9 клас. Літаратура і мастацтва ў першай палове ХІХ стагоддзя

Паглядзіце ўважліва на мапу і адкажыце, жыццёвы шлях якога дзеяча культуры вы бачыце? Чаму? Свой адказ абгрунтуйце.

http://www.nastaunik.info/sites/default/files/news/image_extra/mapa.jpg

Так, гэта жыццёвы шлях Адама Міцкевіча.
Калі вам хочацца зацікавіць вучняў тэмай урока, чытайце далей, як гэта можна зрабіць з дапамогай актыўнай ацэнкі і выкарыстаннем медыясродкаў.

Гулюк Алла

настаўніца гісторыі і грамадазнаўства

сярэдняй школы №207 г. Мінска

 

Клас 9

Гісторыя Беларусі

Тема ўрока:  Літаратура і мастацтва ў першай палове ХІХ стагоддзя.

 

Узаемасувязь з атрыманымі раней ведамі: дадзены ўрок з’яўляецца другім  у сістэме ўрокаў па культуры на беларускіх землях у першай палове ХІХ ст.

Медыяадукацыйныя складнікі: работа з рознымі відамі медыятэкстаў (параўнанне тэкстаў з падручніка і Вікіпедыі), работа з рознымі формамі прадстаўлення інфармацыі (інфаграфіка і тэкст падручніка), выкарыстанне вэб-сэрвісаў і інтэрнэт-рэсурсаў у падрыхтоўцы да ўрока (перакуленае навучанне) і на ўроку.

Мэта: мяркуецца, што да заканчэння ўрока вучні:

  • успомняць: установы адукацыі на беларускіх землях, прозвішчы дзеячоў і іх уклад у развіцце беларускай культуры, асноўныя напрамкі палітыкі царскай улады ў дачыненні беларускай культуры.
  • будуць ведаць: дзеячоў, дзякуючы якім адбываўся працэс станаўлення новай беларускай літаратурнай мовы; прыклады твораў жывапісу ў стылі рамантызму; музычныя творы, прыклады архітэктурных помнікаў у Беларусі, пабудаваных у стылі класіцызму.
  • змогуць: працаваць з інтэрактыўнай мапай і практыкаваннямі, вікі-тэкстамі, інфаграфікай, вызначаць галоўнае і рабіць вывады.

Задачы асобаснага развіцця:

  • садзейнічаць фарміраванню навыкаў крытычнага мыслення, развіццю творчага мыслення;
  • спрыяць выхаванню патрыятызму, разумення неабходнасці шанавання і захавання беларускай мовы і культуры.
  • Мэта мовай вучняў: вызначым асноўныя асаблівасці развіцця  літаратуры і мастацтва на беларускіх землях у першай палове ХІХ ст.; даведаемся пра станаўленне новай беларускай літаратуры і яе пачынальнікаў; вызначым асноўныя рысы рамантызму, назавём прадстаўнікоў гэтага напрамку; зможам прывесці прыклады твораў  партрэта, нацюрморта; даведаемся пра заснавальніка польскай і беларускай класічнай музыкі; пранікнемся гучаннем паланеза М.К.  Агінскага “Развітанне з Радзімай”
  • Тып урока: камбінаваны.

НАШТОБУЗУ (крытэрыі ацэнкі – на што буду звяртаць увагу):

  1. Асаблівасці развіцця літаратуры і мастацтва.
  2. Станаўленне новай беларускай мовы і літаратуры. Прыклады твораў і іх аўтараў.
  3. Азначэнне рамантызму. Прыклады твораў у стылі рамантызму.
  4. Яркіх прадстаўнікоў нацюрморта і гістарычнага жанру.
  5. Кампазітараў першай паловы ХІХ ст.
  6. Прыклады архітэктурных помнікаў у стылі класіцызму.

Абсталяванне: падручнік, “светлафоры”, выявы мастацкіх карцін, тэксты і лісты з заданнямі для працы ў групах, інтэрнет, раздрукаваны тэкст  інфаграфікі, “воблака слоў”;  невялікія карткі для ацэньвання вучняў “дзякуй за адказ”.
 

Ключавое пытанне: Мы ўсе любім падарожнічаць. Калі мы бываем у гарадах Літвы, Польшчы і Беларусі, то сустракаем назвы вуліц імя Адама Міцкевіча, Станіслава Манюшкі, Уладзіслава Сыракомлі, Міхаіла Клеафаса Агінскага  і іншых дзеячоў культуры. Чаму не толькі мы, а і іншыя народы ўшаноўваюць памяць нашых славутых землякоў?

http://www.nastaunik.info/sites/default/files/news/image_extra/clip.gif
Спампаваць план-канспект урока можна тут.