Крытычнае мысленне па DOXу

 
Алена Чарнова метадыст  аддзела метадычнага забеспячэння 
гісторыка-грамадазнаўчай і сацыякультурнай адукацыі НІА
У першы дзень медыяадукацыйнага візіту ў Чэхію беларускія настаўнікі наведалі  DOX.
DOX – гэта Цэнтр сучаснага мастацтва ў Празе. Створаны на месцы старога завода, цэнтр уяўляе сабой шматфункцыянальную прастору – прыклад перадавой сучаснай сусветнай архітэктуры. Цэнтр быў створаны ў рамках сусветна вядомага праекта "Перабудова старой фабрыкі ў шматфункцыянальную прастору» (архітэктар Ivan Kroupа). 
У 2008 годзе DOX быў намінаваны на прэстыжную прэмію ў галіне сусветнай архітэктуры. DOX цэнтр сёння разглядаецца як дынамічная культурная платформа і мастацкая прастора дыялогу розных падыходаў і кірункаў.
Назва «DOX» паходзіць ад грэцкага слова «doxa», які акрамя ўсяго іншага з'яўляецца спосабам разумення рэчаў, ідэй, перакананняў.
Гэты цэнтр – не толькі выставачныя залы плошчай больш за 3000 м2. Гэта культурны цэнтр, дзе рэалізуюцца розныя мастацкія праекты. Галоўны фокус DOXа – стварыць асяроддзе, якое  з'яўляецца крытычным адлюстраваннем бягучых сацыяльных праблем і пытанняў.
На аснове крытычнага асэнсавання і абмеркавання актуальных сацыяльных тэм і пытанняў праз мастацтва як платформу для дыялогу паміж мясцовай (нацыянальнай) і міжнароднай арт-сцэнай. Праз сінтэз мастацтва (ад жывапісу і скульптуры да фатаграфіі, дызайну, архітэктуры, кіно, відэа і новых сродкаў масавай камунікацыі) і іншых «немастацкіх» абласцей і дысцыплін, такіх як псіхалогія, філасофія, гісторыя, сацыялогія, паліталогія і г.д.
Праект рэалізуецца праз выставы сучаснага міжнароднага і чэшскага мастацтва, канферэнцыі, якія падтрымліваюць праграмы і мерапрыемствы для шырокай публікі з канферэнцыямі і дыскусіямі пасля кінапаказаў, інтэрактыўных семінараў і грамадскіх падзей.
Важнай часткай палітыкі Цэнтра з'яўляюцца адукацыйныя праграмы для навучэнцаў пачатковых, сярэдніх школ і настаўнікаў, якія арыентаваны ў першую чаргу на развіццё навыкаў крытычнага мыслення. Напрыклад, "Роля мастацтва" – праект па вызначэнню перспектыў і спосабаў мыслення, якія выступаюць як крытычны метад для адказу на шматлікія пытанні аб ролі мастацтва. У DOXе распрацавана серыя адукацыйных праграм для тых, хто хоча адкрыць патэнцыял сучаснага мастацтва ў розных яго формах. Пры правядзенні заняткаў выкарыстоўваюцца два метады: ролевыя гульні, у якіх сучаснае мастацтва разглядаецца не толькі з розных пунктаў гледжання, але рознымі спосабамі мыслення, і метад крытычнай гульні. У праекце чатыры асноўныя праграмы, у якіх школьнікі і настаўнікі прымяраюць на сябе ролі ў выяўленчым мастацтве: Глядач, Мастак, Куратар, Архітэктар. На занятках удзельнікі ствараюць свае арт-праекты, вучацца аналізаваць творы мастацтва, пераламляць мастацтва да сённяшніх рэалій і вырашаць сацыяльныя праблемы выяўленчымі сродкамі.
З адукацыйнымі праграмамі можна азнаёміцца на сайце Цэнтра http://www.dox.cz/cs/program?schools-and-groups=on&type=from-now
Пасля аповеду пра гісторыю і знаёмства з адукацыйнымі праграмамі, мы ўзялі ўдзел у некаторых майстар-класах.
Напрыклад, цікавы метад працы ў парах, калі аднаму ўдзельніку завязваюць вочы (вядомы), а другі  вядучы-павадыр. Разбіўшыся на пары, мы шпацыравалі па будынку DOXа. Шчыра кажучы, адчуванні не з  прыемных. Па-першае, поўная цемра некамфортная. Адсутнасць зроку абвастрыла іншыя пачуцці (у прыватнасці, слых) –  ты раптам пачынаеш чуць незнаёмыя гукі, шоргат,  нават рух паветра ці працу нейкага механізму (мне здавалася, што круцяцца нейкія лопасці, а на самай справе – запрацавала інсталяцыя знакамітага эпатажнага мастака. 
Па-другое, напалохала поўная бездапаможнасць і залежнасць ад твайго вядучага. Куды цябе завядуць, не ведаеш. А завялі, ні многа ні мала на дах будынка, дзе абсталявана новае памяшканне для заняткаў унутры вялізнага дырыжабля (быў такі праект у DOXа "Дырыжабль Гулівер"). 
Пасля такога эксперыменту пачынаеш лепш разумець людзей, пазбаўленых зроку. 
На другім майстар-класе мы выступалі ў ролі архітэктараў. Заданне было такое: на аснове закінутага будынка аэрапорта спраектаваць як ён будзе выглядаць праз 50 гадоў, і яшчэ праз 50 гадоў. Фантазія нашых настаўнікаў была неўтаймаванай (далёкія галактыкі, гасцінныя гаспадары, сяброўскі прыём прадстаўнікоў іншых цывілізацый – словам, аэрапорт будучыні). Кожная група прэзентавала свой праект.
 
Акрамя праграм для школьнікаў і настаўнікаў DOX таксама прапаноўвае праграмы для дзяцей і іх бацькоў (сямейныя праграмы), а таксама для людзей сталага ўзросту. Трэба адзначыць, што ўсе праграмы Цэнтра з'яўляюцца платнымі, аднак кошт заняткаў вельмі дэмакратычны. Па сутнасці, DOX  – гэта прастора адукацыйнага вольнага часу дзяцей, бацькоў, свету мастацтва і крытычнага мыслення.
 
Ну і на заканчэнне квэст. Паглядзіце фота, зробленае ў школе. Паспрабуйце адгадаць па дрэс-коду: які з двух настаўнікаў беларус, а які - чэх?  
http://www.nastaunik.info/sites/default/files/news/image_extra/clip.gif