Як выглядаюць сучасныя падручнікі?

Юра Паўлаў, http://fortee.ru
Амерыканскія школьныя падручнікі яркія і запамінальныя. Акрамя ўласна тэксту ў іх ёсць дапаможныя элементы (scaffolding), якія дапамагаюць вучням працаваць з тэкстам рознымі спосабамі. Гэта стрэлачкі; схемы; выразна выдзеленыя галоўныя ідэі; стужкі часу з інструкцыямі, як іх правільна чытаць; каляровае кадаванне; спісы ключавых слоў; падрабязныя геаграфічныя карты; дадатковыя матэрыялы для дапытлівых; пытанні па ходзе тэксту для развіцця мыслення; тлумачэнне сувязі мінулых падзей з сучаснасцю (пераемнасць); ўстаўкі з біяграфіямі важных гістарычных асоб; выніковыя пытанні для самакантролю; прыклады стандартызаваных тэстаў пасля кожнай тэмы. Нярэдка раздзелы сканчаюцца індывідуальнымі пісьмовымі праектамі з пакрокавымі тлумачэннямі, як іх трэба рабіць, а менавіта: як карыстацца крыніцамі, структураваць працу, ставіць пытанні, працаваць у групе і інш.
 
803a63d5a28492ef832893a58adf1aaa.png (561×734)
 
70a9c950b0e1c087b3fa3c3a915603d2.png (530×724)
 
Мал. 1. Старонкі сучасных падручнікаў па дызайне нагадваюць старонкі вэб-сайтаў.
 
 
d906162ddc35af73204d28acca0e092b.png (739×667)
Мал. 2. Кожны параграф гэтага падручніка мае своеасаблівае наштобузу: патрабаванне адукацыйнага стандарту і тлумачэнне гэтага патрабавання мовай, зразумелай вучню. Паміж імі- слоўнік тэрмінаў.  Прераклад першага радка гэтай таблічкі: Стандарт: Вучань ведае ролю гравітацыі ў фармаванні і захаванні формы планет, зорак і Сонечнай сістэмы. Тлумачэнне для вучня: Ты павінен ведаць, як сілы прыцягнення паміж аб'ектамі, якія ўзнікаюць з за таго, што гэтыя аб'екты маюць масу, уплываюць на форму планет, зорак і Сонечнай сістэмы. Пасярэдзіне тлумачыцца значэнне двух тэрмінаў: "роля"" і "захаванне формы".
 
Цікавы ўласна дызайн і колеравая палітра: па-першае, колер стварае кантраст (падтрымлівае ўвагу), па-другое, колер уплывае на эмоцыі вучня (падвышае матывацыю). Амерыканскія падручнікі дарагія: ад $ 60 да $ 200. Зразумела, школьнікі іх не купляюць - купляе школа. Да падручнікаў прыкладаецца мільён дапаможных онлайн - рэсурсаў. Але самае галоўнае, на мой погляд, аўтары. Іх як мінімум тры. Але часцей за ўсё ў калектыў уваходзяць 10 і больш аўтараў, удвая больш рэцэнзентаў, шмат педдызайнераў і проста дызайнераў. Добры падручнік - гэта дарагое задавальненне.
 
3ae04fd9bbac00f0b9ab64a0c04d07b5.png (567×724)
Мал. 3. Гэты падручнік гісторыі мае ў канцы параграфа табліцу "Ацэнка" з заданнямі розных узроўняў, якія не хаваюцца ад вучня, а напісаны чырвоным колерам: "Праверка разумення", "Агляд тэмы", "Крытычнае мысленне", "Візуальны аналіз". У якасці візуальнага аналізу, напрыклад, вучням прапануюць разглядзець гістарычныя фота з двух дэманстрацый на стар. 701 і 702 і адказаць на пытанні: якія мэты з гэтых дэманстрацый, якія шляхі дасягнення? Што агульнае і ў чым розніца?
 
d48d4afcd7027e3dfa13c9f92c3aaf87.png (666×590)
Мал. 4. Падручнік падае прыклад, як графічна занатаваць кароткі змест параграфа "Структура Сусвету". Піраміда мае ўзроўні з азначэннямі паняццяў "зоркі", "галактыкі", "галактычныя кластэры", " Сусвет".
 
Прапаную паглядзець на выбарачныя падручнікі або іх раздзелы (25 «узораў») розных дысцыплін і паралельна парэфлексаваць над тым, ці можна на сваіх уроках выкарыстоўваць нейкія ідэі пры распрацоўцы ўласных навучальных матэрыялаў. Калі вам цікава даведацца, якія прадметы наогул выкладаюцца ў Злучаных Штатах, чытайце нататку аб агульнаадукацыйных стандартах у амерыканскай сярэдняй школе.
 
(Спасылкі актуальныя на 14 чэрвеня 2017 г.)
ГІСТОРЫЯ

(1) 8 клас: Усясветная гісторыя Старажытнага часу

(2) 9 клас: Гісторыя ад Рэнесансу да сучаснага часу

(3) 7-8 класы: Гісторыя ЗША (падручнік, працоўны сшытак, гласарый)

ЛІТАРАТУРА И ЧЫТАННЕ

(0) Розныя падручнікі

(1) 4 клас: Чытанне і грамата

(2) 5 клас: Чытанне і грамата

(3) 6 клас: Літаратура

(4) 7 клас: Кніга для настаўніка па літаратуры

(5) 11 клас: раздзел 1 «Пчатак амерыканскай літаратуры»

(6) 11 клас: раздзел1 «Амерыканскае ХІХ стагоддзе»

(7) 12 клас: раздзел 1 «Беавульф»

(8) 12 клас: літаратура (1551 старонак)

(9) 12 клас: раздзел « Джеэфры Чосер»

(10) 12 клас: раздзел «Адысей»

(11) прыклады тэкстаў з глосамі і заданнямі па літаратуры
(а) прыклад 1
(б) прыклад 2

ПРЫРОДАЗНАЎЧЫЯ НАВУКІ

(1) 8 клас: Біялогія

(2) 8 клас: Фізіка

(3) старэйшыя класы: Earth Science (геалогія (напр., мінералогія) + метэаралогія + акіянаграфія+ астраномія)
Некалькі раздзелаў
Працоўны сшытак да кнігі

(4) 8 клас: Прыродазнаўства/Сусвет (штат Тэнсі, 752 старонкі)
Працоўны сшытак
Тэсты да гэтай кнігі

(5) 8 клас: Навука і тэхналогіі (786 старонак, штат паўночная Караліна)

(6) ВНУ: Уводзіны ў хімію

(7) ВНУ: Анатомія

МАТЭМАТЫКА

(1) 8-9 класы: Алгебра  (456 старонак)

(2)  Агульны курс геаметрыі (2005)
Новае выданне гэтай кнігі

(3) 11-12 класы: Пачатак матэматычнага аналізу

(4) Сайт з некаторымі падручнікамі па матэматыцы

 
Пра аўтара:
Юрый Паўлаў (нар ў 1989 у Стоўбцах) - выпускнік факультэта міжнародных адносін БДУ 2012 года па спецыяльнасці "Сучасныя замежныя мовы (пераклад)»,  У 2016 годзе - скончыў магістратуру Сіракузскага ўніверсітэта (ЗША) па спецыяльнасці «Педагагічны дызайн, распрацоўка і ацэнка эфектыўнасці». З 2017 года вучыцца ў дактарантуры Сіракузскага ўніверсітэта і спецыялізуецца ў педагагічным дызайне. Сфера інтарэсаў: педагагічны дызайн, лінгвістыка, перакладазнаўства, старажытнагрэцкая культура, замежная літаратура. На ForteE - аўтар рубрыкі Аналітыка і тактыка. Працуе педагагічным дызайнерам у аддзеле прарэктара па вучэбнай рабоце ў Сіракузскім унверсітэце ў ЗША.
 
Ад Nastaunik.info. Не ўсе спасылкі адкрываюцца  ў нашым рэгіёне. Калі вы пільна б хацелі пабачыць які падручнік - пішыце ў каментары. Мы пастараемся звязацца з аўтарам. 
 

Каментары

Апублікавана Татьяна (госць) на

Давно видно какие у нас учебники. Такое впечатление, что создаются все условия, чтобы дети не хотели учиться. Они сложные, наполненные ненужной теорией, размытые. Для иностранцев учебники без аудио, хотя дети учатся по ним с 2009 года. Считаю, что учителям надо дать возможность выбора с каким учебником работать. Может тогда и наши авторы начнут шевелиться и делать действительно интересный и качественный продукт.

Дадаць каментар

Перазагрузіць Type the characters you see in this picture.
Калі ласка, увядзіце сімвалы, якія Вы бачыце на малюнку; калі вы не можаце прачытаць іх, адпраўце форму і для Вас будзе створаны новы вобраз. Не адчувальныя да рэгістра.  Пераключыць на аўдыя-праверку.