Праблемы і перспектывы хатняга навучання

Што лепш: кепская школа ці хатняе навучанне? Чаму школа не дае якасную адукацыю? Ці валодаюць бацькі навыкамі, каб вучыць сваіх дзяцей? Чаму беларускія настаўнікі ствараюць сучасную метадычную базу для Расіі, а не для сябе? Ці ёсць выхад з гэтай сітуацыі? Якія якасці трэба выхаваць бацькам у сваім дзіцяці, каб яно стала паспяховым не ў індустрыйным, а ў інфармацыйным грамадстве? Гэтыя і   іншыя пытанні падымаюць і абмяркоўваюць Лера Сом (настаўнік), Кірыл Буткевіч (педагог-псіхолаг і бацька), Тамара Мацкевіч (ТБШ) і іншыя  настаўнікі і бацькі у новым выданні праграмы «Людскія справы».

«У нашае сістэмы няма мэты», – кажа пра сярэднюю адукацыю ў Рэспубліцы Беларусь намеснік старшыні Таварыства беларускае школы Тамара Мацкевіч. – Можа мы савецкага чалавека рыхтуем? Можа, беларуса? А можа рускага са знакам якасці? А можа патэнцыйнага эмігранта?».
 

Крыніца: http://belsat.eu