Яўгенія Пастэрнак і Андрэй Жвалеўскі пачалі публікацыю дакументаў, якія сведчаць пра парушэнні заканадаўства ўпраўленнямі адукацый

Вось, што яны пішуць у сваім блогу

"Так ужо выйшла, што мы ўвязаліся ў бітву за адукацыю ў сваёй роднай Беларусі. Пачалося ўсё з адкрытага ліста Яўгеніі Пастэрнак і пэтыцыі на імя Прэзідэнта. Зрэагавалі і грамадзяне, якія актыўна падпісвалі пэтыцыю (на сёння - больш за 14 000 подпісаў), і смі, якія актыўна распаўсюджвалі "Крык душы Яўгеніі Пастэрнак», і міністэрства адукацыі.

Спачатку прадстаўнікі міністэрства пагадзіліся на размову ў прамым эфіры TUT.BY. Размова атрымалася напружанай, але мы ўсё ж такі дамовіліся на працяг дыялогу. Спакойнага дыялогу, без смі.

Мы сустрэліся з некалькімі адказнымі работнікамі міністэрства, у тым ліку з намеснікам міністра Раісай Станіславаўнай Сідарэнка. Перадалі дакументы, даведаліся некалькі цікавых навін.

Праца ідзе. Мы будзем трымаць вас у курсе.

А пакуль вырашылі выкладваць на сайце некаторыя з дакументаў пра самавольства мясцовых упраўленняў адукацыі. Выканкамы направа і налева парушаюць Кодэкс аб адукацыі, і пакуль ніхто ім не можа рэальна супрацьстаяць.

Але гэта пакуль. )))

Дадаваць дакументы будзем паступова. Сачыце за абнаўленнямі. Усе малюнкі клікабельныя". 
Вынік будзе, калі настаўнікі і надалей будуць  дапамагаць  збіраць  "даказальную базу". Толькі тады, мы можам разлічваць, што нашы агульныя намаганні знізяць ціск на настаўнікаў, які праяўляецца у навязванні ім неўласцівых абавязкаў і незаконных патрабаванняў. 

Спіс дакументаў, якія сведчаць аб самаўпраўстве чыноўнікаў з каментарамі тут.