Янка Купала. Паэма «Курган». Другі ўрок па вывучэнні паэмы

Галіна Сухава, настаўнік-метадыст ДУА «Гімназія №5 г. Віцебска», ментар дыстанцыйнага навучання АА, суаўтар новага падручніка па беларускай літаратуры для 7 класа распрацавала план урока беларускай літаратуры па вывучэнні вобразаў гусляра і князя ў творы «Курган» Янкі Купалы.

Дзякуючы гэтай метадычный распрацоўцы вучні будуць ведаць асноўныя характарыстыкі князя і гусляра, навучацца тлумачыць жыццёвы выбар герояў, разумець умовы, у якіх гэты выбар быў зроблены. Матэрыялы ўрока спрыяюць медыяпісьменнасці вучняў - на ўроку запланавана работа з праблемнымі пытаннямі і заданні па стварэнні медыяпрадуктаў.

Аўтарка распрацоўкі кажа: «Апошнім часам педагагічная грамадскасць і бацькоўская суполка заклапочаны тым, что дзеці не чытаюць праграмныя творы па літаратуры. Адной з прычын называюць адсутнасць вучнёўскага інтарэсу да класічнага “рэпертуару” праграмы, недасканаласць метадычнага апарату падручніка. Упэўнена, каб урок быў цікавым і карысным дзецям, вельмі многае залежыць ад настаўніка. Мастацкі твор толькі інструмент для набыццця сацыяльных і вучэбных кампетэнцый. Вельмі важна, каб ён патрапіў у рукі ўдумлівага чытача-вучня і настаўніка-творцы, які можа ўбачыць у класічным творы мастацкай літаратуры прыдатны матэрыял для набыцця ведаў па медыяпісьменнасці, чытацкай граматнасці – адных з асноўных кампетэнцый чалавека дваццаць першага стагоддзя».

clip.gif (1004×319)

План урока і прэзентацыю можна спампаваць ніжэй.

Дадаць каментар

Перазагрузіць Type the characters you see in this picture.
Калі ласка, увядзіце сімвалы, якія Вы бачыце на малюнку; калі вы не можаце прачытаць іх, адпраўце форму і для Вас будзе створаны новы вобраз. Не адчувальныя да рэгістра.  Пераключыць на аўдыя-праверку.