"Настаўнік - прафесія не для слабакоў"

Настаўнік - гэта прафесія апошнім часам моцна страціла ў прэстыжнасці і заробках. На жаль, у яе ідуць і застаюцца па пакліканні нямногія. Яшчэ менш тых, хто спрабуе вярнуць аўтарытэт гэтай прафесіі. Праграма "Прыват" з Валярынай Куставай, прысвечана тэме «Актыўныя настаўнікі, або Праца без пераменаў».
 
Госця ў студыі – настаўніца рускай мовы і літаратуры Смалявіцкай раённай гімназіі Ганна Севярынец.

 
Таксікаманы, няпоўнагадовыя пацыенты нарколага, дзяўчынка, што спрабавала скончыць жыццё самагубствам, малыя рабаўнікі – усе гэтыя складаныя падлеткі былі ў класах Ганны Севярынец.
 
Як зацікавіць вучняў і працаваць у задавальненне?
Як зрабіць мабільнікі ды інтэрнэт памочнікамі, а не ворагамі адукацыі і настаўнікаў?
Як працаваць так, каб «выбарчыя камісіі», бюракратыя, папяровая праца і сістэма не забралі сілы і годнасць настаўніка?
Чаму настаўнікі сыходзяць з прафесіі?
Хто галоўны ў школе – настаўнік ці вучань?
Галоўныя плюсы і мінусы сучаснай сістэмы адукацыі ў школе?
Як набыць і не страціць аўтарытэт у вучняў?
 
Таксама ў праграме:
Былая настаўніца, цяпер удзельніца КВЗ, Кацярына Вайцяшонак, раскажа, як была вымушаная звольніцца са школы праз кіраўніцтва і бюракратыю.
Настаўнік з Магілёва Юры Каласоўскі атрымаў узнагароду як настаўнік года ў раёне і вобласці, ён працуе па тэхналогіі Актыўнай ацэнкі, удзельнічае ў марафонах і не лічыць папяровую працу праблемай.
Настаўнік Зміцер Марчук, які з сябрамі здзяйсняе праект "Настаўнік для Беларусі".
 
Паводле belsat.eu