Спіс школ Мінска і буйных гарадоў Беларусі, дзе вучаць па-беларуску

Карта школ і гімназій сталіцы, а таксама буйных гарадоў, дзе вашы дзеці, дзеці вашых сяброў і знаёмых у у 2017/2018 навучальным годзе могуць атрымаць адукацыю на беларускай мове. Дзяліцеся гэтай інфармацыяй, а калі бачыце, што мы нешта ўпусцілі, пішыце ў каментарах на nn.by

Мінск

Гімназія № 4 (вуліца Кунцаўшчына, 18 — Фрунзенскі раён)

Гімназія № 9 (вуліца Сядых, 10 — Першамайскі раён)

Гімназія № 14 (вуліца Васняцова, 10 — Заводскі раён)

Гімназія № 23 (праспект Незалежнасці, 45 — Савецкі раён)

Гімназія № 28 (праспект Ракасоўскага, 93 — Ленінскі раён)

Сярэдняя школа № 60 (вуліца Карла Лібкнехта, 82 — Маскоўскі раён)

Сярэдняя школа № 190 (вуліца Нікіфарава, 19 — Першамайскі раён)

Першыя класы з беларускай мовай навучання плануюць адкрыць у сярэдніх школах:

№ 60 (вуліца Карла Лібкнехта, 82 — Маскоўскі раён)

№ 72 (вуліца Халмагорская, 59 — Партызанскі раён)

№ 168 (вуліца Жукоўскага, 10/5 — Кастрычніцкі раён)

№ 56 (вуліца Каменнагорская, 70 — Фрунзенскі раён)

№ 96 (праспект Пушкіна, 12 — Фрунзенскі раён)

№ 128 (вуліца Альшэўскага, 59 — Фрунзенскі раён)

№ 151 (вуліца Адзінцова, 12 — Фрунзенскі раён)

№ 179 (вуліца Ляшчынскага, 21 — Фрунзенскі раён)

№ 199 (вуліца Пімена Панчанкі, 32 — Фрунзенскі раён)

Пачатковая школа № 112 (вуліца Убарэвіча, 142 — Заводскі раён)

Запрацуюць ці не ў гэтых школах беларускамоўныя класы, залежыць ад таго, колькі бацькоў напішуць заявы на паступленне.

Спіс дзіцячых садоў і груп з беларускай мовай навучання можна атрымаць ва ўпраўленнях адукацыі, спорту і турызму адміністрацый раёнаў. У мінулым навучальным годзе працавалі 120 груп і два сада — № 187 і № 534.

Візуалізацыя: HdzGraph

Гродна

Сярэдняя школа № 32 (вуліца Ліможа, 11).

Сярэдняя школа № 34 (Індурская шаша, 14).

Яслі-сад № 45 (вуліца Сухамбаева, 5).

Таксама плануюць адкрыць дашкольную групу навучання і выхавання на беларускай мове ў яслях-садзе № 65 (вуліца Рэпіна, 7).

Брэст

У гімназіі № 3 (вуліца Пісьменніка Смірнова, 63) ідзе набор у першыя класы з беларускай мовай навучання.

У сярэдняй школе № 29 (вуліца Арлоўская, 33) будзе працаваць беларускамоўны сёмы клас.

Гомель

У гімназіі № 36 імя Івана Мележа (вуліца Братоў Лізюковых, 16) ідзе набор у першыя класы з беларускай мовай навучання.

Беларускамоўныя групы працуюць у яслях-садку № 160 (вуліца Косарава, 7).

Магілёў

Налета плануюць адкрыць першыя класы з беларускай мовай навучання ў сярэдніх школах № 1 (вуліца Першамайская, 24) і № 34 (вуліца Габраўская, 16).

Таксама працягнуць працаваць беларускамоўныя класы. У сярэдняй школе № 34 — 2 клас, у сярэдняй школе № 1 — 8 клас.

Барысаў

Беларускамоўная гімназія №2 (вуліца Нармандыя-Нёман, 22).

Настасся Роўда, Наша ніва

Дадаць каментар

Перазагрузіць Type the characters you see in this picture.
Калі ласка, увядзіце сімвалы, якія Вы бачыце на малюнку; калі вы не можаце прачытаць іх, адпраўце форму і для Вас будзе створаны новы вобраз. Не адчувальныя да рэгістра.  Пераключыць на аўдыя-праверку.