БДУ выпусціў зборнік артыкулаў пра медыяпісьменнасць студэнта і выкладчыка ўніверсітэта

Выдавецства Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта выпусціла зборнік артыкулаў пад рэдакцыяй В. В. Самахвала па медыяграматнасці “Як развіваць медыяпісьменнасць студэнта і выкладчыка ўніверсітэта: стратэгіі і тэхнікі”.

У зборніку прадстаўлены артыкулы беларускіх і замежных аўтараў, у якіх разглядаюцца стратэгіі развіцця медыяпісьменнасці студэнтаў і выкладчыкаў, аналізуецца вопыт укаранення элементаў медыяадукацыі ў навучальны працэс універсітэта, абмяркоўваецца спецыфіка фарміравання інфармацыйнай і медыйнай кампетэнтнасці сучаснага спецыяліста. У кніжцы апісаны спектр метадычных інструментаў, накіраваных на развіццё медыяпісьменнасці.

Сярод тэмаў, праздстаўленых у зборніку, есць тэмы такога кшталту “Медыяпісьменнасць студэнтаў з інваліднасцю ў кантэксце рэалізацыі іх права на адукацыю”, “Медыяпісьменнасць і медиаадукацыя ў эпоху змены інфармацыйных парадыгмаў”, “Сучасныя тэхналогіі для стварэння інтэрактыўнай адукацыйнай прасторы” і шмат іншых цікавых тэмаў.

Спампаваць зборнік “Як развіваць медыяпісьменнасць студэнта і выкладчыка ўніверсітэта: стратэгіі і тэхнікі” можна на сайце Электроннай бібліятэкі БДУ

Дадаць каментар

Перазагрузіць Type the characters you see in this picture.
Калі ласка, увядзіце сімвалы, якія Вы бачыце на малюнку; калі вы не можаце прачытаць іх, адпраўце форму і для Вас будзе створаны новы вобраз. Не адчувальныя да рэгістра.  Пераключыць на аўдыя-праверку.