Запрашаем на курс дыстанцыйнага навучання «Медыяадукацыя ў школе»

Апошні тэрмін – 7 снежня 2017 г., 17:00

Запрашаем настаўнікаў, выкладчыкаў педагагічных установаў, метадыстаў на курс дыстанцыйнага навучання «Медыяадукацыя ў школе».

Умовы ўдзелу

Усе кандыдаты для ўдзелу ў праграме павінны:
• Займацца актыўнай выкладчыцкай дзейнасцю і мець жаданне развіцця сваіх прафесійных навыкаў, прафесійнай самарэалізацыі;
• Быць адкрытымі да ўспрыняцця новай інфармацыі і гатовымі да апрабацыі новых ведаў на практыцы;
• Валодаць базавымі ведамі па карыстанні камп’ютарам і мець доступ да інтэрнэту, мець уласную скрыню электроннай пошты;
• Самастойна даслаць заяўку на навучанне.

Змест і арганізацыя курса

Дыстанцыйны курс «Медыяадукацыя ў школе» складзены беларускімі педагогамі з мэтай дапамагчы настаўнікам выкарыстаць «бонусы» медыйнай прасторы для навучання: пашырэння і актуалізацыі змеcту навучальных прадметаў, павышэння матывацыі і фармавання медыйнай граматнасці вучняў. Курс будзе практыка-арыентаваным і не будзе патрабаваць ад настаўніка правядзення дадатковых заняткаў. Падобна навучанню традыцыйнай граматнасці, медыяграматнасць уяўляе сабой набор кампетэнцый, якія можна фармаваць пры выкладання любых прадметаў.

Як удзельнік/ удзельніца курсаў Вы будзеце з дапамогай ментара паступова знаёміцца з тэорыяй і практыкай медыяадукацыі і  ўводзіць на сваіх уроках і выхаваўчых занятках элементы фармавання медыйнай граматнасці вучняў. Курс складаецца з шасці модуляў. Кожны модуль працягваецца ад аднаго да трох тыдняў. У кожным модулі ўдзельнікі будуць атрымліваць дыдактычны матэрыял і заданне, якое будуць павіннны зрабіць у класе са сваімі вучнямі (студэнтамі). Пры жаданні ўдзельнікі змогуць карыстацца дадатковай літаратурай, а таксама матэрыяламі, якія будуць дасланы ўсім удзельнкам курса. Пасля кожнага модуля пішацца справаздача ў выглядзе анкеты.

Настаўнікі, якія скончаць курс, атрымаюць пасведчанне аб заканчэнні 60-гадзіннага курса.

Для найлепшых удзельнікаў курса плануецца магчымасць удзелу ў міжнароднай школе па медыяграматнасці (у сакавіку 2018 г.) і знаёмства з практыкай медыяадукацыі ў шведскіх  школах.

Тэрмін навучання – 3,5 месяцы. 

Пачатак курса – 10 снежня 2017 г.

Удзел у навучанні – бясплатны.

Хто вядзе курс

Курс дыстанцыйнага навучання праводзіцца пры арганізацыйнай падтрымцы РГА «Таварыства беларускай школы», адукацыйнага парталу www.nastaunik.info.  У якасці ментараў і кансультантаў выступаюць найлепшыя педагогі-практыкі, метадысты і выкладчыкі ВНУ, якія маюць тэарэтычную падрыхтоўку, уласны вопыт правядзення заняткаў з медыяадукацыйным зместам,  і  якія ў вялікай ступені склалі гэты інтэрнэт-курс.

Як падаць заяўку 

Для ўдзелу ў конкурсным адборы трэба запоўніць анкету-заяўку . Калектыўныя заяўкі не прымаюцца. Перавага будзе аддадзена найбольш матываваным удзельнікам і прадстаўнікам школ, дзе працуюць інавацыйныя пляцоўкі.

Апошні тэрмін прыёму заявак – 7 снежня 2017 г., 17:00.

На курс плануецца набраць 30 чалавек.

Пра вынікі адбору будзе паведамлена да 10 снежня  2017 г.

Запоўніць анкету-заяўку

Дадаць каментар

Перазагрузіць Type the characters you see in this picture.
Калі ласка, увядзіце сімвалы, якія Вы бачыце на малюнку; калі вы не можаце прачытаць іх, адпраўце форму і для Вас будзе створаны новы вобраз. Не адчувальныя да рэгістра.  Пераключыць на аўдыя-праверку.