Як беларусаў далучаюць да міжнародных праектаў

Наталля Катчанка, Нясвіж.
 
Асноўная ідэя правядзення семінара ў Мюнхене, па словах арганізатараў, заключалася ў тым, што прагрэсіўнае грамадства хвалюе праблема ўплыву СМІ на светапогляд і псіхічны стан моладзі. З гэтай мэтай яны запрасілі людзей, якія маюць дачыненне да адукацыі і журналістыкі і могуць акрэсліць станоўчыя і праблемныя бакі медыяадукацыі моладзі ў краінах усходняга партнёрства і Расіі. 
 
15-16 мая адбыўся двухдзённы семінар па праблемах медыяадукацыі ў Мюнхене. Семінар быў арганізаваны пры падтрымцы Еўрапейскай моладзевай арганізацыі Schwarzkopf Stiftung Junges Europa і Інстытутамі Гётэ краін-удзельніц дадзенага мерапрыемства. У сталіцу Баварыі былі запрошаны прадстаўнікі 7 краін: Украіны, Расіі, Арменіі, Азербайджана, Грузіі, Беларусі, Германіі.
 
Удзельнікі семінара. 
 
Кола пытанняў, якія неабходна было абмеркаваць на семінарах, было даволі шырокім:
  •  Дэмакратычны падыход у сродках масавай інфармацыі
  •  Што такое “СМІ без абраз”
  • Як транслююць еўрапейскія і сусветныя падзеі СМІ ў розных краінах, 
  • Дзе моладзь можа знайсці надзейную інфармацыйную крыніцу, 
  • Як я магу супрацьстаяць нянавісці і пагрозам у інтэрнэце,
  • Як я магу стварыць уласны медыйны прадукт ці рэкламу,
Асноўныя мэты арганізацыі, якая з’яўлялася гаспадаром сустрэчы – прасоўванне ідэі пан-еўрапейскага супрацоўніцтва, узмацненне дэмакратычнага грамадства, барацьба з расізмам, ультра-правым экстрэмізмам і антысемітызмам. Для рэалізацыі гэтых мэт быў створаны Еўрапейскі моладзевы парламент, які праводзіць семінары, трэнінгі, майстар-класы, дыскусіі і г.д. у больш як 14 краінах Еўропы (у тым ліку ў Азербайджане, Украіне і Арменіі). 
 
Асноўная ідэя правядзення семінара ў Мюнхене, па словах арганізатараў, заключалася ў тым, што прагрэсіўнае грамадства хвалюе праблема ўплыву СМІ на светапогляд і псіхічны стан моладзі. З гэтай мэтай яны запрасілі людзей, якія маюць дачыненне да адукацыі і журналістыкі і могуць акрэсліць станоўчыя і праблемныя бакі медыяадукацыі моладзі ў краінах усходняга партнёрства і Расіі. Аднак асноўная мэта мерапрыемства – калектыўная распрацоўка сюжэтаў ці ідэй для стварэння адукацыйных відэаролікаў, якія будуць скіраваны на павышэнне медыйнай граматнасці падлеткаў і моладзі.
 
У першы працоўны дзень удзельнікі сфармулявалі свае чаканні ад сустрэчы і выказалі пажаданні таго, абмеркавання якіх пытанняў неабходна пазбегнуць. У асноўным яны датычыліся палітыкі і рэлігіі. Затым у выніку “мазгавога штурма” былі максімальна поўна акрэслены медыйныя кампетэнцыі, неабходныя сучаснай молодзі. 
 
 
У другой палове першага рабочага дня ўдзельнікі паспрабавалі скласці спіс аўдыявізуальных сродкаў і іншага кантэнту, на прыкладзе якіх можна вырашаць адукацыйныя задачы, а таксама распрацавалі дыдыктычныя прынцыпы, якія дапамогуць дасягнуць максімальнай эфектыўнасці пры рашэнні адукацыйных задач.
 
Завяршэннем першага працоўнага дня стала культурная праграма – наведванне пастаноўкі сучаснай харэаграфічнай трупы. Уражанні склаліся ў наведвальнікаў неадназначныя! Яшчэ доўга абмяркоўвалі сюжэт і аўтарскі падыход да яго рэалізацыі.
Увесь другі дзень быў прысвечаны распрацоўцы ідэй відэа. Удзельнікі былі падзелены на некалькі груп. Кожная павінна была прыдумаць сюжэт, які б змог зацікавіць падлеткаў з розных краін і даць пакрокавую рэкамендацыю для відэазапісу: удзельнікі, іх дыялогі, кампазіцыю, а самае галоўнае – з якой мэтай здымаецца гэта відэа.
 
Наша група на пачатку складалася з трох чалавек. Аднак, нават пасля гадзіны спрэчак мы не змаглі прыйсці да ідэі, якая б падабалася ўсім тром! Было прынята рашэнне раздзяліцца на дзве падгрупы і скласці два праекты. Першая група (я і хлопец з Самары) прыдумалі ролік “Графіці – прычына ДТЗ”. У грамадстве вельмі часта дыскутуюць наконт таго, графіці – гэта мастацтва, ці вандалізм. Мы пайшлі далей! Прапанавалі абмеркаваць пытанне, ці можа адбыцца дарожна-транспортнае здарэнне па прычыне графіці. Па нашай задумцы, ролікаў павінна быць не менш за тры. Першыя два – фэйкавыя. Трэці – праўдзівы. Для рэалізацыі першых неабходна ўлічыць музыку ці гукавыя спецэфекты, якія будуць складаць уражанне “негатыўнае – пазітыўнае”. Удзельнікамі будуць падлетак (хлопец ці дзяўчына), які рухаўся на веласіпедзе, загледзеўся на малюнак (сюжэт на малюнку таксама павінен быць прадуманы ў адпаведнасці з пасылам роліка) і ўехаў у агароджу суседняга будынка. Павенен быць гаспадар агароджы, сведка і хтосьці з праваахоўных органаў. Апошні ўдзельнік – журналіст, які бярэ інтэрв’ю ў кожнага з удзельнікаў. Кожнаму прапісваецца дыялог, дабаўляецца эмацыйнасць і вытрымкі з Правілаў дарожнага руху.
 
Праца захапіла кожнага ўдзельніка! Усе імкнуліся максімальна дэталёва данесці свае ідэі. На апошніх нават не хапіла часу. Аднак у якасці дамашняга задання было прапанавана прыдумаць яшчэ некалькі сюжэтаў.
 
Вялікі дзякуй арганізатарам і трэнерам семінара! Усе ўдзельнікі мелі магчымасць пазнаёміцца, падзяліцца вопытам і ўзяць “на ўзбраенне” шмат новых ідэй.
 
 
 
 
 
 

Дадаць каментар

Перазагрузіць Type the characters you see in this picture.
Калі ласка, увядзіце сімвалы, якія Вы бачыце на малюнку; калі вы не можаце прачытаць іх, адпраўце форму і для Вас будзе створаны новы вобраз. Не адчувальныя да рэгістра.  Пераключыць на аўдыя-праверку.