Як абудзіць інтарэс вучняў да тэмы? Тэхналогіі граматнай пастаноўкі пытанняў

Бэт Холанд, доктар Універсітэта Джонса Хопкінса (ЗША), эксперт і цьютар у галінах mobile learning і лідарства, напісала калонку на партал адукацыйнага кам’юніці Edutopia, дзе падзялілася думкамі, чым адрозніваецца і як уплывае на працэс даследаванняў запыт – унутранае жаданне вучняў разабрацца ў пастаўленай праблеме. Бэт распавяла некалькі тэхналогій па граматнай пастаноўцы пытанняў, якія дапамогуць абудзіць інтарэс вучняў да тэмы. Публікуем адаптаваны пераклад арыгінальнага тэксту.
 
- Улетку, – распавядае аўтарка тэксту, – у мяне была займальная гутарка з групай педагогаў. Мы правялі некалькі дзён, абмяркоўваючы спосабы заахвочвання вучняў да даследчай практыкі. У гэтыя дні я зразумела фундаментальную праблему: апошнім часам запыт і працэс даследавання неўзабаве ператварыліся ў сінонімы. І тут узнікла іншае пытанне «Ці могуць вучні рабіць даследаванне без запыту або запыт без працэсу даследавання?».
 
Фармальна так. Адказ на пытанні, прапанаваныя настаўнікам пасля вывучэння матэрыялу, дапамагаюць вучням знайсці і ацаніць інфармацыю на якую-небудзь тэму, але разам з тым дзеці не задаюцца самастойна пытаннямі, не збіраюць звесткі аб праблеме, не робяць сувязі з іх уласным вопытам. Таму трэба не толькі задаваць пытанні і чакаць на іх падрыхтаваныя па падручніку адказы, але і выклікаць у вучня ўнутраны інтарэс, каб чалавек самастойна шукаў адказы ў галаве, аналізуючы некалькі крыніцаў і разважаючы лагічна.
 
Напрыклад, вучні на ўроку біялогіі праходзяць па праграме нейкую канкрэтную жывелу. Па апытанцы ад настаўніка дзеці знойдуць факты аб ягонай эвалюцыі, звычках і г.д. – гэта даследчы працэс. Але акрамя гэтага, вучні мусяць самастойна задавацца пытаннямі, а не толькі працаваць з формай, якую прапанаваў настаўнік. Гэта могуць быць навадныя пытанні кшталту «Чаму некаторыя жывёлы па ўсім свеце выглядаюць аднолькава, а некаторыя – вельмі адрозніваюцца?», «Ці маюць аднолькавыя рысы жывелы з аднаго біёму, але з розных кантынентаў?», «Чаму некаторыя з іх жывуць паўсюль, а некаторыя – унікальныя, і насяляюць толькі адно месца?». Калі чалавек самастойна задаецца пытаннямі, працэс даследаванняў будзе больш эфектыўным.
 
 
Сярод распаўсюджаных стратэгій матывацыі вучняў задавацца пытаннямі – тэхніка наводных пытанняў і здольнасць да рэфлексіі. Яшчэ важны прыём ад аўтара кнігі Falconer Гранта Лічтмана – задаваць пытанні, якія пачынаюцца са слоў «Што, калі?».
 
Напрыклад, «Што здарыцца, калі сонца ўзыдзе на Захадзе і сядзе на Усходзе? На што гэта паўплывае?». Такія пытанні робяць адказы неабмежаванымі. Есць яшчэ тэхналогія фрэймінгавых пытанняў – яны пачынаюцца са словаў «Як мы маглі б _____?». Іх прыхільнік, сусветна вядомы інаватар Мін Басадур, кажа, што такая фармулёўка падключае творчае мысленне і здымае ацэначнасць адказаў.
 
Дык ці можа быць даследаванне без запыту і запыт без даследавання? Даследаванне, безумоўна, можа існаваць як самастойны працэс, але менавіта наяўнасць самастойнага жадання разабрацца ў праблеме – уласна запыт – абуджае вучняў глядзець на даследаванне як на пошук новых ідэй, адказаў на новыя пытанні і вырашэнне з комплексных праблемаў.

Дадаць каментар

Перазагрузіць Type the characters you see in this picture.
Калі ласка, увядзіце сімвалы, якія Вы бачыце на малюнку; калі вы не можаце прачытаць іх, адпраўце форму і для Вас будзе створаны новы вобраз. Не адчувальныя да рэгістра.  Пераключыць на аўдыя-праверку.