Медыяадукацыя на ўроку англійскай мовы. 10 клас

Адкрыты ўрок Аляксанда Сарокі, настаўніка ліцэя з г. Івацэвічы. Тэма "The role of the mass media". 10 клас.

Ідэя ўрока: Настаўнік прапануе вучням азнаёмінцца з меркаваннямі, што думаюць пра іх гімназію вучні іншай навучальнай установы. Часткова факты пацвярджаюцца, часткова - не. Чаму? Потым настаўнік дэманструе фотаздымак білборда, які ён зняў на свой смартфон па дарозе на ўрок. Там напісана, што банк гарантуе неверагодныя ўмовы для сваіх кліентаў. Ці можна давяраць гэтай рэкламе? 

Вучні абмяркоўваюць, як даведацца, ці мы атрымліваем праўдзівую інфармацыю з СМІ, ці не, што значыць быць медыяграматным.  Пры гэтым яны засвойваюць новую лексіку, працуюць над навыкамі слухання і маўлення. Але галоўнае - набываюць медыякампетэнцыі, якія не менш важныя для паспяховага жыцця ў глабалізаваным інфармацыйным свеце. Дарэчы, менавіта медыйныя кампетэнцыі будуць правярацца падчас даследавання PISA, якое будзе праходзіць і ў нашай краіне ў 2018 годзе.

Запіс урока адбываўся ў гімназіі №24 г Мінска 7 красавіка 2017 г. 

clip.gif (1004×319)

Дадаць каментар

Перазагрузіць Type the characters you see in this picture.
Калі ласка, увядзіце сімвалы, якія Вы бачыце на малюнку; калі вы не можаце прачытаць іх, адпраўце форму і для Вас будзе створаны новы вобраз. Не адчувальныя да рэгістра.  Пераключыць на аўдыя-праверку.