Майстар-клас ад настаўніц Алены Ананчыкавай і Элы Якубоўскай «Крытэрыі ацэнкі: Што? Калі? Як?» (Відэа)

На першай неканферэнцыі для настаўнікаў EdCamp Belarus, дзе беларускія настаўнікі дзяліліся натхненнем, досведам і новымі ідэямі, настаўнік-метадыст, намесніца дырэктара жодзінскай СШ №13, настаўніца фізікі Алена Ананчыкава і настаўніца фізікі жодзінскай гімназіі №1 Эла Якубоўская зладзілі майстар-клас на тэму «Крытэрыі ацэнкі: Што? Калі? Як?».
 
Дакладчыцы цікава і даступна распавялі пра крытэрыі — то бок пра тыя прыкметы, на падставе якіх варта будаваць ацэнку. Эла Якубоўская і Алена Ананчыкава растлумачылі першасныя навыкі фармулёўкі крытэрыяў, правілы, як давесці гэтыя крытэрыі да вучняў і асаблівасці фармулёўкі крытэрыяў.
 
«Калі дзіця ідзе на ўрок або выконвае пэўнае заданне, у яго павінна быць не здагадка, што ён, магчыма, мусіць зрабіць або адгадаць думкі настаўніка. Вучню трэба валодаць дакладными крытэрыямі, па якіх яго будуць ацэньваць.
«Крытэрыі канкрэтызуюць працу на ўроку: тады вучні дакладна разумеюць правілы гульні. Прысутнічае дамова паміж настаўнікам і вучнем, і таму прыбіраецца стрэсавы складнік занятку – пра што дамовіліся, пра тое і ставіцца пытанне», – кажуць спікеркі.
 
Як правільна фармуляваць крытэры ацэнкі? Што такое індыкатар выканання? Як максімальна канкрэтызаваць крытэрыі? Зразумела і з практычнымі прыкладамі расказалі Алена Ананчыкава і Эла Якубоўская ў відэамайстар-класе з EdCamp Belarus.

Дадаць каментар

Перазагрузіць Type the characters you see in this picture.
Калі ласка, увядзіце сімвалы, якія Вы бачыце на малюнку; калі вы не можаце прачытаць іх, адпраўце форму і для Вас будзе створаны новы вобраз. Не адчувальныя да рэгістра.  Пераключыць на аўдыя-праверку.