Дыск «Гадуем беларусаў» можна спампаваць

Шаноўныя калегі. Тэхічны прагрэс не стаіць на месцы і мы прадугледзелі магчымасць спампаваць дыск «Гадуем беларусаў» на ваш камп'ютар.

Пасля таго, як захаваеце файл у фармаце rar, распакуйце яго ў адну тэчку, потым запусціце файл aurorun.exe.

Дыск «Гадуем беларусаў» — мультымедыйная складанка дапаможных матэрыялаў для настаўнікаў і бацькоў. Першая яго частка разлічана на дашкольнікаў і малодшых школьнікаў.

У дыск увайшлі камп’ютарная версія «Чытанкі для дзіцячых садоў» Пятра Садоўскага і Вінцука Вячоркі, камп’ютарныя гульні і мульцікі, фанаграмы да дзіцячых песень і караоке, цэлыя падручнікі, з апісаннем як вучыць дзяцей роднай мове, дзіцячыя песенькі, п’есы для дзіцячага тэатру, дыяфільмы, размалёўкі, навучальныя кліпы, створаныя бацькамі для сваіх дзетак. У дыску ёсць спасылкі на паўнаметражныя дзіцячыя фільмы, дубляваныя па-беларуску…