знаёміць дзевяцікласнікаў з поглядамі рэжысёраў і актораў на літаратурны твор, вучыць дэкадаваць медыятэксты і выказваць свой погляд як на літаратурны твор, так і на фільм і спектакль па матывах Баршчэўскага.
Усё гэта дапамагае больш глыбока ідэйна зразумець твор, яго значэнне ў зараджэнні новай беларускай літаратуры, значэнне дзейнасці самога Яна Баршчэўскага, а таксама крытычна асэнсаваць погляды на твор стваральнікаў медыятэкстаў.
 
План урока спампаваць можна тут: 

Дадаць каментар

Перазагрузіць Type the characters you see in this picture.
Калі ласка, увядзіце сімвалы, якія Вы бачыце на малюнку; калі вы не можаце прачытаць іх, адпраўце форму і для Вас будзе створаны новы вобраз. Не адчувальныя да рэгістра.  Пераключыць на аўдыя-праверку.