Медыяадукацыя на ўроках гісторыі ў Чэхіі

Павел Мартыноўскі,
базавая школа Вратыславава, Прага,
старшыня Асацыяцыі настаўнікаў гісторыі Чэшскай Рэспублікі

http://www.nastaunik.info/sites/default/files/news/image_extra/47.jpg

Нягледзячы на тое, што медыяадукацыя не з'яўляецца вучэбным прадметам у школе, многія педагогі разумеюць узрастанне яе ролі ў сучасным свеце. Паводле апошняй рэдакцыі агульнай школьнай праграмы у Чэхіі медыяадукацыя з’яўляецца так званай скразной тэмай. Інакш кажучы, медыяадукацыя выконвае ролю памочніка ў фармаванні і развіцці ключавых кампетэнцый вучняў ва ўмовах абавязковага школьнага навучання.

З прапанаванага выбару задач медыяадукацыі асабіста я рэалізую тыя, што выдатна падыходзяць для навучання гісторыі, чэшскай мове і літаратуры:

  • выхоўваць крытычнае стаўленне да навін і рэкламы,
  • разумець сутнасць медыяпаведамлення, тлумачыць яго мэту і сродкі.

Каб вызначыцца з мэтамі навучання, карысна спачатку разабрацца, якія віды медыяў мы можам выкарыстоўваць. У цэлым медыі падзяляюць на «гарачыя» і «халодныя». Да «гарачых» адносяць медыі, якія эмацыйна ўздзейнічаюць на чалавека. Гаворка ідзе ў першую чаргу аб тэлебачанні, радыё і, з нядаўніх часоў, аб інтэрнэце. «Халодныя» медыі захоўваюць змест у нязменным выглядзе – гэта газеты, часопісы, а таксама плакаты і рэкламныя буклеты. Калі мы паглядзім на іх паасобку, то зразумеем, што ўсе яны выкарыстоўваюцца на ўроках гісторыі і могуць дапамагчы ў развіцці крытычнага мыслення вучняў.

Звярніце ўвагу на найстаражытныя медыі – нерухомыя сцены з малюнкамі ў пячорах. Але ўвага! Сцяна як медыя актуальная і ў наш час. Цяпер нам даволі цяжка разгадаць пячорныя малюнкі ў Альтаміры, але мы лёгка разумеем паведамленні-графіці на пражскай сцяне Джона Ленана.

Адным з найстаражытных пераносных медыяў з'яўляецца, напрыклад, знаходка з Паўлава (заўваг. знакаміты археапарк у Чэхіі). Малюнак на ікле часам адносяць да мапы, але хто ведае, можа гаворка ідзе пра нейкую схему? Тым не менш, ён для нас з'яўляецца медыяпрыкладам са старажытнасці. Давайце паспрабуем разабрацца з сённяшнімі фатаграфіямі, карыкатурамі і малюнкамі.

Дзякуючы падтрымцы Міністэрства адукацыі (Міністэрства адукацыі, моладзі і спорту, чэш. – MŠMT) існуе некалькі арганізацый і інстытутаў, якія ствараюць розныя навучальныя матэрыялы. Працуючы з імі настаўнік можа актывізаваць вучэбна-выхаваўчы працэс, падахвочваць навучэнцаў крытычна думаць, і, такім чынам, падтрымліваць цікавасць да медыяадукацыі. Пералічым найбольш значныя арганізацыі:

  • Асацыяцыя настаўнікаў гісторыі (ASUD)
  • грамадская арганізацыя PANT,
  • Цэнтр даследавання таталітарных рэжымаў (ÚSTR) і іншыя.

Залежыць толькі ад настаўніка, якія з прапанаваных матэрыялаў ён возьме для працы. Гэтым сітуацыя ў Чэхіі істотна адрозніваецца ад Беларусі, дзе дзяржава наадварот дыктуе адзіны падыход.

Прыклады з практыкі:


Выявы ў храмах – медыі сярэднявечча

У касцёле ў Хафельбергу (Германія) ёсць гатычная перагародка з рэльефам.

http://www.nastaunik.info/sites/default/files/news/image_extra/1_2.jpg

Падчас рэгулярных візітаў у храм вернікі маглі бачыць, як мастак з 14 стагоддзя адлюстраваў яўрэяў. Яны, па-першае, адрозніваюцца галаўным уборам, а па-другое, іх твары скажоныя, а на некаторых выявах нават маюць звярыныя рысы. Рэльеф, вітраж або фрэска давалі на працягу ўсяго гэтага часу наведвальніку царкоўнага будынка ясны сігнал аб ролі яўрэяў у грамадстве. Гэты стан некрытычнага прыняцця, памножаны на паклёп, стэрэатыпы і забабоны дасягнуў сваёй кульмінацыі ў перыяд другой сусветнай вайны.

Заўвага: Аўтар выкарыстаў матэрыялы Яраслава Шонкі (былога дырэктара Еўрапейскага інстытута спадчыны Шоа) падрыхтаваныя для Асацыяцыі настаўнікаў гісторыі (ASUD).

Канец сярэднявечча –з’яўленне новых важных медыяў

Дзякуючы кнігадрукаванню пачынаюць выдавацца брашуры, якія становяцца прадвеснікамі будучых газет. У брашурах сваё месца знаходзяць і карыкатуры, якія маюць шмат пераваг у параўнанні з фатаграфіяй. У той час як фатаграфія даставерна фіксіруе рэальнасць (але яе можна змяніць, пра гэта далей), аўтар карыкатуры выразна прадстаўляесвой пункт гледжання, ён можа ўплываць на чытача, маніпуляваць ім.

Мэтазгодна пачаць працу з гэтай карыкатурай без подпісу.

http://www.nastaunik.info/sites/default/files/news/image_extra/2_1.jpg

http://www.nastaunik.info/sites/default/files/news/image_extra/3_3.jpg

Карыкатура ў газетах 19 – 20 стагоддзяў

У якасці прыкладу можна прывесці комплекснае заданне, у якім камбінуецца праца з фатаграфіяй, карыкатурай і тэкстам з газет. Настаўнік паказвае дакументальныя фатаграфіі з канферэнцыі ў Мюнхене, а вучні шукаюць адрозненні ў тэкстах, фота і карыкатуры.

http://www.nastaunik.info/sites/default/files/news/image_extra/4_3.jpg
Працуючы з карыкатурай, вучні заўважаць на ёй новую персону – Сталіна, якога няма на фота і ў тэкстах пра Мюнхенскае пагадненне. Які сэнс з’яўлення Сталіна на карыкатуры? Можна запытацца ў вучняў: “Што ён кажа?” А потым параўнаць з тэкстам пад карыкатурай:"Спадарства, а не знойдзецца тут і для мяне месца?».
Вучні абавязкова вылучаць дэталі (напрыклад, на сцяне вісіць карта Чэхаславакіі, але перад ўдзельнікамі паседжання чамусьці знаходзіцца глобус). Вучні разумеюць, што брытанскі карыкатурыст за дзень да падпісання мюнхенскага пагаднення, здагадваецца, што нягледзячы на гаворку пра Чэхаславакію, пытанне хутка стане сусветным. Таксама вучні робяць высновы, што не ўсе брытанцы абыякава ставіліся да гэтай падзеі і вялікая роля ў канфлікце належыць СССР. Пасля разгляду далейшых падзей 1939 года вучні разумеюць, што нельга пра брытанцаў сцвярджаць, што яны нам (заўв. Чэхаславакіі) здрадзілі. Такім чынам, дзякуючы медыя –штодзённаму выданню – і з дапамогай крытычнага мыслення адбываецца навучанне комплекснаму падыходу да рэальнасці.
Заўвага: Матэрыялы сябрам Асацыяцыі прадаставіў славацкі дыдакт Віла Кратохвіл.

Гістарычныя мапы як сродкі фармавання крытычнага мыслення навучэнцаў

Сёння ўжо не вельмі папулярнымі медыямі з'яўляюцца мапы. Але перад першай сусветнай вайной выдаваліся шматлікія мапы Еўропы, якія навязвалі пэўнае ўспрыняцце асобных удзельнікаў будучага канфлікту. На мапе нямецкага паходжання Расія, напрыклад, намаляваная як васьміног, які спрабуе сваімі шчупальцамі дацягнуцца як мага далей, заняць як мага больш навакольнай прасторы. Германія, наадварот, мае чалавечыя рысы, ваенныя ахоўваюць краіну як з усходу, так і з захаду.

http://www.nastaunik.info/sites/default/files/news/image_extra/5_2.jpg

Устанаўленне аўтарства мапы і высвятленне пазіцыі яе стваральніка  дазваляе вучням убачыць падзеі з розных бакоў, улічваць розныя пункты гледжання, пагрузіцца ў адпаведны кантэкст гістарычнай эпохі.  Вучні звычайна называюць прычынай Першай сусветнай вайны забойства эрц-герцага Франца-Фердынанда ў Сараеве, але разгляд  гэтых створаных у розныя часы ў розных краінах сатырычных мапаў дае магчымасць лепш зразумець яе прычыны і характар (гл. тут).

Фатаграфія як сродак маніпуляцыі

Фатаграфія, напэўна, з самага свайго з’яўлення выкарыстоўваецца ў мэтах маніпулявання. У чэшскай гісторыі такім тыповым прыкладам з'яўляецца фатаграфія Клемента Готвальда.

http://www.nastaunik.info/sites/default/files/news/image_extra/6_2.jpg
На самай справе Готвальд стаяў на Старамесцкай плошчы Прагі побач з Уладзімірам Клементысам. Але ў выніку палітычных чыстак Клементыс быў адхілены ад ўлады, і таму фота адрэтушыравалі. З фатаграфіі знік і фатограф, і таму выява перадае новы пасыл: Клемент Готвальд як адзіны правадыр (культ асобы кіраўніка дзяржавы). Падобныя фатаграфіі існуюць і ў прасторы былога Савецкага саюза: вядомая, напрыклад, фатаграфія Сталіна і Яжова.

http://www.solovki.ca/camp_20/images/stalin_ejov.jpg

        Практыкаванне “Роля ў канфлікце” падчас работы з фота
    Вельмі важна не толькі адабраць патрэбнае фота, але і прапанаваць да яго адпаведныя пытанні. Вельмі добра працуе практыкаванне “Роля ў канфлікце”. Вучні падчас разгляду фота, адказваюць на пытанні па персаналіям і вырашаюць хто на фота:
–    ахвяра
–    памочнік (Што азначае – дапамагаць? Каму дапамагаць? Як? Чый гэта памочнік?)
–    агрэсар (злачынца, злодзей)
–    абыякавы (маўклівая большасць).
Абмяркоўваючы выразы твараў, позы, адзенне, рухі людзей на фота, вучні робяць высновы адпаведна іх ролі ў падзеях, статус у грамадастве і інш. Пасля абмеркавання настаўнік прадстаўляе інфармацыю аб людзях на фота, якая хутчэй за ўсё супярэчыць высновам навучэнцаў. Важным вынікам гэтай работы з’яўляецца ўсведамленне таго, што нельга рабіць высновы па недастатковай інфармацыі, трэба абавязкова пашукаць дадатковыя звесткі, удакладніць, параўнаць інфармацыю з розных крыніц.

http://www.nastaunik.info/sites/default/files/news/image_extra/7_1.jpgПрыклад 1. Аўтар матэрыялаў – Івонка Габалава (Anne Frank House).

 

  • Якая роля ў жанчыны на фота?
  • Што яна робіць?
  • Якое ў вас ўражанне ад яе?
  • Што б вы сказалі аб ёй?
  • Гэта ахвяра ці злачынца?
  • Гэта не памочнік?

Вучні даведаюцца, што гэта жанчына – былая падпольшчыца, якая пагадзілася супрацоўнічаць з гестапа і выдала 135 чалавек (у тым ліку свайго брата), якія ўсе загінулі ў концлагеры. Напрыканцы абмеркавання яны прыйдуць да высновы, што яна двойчы ахвяра…

 

 

 

 

 

http://www.nastaunik.info/sites/default/files/news/image_extra/8_0.jpg

Прыклад 2. Аўтар матэрыялаў – Івонка Габалава (Anne Frank House).

  • Хто гэты мужчына?
  • Як ён апрануты і чаму менавіта так?
  • Якія рысы характару вы б яму прыпісалі?
  • Якая роля ў яго на фота?
  • Што ён робіць?
  • Што б вы пра яго сказалі?
  • Якія пачуцці ў вас выклікае?
  • Гэта ахвяра або агрэсар?
  • Гэта не памочнік?
  • Каму дапамагае?

Вучні даведаюцца, што гэты чалавек – фермер, які падчас другой сусветнай вайны, нягледзячы на пагрозу смерцю, ратаваў ад нацыстаў яўрэяў. Пасля вайны ён атрымаў ганаровае званне Праведнік народаў свету. Вялікім пытаннем застаецца, ці варта абмяркоўваць з вучнямі інфармацыю аб яго сувязях з непаўналетнімі дзяўчатамі, якія хаваліся на ферме.

 

 

 

 

 

http://www.nastaunik.info/sites/default/files/news/image_extra/9.jpgПрыклад 3. Аўтар матэрыялаў – Павел Мартыноўскі.
- Хто гэтыя людзі?
- Як апранутыя і чаму?
- Якія рысы характару вы б ім прыпісалі?
- Якая роля ў іх на малюнку?
- Што б вы пра іх сказалі?
- Якія пачуцці ў вас выклікае?
- Хто ахвяра, а хто агрэсар?

Сапраўдным шокам для навучэнцаў становіцца інфармацыя, што за прывабным абліччам дзяўчыны на фота хаваецца турэмная наглядчыца, якая вызначылася жорсткімі катаваннямі зняволеных у канцлагеры.

 

 

 

 

Фільм у навучанні

Пачынаючы з другой сусветнай вайны вельмі значным медыя робіцца кіно, ролю якога добра разумелі палітыкі. У якасці прыкладу можна прывесці Адольфа Гітлера, які вельмі шырока выкарыстоўваў фільмы для сваёй прапаганды. Іншым прыкладам выкарыстання фільма наступным таталітарным рэжымам з'яўляецца чэшская казка «Ганарлівая прынцэса» (чеш.- Pyšná princezna). Гаворка ідзе пра музычную казку з вялікай колькасцю песняў, але да цяперашняга часу чэхі спяваюць толькі адну з іх, пра кветку. Чаму? Дастатковадаць паслухаць вучням астатнія песні. Яны даволі хутка зразумеюць, што ў астатніх спяваюць аб сумеснай працы, пра тое, як карысна працаваць і г.д. Вядома ж, бо фільм быў зняты ў 1952 годзе!
    Нягледзячы на тое, што цяпер фільмаў шмат і яны вельмі даступныя, можна казаць аб недастатковай глядацкай кампетэнцыі вучняў. Трэба зважаць на тое, што нашы навучэнцы глядзяць зусім не мастацкае (тым больш не дакументальнае кіно), а ролікі з Ю-туба. Настаўнікам неабходна ўсвядоміць, што мэтай работы з фільмамі падчас навучання з’яўляецца крытычны глядач, які разумее культурны кантэкст.

http://www.nastaunik.info/sites/default/files/news/image_extra/10_0.jpg

Галоўнае – не якую інфармацыю атрымаюць навучэнцы, а якія навыкі і ўменні яны ўдасканаляць. Плануючы работу з кінаматэрыялам, настаўніку трэба:

  • абгрунтаваць, навошта ён выбірае менавіта гэты фільм, і добра ўсведамляць, якіх вынікаў ён чакае (як мінімум – дыскусія)
  • сабраць усю інфармацыю пра фільм (рэжысёр, сцэнар, дзе працавала кінагрупа, ацэнкі крытыкаў, узнагароды і г.д.)
  • паглядзець афішы і трэйлеры фільма;
  • вызначыцца, ці трэба глядзець увесь фільм ці нейкі ўрывак;
  • прадумаць, як абмеркаваць фільм, і якія актыўнасці можна арганізаваць пасля яго прагляду.

Як працуе метад выяваў (мetoda ikon)

Вельмі добра падчас прагляду фільма ці чытання дзённіка ўспамінаў сведкі падзей выконваць практыкаванне па наступнай схеме:

Суаднясіце пэўныя моманты ў фільме/у тэксце з выявай (для зручнасці абмеркавання можна зрабіць скрыншоты адпаведных сцэн з фільма і працаваць з мі):

+ Што для вас было пазітыўным? (Хто з персанажаў пазітыўны?)

- Што ў вас выклікала негатыўныя пачуцці (непрыймальна для вас)?

! Што было для вас новым (нечаканым, адметным)?

? Што ў вас выклікала пытанне (пытанні)?

Можна пачаць дыскусію, працаваць у групах або індывідуальна (пісьмовая работа дома). Прагляд і абмеркаванне персанажаў, музыкі, кадраў першага і другога плану, нейкіх дэталяў з 6-хвіліннага ўрыўку пра высяленне сям'і, якая ўсё жыццё пражыла на сваім хутары, дазваляюць вучням зразумець усё пра калектывізацыю лепей чым з падручніка.

Што сказаць напрыканцы? Работа з медыятэкстамі на ўроках пераносіць актыўнасць з настаўніка на вучняў, спрыяе развіццю крытычнага мыслення маладых людзей. Перавага чэшскіх настаўнікаў у тым, што патрэбныя вучэбна-метадычныя матэрыялы не трэба сёння з цяжкасцю шукаць: дзякуючы сучасным тэхналогіям і падтрымцы дзяржавы, яны могуць імі лёгка дзяліцца.

Яшчэ матэрыялы семінараў: Медыяадукацыйныя складнікі школьнай гісторыка-грамадазнаўчай адукацыі ў Чэхіі

http://www.nastaunik.info/sites/default/files/news/image_extra/clip.gif