Вясеннія канікулы Актыўнай Ацэнкі

Ужо 9 год, як тэрмін АА азначае Актыўная Ацэнка, а не тое, што падумалі людзі, не звязаныя з адукацыяй. Ідзе да сканчэння 6-ты інтэрнэт-курс АА для беларускіх настаўнікаў, які вядзе ТБШ. Што ж рабіць далей? Як развіваць гэтую методыку, як падтрымліваць педагогаў у іх развіцці? Такія пытанні паўсталі перад лідэрамі АА - настаўнікамі, якія з'яўляюцца ментарамі на курсе.
Менавіта адказам на гэтыя пытанні яны вырашылі прысвяціць сёлетнія веснавыя канікулы.

 

Дзень першы – Трэнінг “АА-назіранне” альбо таварыскае (узаемнае) назіранне за ўрокам.

Удзельнікі трэнінгу пазнаёміліся з прынцыпамі АА-назірання. Інакш кажучы, як дапамагчы педагогу зрабіць урок эфектыўным. Вынікам плённай працы пад кіраўніцтвам выдатнага АА-трэнера Ізы Турэк  выпрацавалі правілы для ініцыятара назірання (педагога, якому патрэбна дапамога) і назіральніка (асобы, якую педагог запрасіў на свой урок). Мэтай наведвання ўрока павінна быць таварыская дапамога, а не кантроль і пошук недахопаў!

http://www.nastaunik.info/sites/default/files/news/image_extra/17493007_10211289865194163_1948836211072771500_o.jpg

 

 

Іза Турэк перадае свой досвед назірання за ўрокам.

 

Дзень другі. Дыстанцыйны курс АА – напрамкі змен.

Што рабіць далей з дыстанцыйным навучаннем АА? Якой можа быць праца са студэнтамі, што скончылі курс навучання АА? Як прыцягнуць педагогаў, якія працуюць не толькі ў школах, але і ў дадатковай адукацыі? Якія дапаўненні можна ўнесці ў існуючыя модулі для ўдасканалення навучання? Як пашырыць магчымасці платформы дыстанцыйнага навучання?
Дамінік Пытляк, адміністратар інтэрнэт-акадэміі для настаўнікаў, падзяліўся досведам арганізацыі навучання польскіх настаўнікаў. Адбывалася параўнанне арганізацыі навучання актыўнай ацэнцы польскіх і беларускіх настаўнікаў, размаўлялі пра тое, што можна прымяніць для нашых студэнтаў і іх навучання.
У ходзе абмеркавання ўдзельнікі падышлі да вельмі цікавай высновы: АА можна выкарыстоўваць не толькі пры арганізацыі навучальнага працэсу ў школе, але і ў пабудове адносін у сям’і, паміж бацькамі і дзецьмі, бацькамі і настаўнікамі, у працоўным калектыве паміж калегамі, кіраўніком і падначаленымі.
 

http://www.nastaunik.info/sites/default/files/news/image_extra/17632146_1346185995449944_1415646849395933467_o.jpg
 

 

Дзень трэці. АА-сшытак стратэгіі актыўнай ацэнкі.

Вядучая – каардынатар стратэгіі АА ў Польшчы Данута Стэрна.
Сустрэча пачалася з цёплых абдымкаў Дануты з кожным удзельнікам стажыроўкі. Менавіта Данута Стэрна прывезла методыку АА ў Беларусь у 2009 годзе. Спачатку Данута прапанавала http://www.nastaunik.info/sites/default/files/news/image_extra/okmiks_okladka-by1.jpgпапрацаваць з картай “Мой шлях у стратэгіях”, у якой адлюстравана пакрокавае планаванне ўласнай дзейнасці настаўніка па засваенні наступных стратэгій: пастаноўка мэтаў і крытэрыяў на кожным уроку і прыняцце іх вучнямі; валоданне тэхнікай задавання пытанняў; разуменне неабходнасці дыялогу на ўроку паміж вучнем і настаўнікам; выкарыстанне ўзаемаацэнкі і зваротнай сувязі; уменне арганізаваць працу вучняў у групах для ўзаеманавучання; уменне ператвараць вучня ў партнёра, адказнага за ўласнае навучанне.
Данута прэзентавала кожнаму сваю кнігу-комікс "Як будаваць партнёрсва ў навучанні?" (Спампаваць PDF)

Наступным і ключавым пытаннем было знаёмства з досведам польскіх педагогаў па вядзенні АА-сшытка і абмеркаванне магчымасці вядзення такіх сшыткаў беларускімі настаўнікамі, якія працуюць з АА. Настаўнік вядзе такі сшытак разам з вучнем, дзе абавязкова павінны быць тры пазіцыі: мэта, НаШтоБуЗУ і рэфлексія вучня. Рэфлексія павінна адлюстроўваць не столькі эмацыйны стан вучня напрыканцы ўроку, колькі інфармацыю пра тое, што даведаўся на ўроку. Яна павінна мець адказы на пытанні: якія формы працы спадабаліся, якія заданні і дапамаглі і чаму навучылі. Вучань сам вырашае, што павінна быць у сшытку. Туды таксама можа дадавацца зваротная сувязь, узаемаацэнка ў самых розных формах, адведзена зона для размяшчэння інфармацыі для бацькоў.

 

 

http://www.nastaunik.info/sites/default/files/news/image_extra/by_iii_17.jpg

Настаўнікі разам з Данутай Стэрнай.

 

Дзень чацвёрты. Знаёмства з методыкай “Час у коле”.

Сутнасць методыкі – перадача энергіі і досведу групы асобнаму дзіцяці ў групе (класе). Гэта методыка, дзе ўсе роўныя, кожны можа пабачыць і пачуць, мець зрокавы кантакт з усімі прысутнымі ў класе, няма ніякіх бар’ераў.
Каштоўнасць гэтай методыкі ў тым, што яна накіравана не толькі на стварэнне атмасферы, спрыяльнай навучанню, але і на фармаванне тых самых скразных кампетэнцый (transversal skills), якія выходзяць на першае месца для будучых поспехаў вучняў у працаўладкаванні, сацыяльнай інклюзіі і самарэалізацыі.
Правілы працы ў крузе: гаворыць адзін; слухай і глядзі на чалавека, які кажа; не чапай таго, хто сядзіць побач з табой; не кажы нічога, што можа раззлаваць іншых; маеш права прамаўчаць: “не цяпер” або “прапускаю”.
Такія заняткі педагогі праводзяць раз на тыдзень па 20 хвілін.

http://www.nastaunik.info/sites/default/files/news/image_extra/17621967_1348593321875878_6874775649016065826_o.jpg

Структура методыкі:

1. Прывітанне – павітайся па імені з кожным вучнем, які сядзіць у коле.
2. Размінка – актыўная гульня для стварэння добразычлівай атмасферы.
3. Форум “Час настаўніка – час дзяцей”. Асноўная тэма сустрэчы.
4. Асэнсаванне. Адчуванне поспеху.
5. Заключнае практыкаванне на супакаенне. Стварэнне сітуацыі выхаду з праблемы.
Сувязь методыкі з АА: спрыяе развіццю дыялогу паміж вучнямі, уменню весці дыскусію, вучыць узаемадзейнічаць.
Мы мелі магчымасць наведаць заняткі з выкарыстаннем методыкі “Час у коле”, а потым разам з польскімі настаўнікамі распрацавалі сцэнары заняткаў, якія будуць актуальнымі для нашай беларускай школы.

Падрыхтавала Вольга Жыткая

Фота ўдзельнікаў трэнінгу

Далучайцеся да групы "Актыўная ацэнка як новая стратэгія навучання" у фэйсбуку!