МедыяНавігатар - сайт-скарбонка практыкаванняў па медыяпісьменнасці

"МедыяНавігатар” сайт-дапаможнік для настаўнікаў, выкладчыкаў і медыяадукатараў.
Стваральнікі яго назвалі “тулкіт” – скрынка інструментаў. Гэта набор гатовых практыкаванняў па развіцці медыяпісьменнасці з усімі дадаткамі, раздаткамі, спасылкамі на медыя – бяры і карыстайся!
Сайт мае навігацыю па ўзросце (ад дзіцячага садка да дарослых), па тэмах (факты і меркаванні, маніпуляцыя, рэклама, стварэнне медыя, інфа-бяспека, этыка, дэзінфармацыя, стэрэатыпы, сацыяльныя медыя і інш.),  метадах (групавая  і індывідуальная работа, гульня, дэбаты, дыскусія, мазгавы штурм, праект, выкарыстанне кейсаў) і ўзроўнях складанасці.  

"МедыяНавігатар” зрабілі разам практыкі-педагогі, журналісты і медыяэксперты з 11 краін:  Германіі, Арменіі, Беларусі, Украіны, Расіі, Грузіі, Малдовы, Польшчы, Румыніі, Латвіі, Кіргізіі.

Пакуль на сайце 45 практыкаванняў, частка якіх створана беларускімі настаўнікамі.  

"МедыяНавігатар” – гэта міжнародная лабараторыя медыяпісьменнасці, якая будзе працягваць сваю работу, а значыць чакайце новыя ідэі і новыя практыкаванні.

Карыстайцеся!  Распаўсюджвайце! Дзяліцеся з калегамі!

Пакуль мова тулкіта – руская (менавіта ў Расіі найбольшыя праблемы з медыяпісьменнасцю грамадзян). Аднак удзельнікі праекта маюць намер зрабіць пераклады для сваіх краін. 

Дадаць каментар

Перазагрузіць Type the characters you see in this picture.
Калі ласка, увядзіце сімвалы, якія Вы бачыце на малюнку; калі вы не можаце прачытаць іх, адпраўце форму і для Вас будзе створаны новы вобраз. Не адчувальныя да рэгістра.  Пераключыць на аўдыя-праверку.